У Мiнску абмяркуюць выкарыстанне роднай мовы ў Беларускай Праваслаўнай Царкве

 
  
7 МАРТА 2013 (Четверг) 15:52:37
14 сакавіка 2013 года а 12-й гадзіне ў прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (Мінск, Ракаўская, 4) адбудзецца Прэзентацыя новых праваслаўных выданняў на беларускай мове, абмеркаванне пытанняў выкарыстання роднай мовы ў Беларускай Праваслаўнай Царкве.

У мерапрыемстве прымуць удзел:

Уладзімір ЛАМЕКА намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей

Сергій ГАРДУН протаіерэй, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя, перакладчык

Іван ЧАРОТА прафесар БДУ, доктар філалогіі, перакладчык

Інак Мікалай (БЕМБЕЛЬ) насельнік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, рэдактар лістка “Жыровіцкая абіцель”

Аляксандр ПАЧОПКА протаіерэй, член Біблейскай камісіі БПЦ

Дзмітрый ШЫЛА іерэй, клірык прыхода Сафіі Слуцкай у Мінску

Сёння ў Беларусі створаны неабходныя ўмовы для выкарыстання беларускай мовы ў царкоўным жыцці. Толькі выдавецтвам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора за 20 гадоў працы былі падрыхтаваны і выйшлі з друку некалькі дзясяткаў кніг праваслаўнай асветніцкай тэматыкі на беларускай мове.
Вялікае асветніцкае і культурнае значэнне мае пераклад на беларускую мову тэкстаў Новага Запавету, які ажыццяўляецца Біблейскай Камісіяй Беларускага Экзархата пры актыўным супрацоўніцтве Брацтва. Было выдадзена чатыры Евангеллі, богаслужэбнае “Свяшчэннае Евангелле”, а таксама “Малітваслоў”, “Бажэственная Літургія Іаана Залатавустага”, “Малебен за беларускі народ з Акафістам свв. Віленскім мучанікам” на беларускай мове.

Аб'яднаннымі намаганнямі Брацтва Віленскіх мучанікаў (Беларусь), Кірыла-Мяфодзіеўскага Праваслаўнага Брацтва (Польшча) і друкарні ORTDRUK (Беласток) у 1993 годзе быў заснаваны часопіс “Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце” (з 1996 года — альманах “Праваслаўе”). Гэтае царкоўна-рэлігійнае выданне разлічана на праваслаўных жыхароў Беларусі, а таксама на нашых суайчыннікаў за мяжой.
Зыходзячы з разумення, што Праваслаўе — гэта не толькі спасціжэнне Хрыста, але і жыццё ў Хрысце, і што далучыцца да гэтага сапраўднага жыцця магчыма толькі праз Царкву — Цела Хрыстова, выдавецкі аддзел арганізаваў падрыхтоўку і выданне “Беларускага Праваслаўнага календара”.
Акрамя перыядычных выданняў за апошнія гады пабачылі свет разнастайныя кнігі па царкоўнай гісторыі: “Святыя зямлі беларускай. Жыццеапісанні”, “Свята-Петра-Паўлаўскі сабор у Мінску. 1612-2012”, “400 гадоў у Праваслаўі”, “Князь Канстанцін (Васілій) Астрожскі”.
У серыі мастацкай літаратуры духоўнай тэматыкі выйшаў з друку зборнік хрысціянскай паэзіі на беларускай мове “Пад залатым купалам”, кніга сербскай пісьменніцы Ліляны Хаб’янавіч-Джуравіч “Параскева. Крыж у пустыні”, а таксама зборнік артыкулаў “Шляхі пераадолення духоўна-маральнага крызісу сучаснага грамадства”. Запатрабаваным выданнем стаў і аўдыё-дыск “Пачуй, Божа, малітву маю!” з запісам богаслужэнняў, песнапеннямі Багагласніка, малітвамі на беларускай мове.

У апошні час ініцыятыву ў выданні духоўнай літаратуры на беларускай мове падтрымала і Гродзенская епархія. Дзякуючы яе намаганням выйшлі з друку кнігі на беларускай мове “Пропаведзі” архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (Кішчанкі), “Службоўнік”.
/ sobor.by/

(просмотров 7836)





Новости разделов:

Анонс события

20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
22 ноября в Минске состоится церемония награждения победителей XII Международного фестиваля социальной рекламы в защиту жизни и семьи "Ладошка"
11 НОЯБРЯ 2025 (Втор
В Гомель доставлены великие святыни - ковчеги с частицей Ризы Пресвятой Богородицы и частицей мощей блаженной Матроны Московской
5 НОЯБРЯ 2025 (Сред
14-16 ноября в Витебске состоится молодежный образовательный форум «ΑΙΩΝΙΟΣ ΖΩΗ (Жизнь Вечная)»
23 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
Продолжается прием заявок на XII Международный фестиваль социальной рекламы в защиту жизни и семьи «Ладошка»
19 ОКТЯБРЯ 2025 (Воскр
25 октября в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоится концерт духовной музыки
17 ОКТЯБРЯ 2025 (Пятни
Фонд «Покров» продолжает серию тематических семинаров для педагогов. Открыта запись на ближайший семинар
10 ОКТЯБРЯ 2025 (Пятни
I Республиканский фестиваль православных духовных песнопений «Духоўны спеў Зямлі беларускай» состоится в Минске
9 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
21 октября в Белгосфилармонии состоится концерт Государственной академической хоровой капеллы Республики Беларусь имени Григория Ширмы
9 СЕНТЯБРЯ 2025 (Вторни
14 сентября под Минском состоится фестиваль колокольного звона "Строчицкие перезвоны"
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Бобруйский Центр «Покрова» приглашает детей в объединения по интересам! Занятия на безвозмездной основе
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Фестиваль социальной рекламы в защиту жизни и семьи "Ладошка" приглашает к участию
21 АВГУСТА 2025 (Четве
Фестиваль духовной культуры «Слово Христово» состоится в Климовичах
  Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Библиотека

19 НОЯБРЯ 2025 (Сред
"История прихода в датах". 2023 год: Сотрудники библиотек из разных городов Беларуси приняли участие в научно-практической конференции «Духовное возрождение общества и православная книга» в Минске
04 ИЮНЯ 2025 (Ср
ТВ "Союз". В Минске состоялась конференция «Духовное возрождение общества и православная книга»
16 МАЯ 2025 (П
Книги «Sobor.by» рекомендует»: книга недели из нашей библиотеки
30 АПРЕЛЯ 2025 (Сред
Книги «Sobor.by» рекомендует»: книжная новинка недели из нашей библиотеки
18 МАРТА 2025 (Вто
О книгах для детей, или зачем сказкам комментарии
13 МАРТА 2025 (Чет
Книжная новинка недели из нашей библиотеки
4 МАРТА 2025 (Вто
Книжная новинка недели из нашей библиотеки
28 ФЕВРАЛЯ 2025 (Пятни
Книжная новинка недели из нашей библиотеки
3 ЯНВАРЯ 2025 (Пятн
Заведующая библиотекой прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" Светлана Виноградова приняла участие в круглом столе для руководителей библиотек духовных учебных заведений
20 ДЕКАБРЯ 2024 (Пятни
Книги «Sobor.by» рекомендует»: подборка изданий из раздела библиотеки "Введение в Священное Писание"
13 НОЯБРЯ 2024 (Сред
Подведены итоги X Республиканского конкурса «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания»
12 НОЯБРЯ 2024 (Втор
«Однажды ты станешь настолько взрослым, что снова начнешь читать сказки»: детские книги «Sobor.by» рекомендует» (3 часть)

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.