Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве

 
  
23 ОКТЯБРЯ 2024 (Среда) 18:16:06
Знаёмы гэты мне шлях родны, –

Даўгінаўскі вядомы шлях!

Які нёс годных і нягодных

На векавых сваіх плячах.

Пісаў Янка Купала ў сваім вершы “Па Даўгінаўскім гасцінцы”. Гэта быў шлях паэтаў, па якім пралягалі жыццёвыя пуцявіны Ядвігіна Ш. - літаратурны псеўданім Антона Лявіцкага - аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, Змітрака Бядулі - літаратурнае прозвішча Самуіла Плаўніка, ен жыў і вучыўся ў Даўгінаве,Тамаша Зана, кампазітара Фларыяна Міладоўскага.


Даўгінава ганарылася сваімі кірмашамі, таму цягнуліся сюды па гасцінцы вазы рознага гандлевага люду. І само мястэчка славілася майстрамі, працавала фабрыка па вырабе якаснай воўны.

Пра адметны статус Даўгінава сведчаць дзве яе старадаўнія культавыя пабудовы - касцел святога Станіслава і Троіцкая царква. Захаваўся яе летапіс, у якім шмат цівавых гістарычнах звестак.

У храме нас сустракае настацель айцец Іаан Ліннік.

Айцец Іаан шмат разоў гартаў старонкі старога царкоўнага летапісу і зараз памяць падказвае мноства цікавых падзей.

Напрыклад, у Айчынную вайну 1812 года тут бясслаўна законыўся шлях французскай арміі, а сам Напалеон, пераапрануўшыся ў форму польскага афіцэра, кінуў войска. У гэтую зямлю назаўжды палеглі тысячы яго ваяроў.

Нялегкім для тутэйшага люду былі часы, калі народ заганялі ва ўнію.

4 ліпеня 1916 года, па дарозе на фронт, у Свята-Троіцкую царкву прывезлі Уладзімірскую ікону Божай Маці. Мноства народа сустракала святыню і служыліся малебны.

У 1939 годзе Даўгінава ўваходзіць у склад Савецкай Беларусі,¸але хутка пачалася Вялікая Айчынная вайна і новыя выпрабаванні.

Побач з Троіцкай царквой - школа, куды мы з айцом Іаанам Ліннікам скіроўваемся.

Даўгінаўская сярэдняя школа была заснавана ў 1862 годзе, як народнае вучылішча. Цяпер мікрараён школы ўключае 11 населеных пунктаў Даўгінаўскага сельсавета, адкуль прывозяць вучняў на заняткі. “Следам за сонцам” – так вучні Даўгінаўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў пазнаюць жыццё і сусвет, і гэта адлюстравана ў эмблеме - узыходзячае сонца над адкрытай кнігай.

Нас сустракае дырэктар Іна Уладзіміраўна Кабановіч.

Пра музейныя экспазіцыі расказвае настаўніца гісторыі, кіраўнік музея “Родныя вытокі” Наталля Пятроўна Пташнік і Таццяна Федараўна Зубель- намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Даўгінаўскай сярэдняй школы.

Разам з намі ў музейных пакях пабываў айцец Іаан Ліннік. Паміж школай і царквой моцныя сувязі і агульная духоўная справа.

Эфір праграммы "Святло душы": 19.10 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.

Паўтор 20.10 у 17.30 і 24.10 у 15.30 на канале "Культура".

/ sobor.by/

(просмотров 1953)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.