На Успенне Божай Маці вернікі наведалі месца спачыну святой Валянціны Мінскай
Духоўная заступніца зямлі Мінскай блажэнная Валянціна, як пры жыцці, так і пасля спачыну, сваёй малітвай да Госпада дапамагае людзям, заклікае іх да пакаяння, умацоўвае веру ў Бога. Шчырай любоўю адказваюць ёй вернікі - прыносяць на святое месца кветкі, упрыгожваюць яго да царкоўных святаў, каб кожны, хто прыходзіць да маці Валянціны, славіў Бога, Яго Прычыстую Маці і святых падзвіжнікаў.