| | 17 ЯНВАРЯ 2017 (Вторник) 12:26:57 15 студзеня моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" падзялілася радасцю Ражджаства Хрыстова з жыхарамі Фрунзенскага раёна Мінска. Моладзь адправілася калядаваць і дарыць усім усмешкі.
Братчыкі наведалі некаторых прыхаджан, спявалі песні на вуліцы і ў транспарце. Яны віншавалі ўсіх, хто сустракаўся ім на шляху са святам Ражджаства Хрыстова, спявалі калядкі пад акампанемент гітары і баяна.
/ sobor.by/
(просмотров 4456) |