Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла памяць свайго святога ахоўніка

  Мінскае брацтва ў гонар святога навамучаніка Уладзіміра Хіраска пры прыходзе іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" адзначыла  памяць свайго святога ахоўніка - Уладзіміра Хіраска.

- Памяць Уладзіміра Хіраска адзначаецца 24 студзеня, але мы святкавалі 29 студзеня. Павіншавалі нашага братчыка Сашу Разанцава, які напярэдадні адзначаў свой Дзень нараджэння. Таму стол быў удвая багаты на прысмакі, - распавядае братчык Аляксандр Пяткевіч. - Таксама ў гэты дзень мы ўзгадалі былыя гады, праглядзеўшы адпаведныя відэаролікі. Прапануем паглядзець ролікі і вам ды запрашаем да нас у братэрства!

Братчыкі збіраюцца па панядзелках а 19.00 па адрасе пр. Прытыцкага, 65.

Звязацца з брацтвам можна па тэлефонах 80295704825, 80447823718 (Павел).

Таксама ёсць група ў вк: https://vk.com/club6343470

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.