Двухдзённы паход у “Андрывондж”. Падлеткі з дзіцячага дома №5 адпачылі з брацтвам Уладзіміра Хіраска

  Раніцай у суботу падлеткі з дзіцячага дома №5 разам з валанцёрамі брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска накіраваліся з ранцамі на чыгуначны вакзал “Мінск-Пасажырскі". Так пачаўся першы ў жыцці дзяцей двухдзённы паход з начлегам на прыродзе.

Даехаўшы да Маладзечна, турысты крыху адпачылі ў скверыку на вакзале - паласаваліся марозiвам з печывам - і селі на дызель у напрамку Ліды. На станцыі Багданаў падарожнікі сышлі і пешшу накіраваліся да пункта свайго галоўнага прызначэння – паляўнічай сядзібы Храптовічаў “Андрывондж” (Валожынскі раён Мінскай вобласці).

- Дарога пешшу ў 8 км. была складанай з-за спякоты і груза за плячыма, але за 2 гадзіны мы яе здолелі! – распавядае кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч.

Ля сядзібы Храпточіваў цячэ рэчка Гальшанка, шуміць ліставы лес. Некранутая чалавекам трава вырасла так, што да рэчкі моладзь спачатку не магла падысці. Але хлопцы хутка расчысцілі месца, арганізавалі вогнішча, усталявалі палаткі, так, што яшчэ да вечара падлеткі разам з дарослымі паспелі накупацца. Крыху адпачыўшы, падарожнікі пакінулі дзяжурных рыхтаваць вячэру і накіраваліся на вячэрняе богаслужэнне ў вёску Вішнева, у царкву святых Космы і Даміяна, адолеўшы яшчэ 3 км. пешшу.

Пасля службы паломнікі ўзялі благаслаўленне мясцовага бацюшкі, айца Аляксандра, і вярнуліся ў лагер, дзе іх ужо чакаў суп з кураня. Падсілкаваўшыся, усе разам падрыхтаваліся да нядзелі і начлега: укрылі рэчы ад дажджу, саборна памаліліся. Хутка прыгатавалі святочную вячэру, калі з вёскі прыйшоў запрошаны госць - айцец Аляксандр. Бацюшка распавёў пра гісторыю Вішнева і пра свой прыход, запрасіў падарожнікаў на юбілей: у гэтым верасне царква святых Космы і Даміяна будзе святкаваць сваё 150-годдзе. З гэтай нагоды зараз у храме ідзе рамонт, распісваюцца сцены, будуецца алтар.

Хутка і спакойна прайшла ноч. У нядзелю лагер прачнуўся а 8 раніцы і, саборна памаліўшыся, накіраваўся на Літургію. Мінчане прычасціліся Святых Хрыстовых Тайнаў і пазнаёміліся з прыхажанамі храма, якія пачаставалі падарожнікаў вясковым малаком і тварагом з варэннем.

- На зваротным шляху мы ўбачылі мясцовае возера, прыгажосць якога разам з Прычасцем стала для нас адкрыццём дня, - узгадвае Павел. – Прыйшлося затрымацца, бо не пакупацца ў ім мы не маглі. Падсілкоўваліся гасцінцамі ад прыхажан.

Здолеўшы ад царквы да лагера 3 км. пешшу, а адтуль яшчэ 8 км. да вакзала, моцна стомленыя ад спякоты і фізнагрузкі, у цягніку падлеткі дружна адпачывалі пад гітарныя спевы сваіх старэйшых сяброў.

- Спявалі мы песні з дзіцячых мультфільмаў, а таксама творы гурта NRM, Цоя ды іншых, - кажа Павел. - Лідэрам спеваў сталі “Тры чарапахі” NRM і песня на верш “Люблю” Канстанцыі Буйло - дзеці падпявалі і прасілі іх зноў і зноў. Нават пасажыры падстуквалі ў такт.

У дзіцячы дом падлеткі вярнуліся з заходам сонца. Сустракалі іх як першаадкрывальнікаў, што і праўда, бо такое вялікае падарожжа яны здейснілі ўпершыню.

- Спадзяюся, што не ў апошні раз, - з усмешкай адзначае Павел.

/ sobor.by/

(просмотров 4772)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Братство Сщмч. Владимира Хираско

2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
"Что такое время?". 9 февраля братство сщмч. Владимира Хираско приглашает православных минчан на встречу
28 ЯНВАРЯ 2026 (Сред
О творчестве Достоевского и любимых произведениях шел разговор на литературном вечере Братства священномученика Владимра Хираско
26 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Вечером 26 января в нашем приходе состоится литературная встреча "Любимые страницы книг Ф.М. Достоевского". Приглашаем!
13 ЯНВАРЯ 2026 (Втор
Братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало Рождество Христово
9 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Братчики организовали поэтический вечер с участием поэтессы Екатерины Стройловой
24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
24 ноября приходское братство приглашает на братскую встречу
30 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
27 октября братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало "свой" день
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Братство священномученика Владимира Хираско совершило паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский монастырь
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский мужской монастырь - приглашаются все желающие
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Вечером 6 октября братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих на литературный вечер
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Минское братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих в свои ряды
4 АВГУСТА 2025 (Понед
4 августа, вечером, братство сщмч. Владимира Хираско приглашает на просмотр фильма «Дом Давида»
  Церковь и общество

3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
Учимся вместе и снова. Основы Православия. Свойства Божии
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
В этот вторник и в субботу приглашаем на собеседования перед таинством крещения
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
О психологии отцовства и отличиях мужского воспитания от женского расскажет минчанам семейный психолог
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
6 февраля педагогических работников приглашают на семинар «Ценность зарождения жизни и роль педагога в формировании ответственного родительства»
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
Молодежно-просветительское объединение «ЛОГОС» приглашает: расписание мероприятий на месяц
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
С 13 по 14 февраля в д. Крюковщина Смолевичского района пройдет II Сретенский семейный слет
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
С Богом в новую неделю: ближайшие события церковного календаря
1 ФЕВРАЛЯ 2026 (Воскр
Свидетельства помощи по молитвам к блаженной Валентине Минской
1 ФЕВРАЛЯ 2026 (Воскр
6 февраля – 60-летие со дня упокоения и 20-летие со дня прославления блаженной Валентины Минской. Каждый может добраться до святого места
1 ФЕВРАЛЯ 2026 (Воскр
1 февраля - первая подготовительная неделя Великого поста, Неделя о мытаре и фарисее
31 ЯНВАРЯ 2026 (Субб
Учимся вместе и снова. Основы Православия. Откуда мы знаем о Боге
31 ЯНВАРЯ 2026 (Субб
9-10 марта в Борисове будут пребывать Пояс Пресвятой Богородицы

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.