Брацтва Уладзіміра Хіраска паказала спектакль "Казка пра цара Салтана" ў дзіцячым доме і ПНІ

 
 
 
  
25 АПРЕЛЯ 2018 (Среда) 14:02:59
На мінулых выходных брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска пказала сваім падапечным з дзіцячага дома №5, а таксама вучням дапаможнай школы-інтэрната ў Чэхаўшчыне і насельнікам Чэрвеньскага ПНІ спектакль "Казка пра цара Салтана".

Спачатку акцёрскі склад з'ездзіў у Чэрвень разам з членамі брацтва свц.Спірыдона Трыміфунтскага, дзе паказаў насельнікам мясцовага ПНІ спектакль "Казка пра цара Салтана". Дадзеная пастанова з'яўляецца юбілейнай - братчыкі падрыхтавалі ўжо 20 спектакляў у сваёй гісторыі.

Пасля артысты прыехалі ў Мінск на свой родны прыход іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", куды да іх прыйшлі  ў госці маленькія сябры з дзіцячага дома №5. Паглядзеўшы казку, пачуўшы ветлівае віншавальнае слова ад старшыні брацтва, атрымаўшы падарункі ад удзельнікаў спектакля, дзеці, перапоўненыя станоўчымі эмоцыямі, пакінулі прыход. Братчыкі ж засталіся на прыходзе рыхтавацца да паездкі ў Чэхаўшчыну.

Ранкам у нядзелю братчыкі, у складзе 15 чалавек, пад кіраўніцтвам свайго духаўніка айца Аляксандра Проніна, узялі курс на паўночны захад, і, пераадолеўшы 60 км, прыбылі ў пункт прызначэння. Як заўсёды, братчыкі пачалі са спектакля. Пасля яго вучні школы пад наглядам сваіх старэйшых сяброў з ліку праваслаўнай моладзі адправіліся на вуліцу для ўдзелу ў квэсце. Выканаўшы ўсе заданні, хлопцы ды дзяўчаты атрымалі прызы, пасля чаго накіраваліся ў мясцовую сталовую, дзе іх чакаў салодкі стол, падрыхтаваны намаганнямі братчыкаў. Перад развітаннем, дзеці атрымалі традыцыйныя прызы, за якія вельмі былі ўдзячны сваім гасцям.

- Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто прымаў удзел у мерапрыемствах, а таксама ахвяраваў падарункі дзецям: гэта, як звычайна, некаторыя з прыхажан прыхода, а таксама мінская школа №136, - удзячны кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч.

/ sobor.by/

(просмотров 3296)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Братство Сщмч. Владимира Хираско

24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
24 ноября приходское братство приглашает на братскую встречу
30 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
27 октября братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало "свой" день
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Братство священномученика Владимира Хираско совершило паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский монастырь
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский мужской монастырь - приглашаются все желающие
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Вечером 6 октября братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих на литературный вечер
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Минское братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих в свои ряды
4 АВГУСТА 2025 (Понед
4 августа, вечером, братство сщмч. Владимира Хираско приглашает на просмотр фильма «Дом Давида»
6 ИЮЛЯ 2025 (Во
7 июля братство Владимира Хираско организует литературный вечер и приглашает всех желающих
30 ИЮНЯ 2025 (По
Сегодня в братстве - просмотр и обсуждение фильма
23 ИЮНЯ 2025 (По
23 июня братство священномученика Владимира Хираско приглашает на беседу «Апостол Павел»
16 ИЮНЯ 2025 (По
16 июня братство священномученика Владимира Хираско приглашает на квиз
9 ИЮНЯ 2025 (По
Братство прихода иконы Божией Матери приглашает на беседу, посвященную празднику Святой Троицы

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.