Прадстаўляем вам расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на ліпень
Прадстаўляем вам расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на ліпень. Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы liturgy.churchby.info або ў сацыяльных сетках facebook.com, vk.com.
Мінск
6 ліпеня, субота – Уладзімірскай іконы Божай Маці
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (Мінск) (штосуботу)
Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)