Даведайся пра сваіх продкаў: ідзе набор у мінскую Школу практычнай генеалогіі
У верасні пры мінскім прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі (ШПГ), створаная ў мэтах асветы прыхаджан храма і ўсіх ахвочых у пытаннях духоўнага самапазнання, практычнага пошуку інфармацыі аб продках, выхавання дзяцей на прыкладах з родавай гісторыі.
Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты досвед у складанні і асэнсаванні свайго радаводу, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы.
Дадзеная вучэбная ініцыятыва прадугледжаная для дарослых (з 18 гадоў і старэйшых). Запіс у Школу ажыццяўляецца на працягу жніўня месяца. Для тых, хто спозніцца, канчатковы тэрмін – да 17 кастрычніка 2015.
Месца размяшчэння храма – г. Мінск, вул. Лідская (насупраць дома 12), тры прыпынкі ў бок Ждановіцкага рынка ад станцыі метро Каменная Горка (прыпынак "Дамброўка", аўтобусы № 54, 125, 140).
Тэрміны правядзення – два разы ў месяц (першая і трэцяя суботы месяца, з верасня 2015 г. па красавік 2016 г.). Час правядзення – 12.00-14.00.
Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).
Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ.
Усім ахвочым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла Сярдзюка, настаяцеля прыхода ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі пра сябе:
1) Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.
2) Дата і месца нараджэння.
3) Род заняткаў.
4) Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
5) Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі).
Дадзеная інфармацыя неабходная з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў. Заявы ў рукапісным або друкаваным варыянце прадстаўляць асабіста ў рукі альбо на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).
Прыкладныя найменні тэмаў і даты правядзення заняткаў для тых, хто паступае на першы год навучання (першае паўгоддзе):
1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (5 верасня 2015).
2. Першыя крокі генеалагічнага пошуку: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (19 верасня 2015).
3. Паходжанне і фармаванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (3 кастрычніка 2015).
4. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў: кантакты, сайты, спецыфіка працы, бланкі заяваў на пошук, аплата паслуг (17 кастрычніка 2015).
5. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах: бланкі заяваў на працу, аплата, план і спецыфіка працы (31 кастрычніка 2015).
6. Генеалагічная праца з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (14 лістапада 2015)
7. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (28 лістапада 2015).
8. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (12 снежня 2015)