Літургія на беларускай мове - кожную 3-ю нядзелю месяца
праспект Янкі Купалы, 90
17.02 нядзеля 9:00
Нядзеля пра мытара і фарысея
http://svbs.by/church/raspisanie
Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага, вул. Дамейкі, 7)
Літургія на беларускай мове - кожную 4ую нядзелю месяца
24.02 нядзеля 9:00
Нядзеля пра марнатраўнага сына
Праведнай Фядоры, царыцы Грэцкай, якая аднавіла шанаванне святых ікон (каля 867)
http://grodno-orthodox.by/cases/timetable.html
Царква Кірылы Тураўскагапры Свята-Уладзімірскім прыходзе (вуліца Перамогі, 5)
Літургія на беларускай мове - па апошніх нядзелях месяца
24.02 нядзеля 10:00
Нядзеля пра марнатраўнага сына
Праведнай Фядоры, царыцы Грэцкай, якая аднавіла шанаванне святых ікон (каля 867)
***
Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
- Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове. У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)
Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)
Ларысы Геніюш (7 красавіка)
Максіма Багдановіча (25 мая)
Падрабязней - на сайце сабора: http://sppsobor.by/bractva/vilna/belservice/431