BEL ENG DEU FRA



"Каб стварыць святы вобраз, патрэбна духоўная моц". У Каложскай царкве праходзіць выстава вышываных ікон майстра з Гародні

 
 
 
  
5 ИЮНЯ 2015 (Пятница) 17:18:16
Вышываныя іконы ручной працы гарадзенскай майстрыхі Галіны Курносавой можна пабачыць у Каложскай царкве іконы Божае Маці. Пра жыццёвыя сцежкі, якія прывялі яе да Бога, пра спакусы ў творчым пошуку іканапісца, пра сям’ю і падтрымку добрых людзей “Твайму Стылю” распавялі аўтарка выставы і яе муж, а таксама патаіерэй Георгій Рой.

Галіна Пятроўна Курносава:

- Вышываць я пачала выпадкова. У сорак сем гадоў мне прыйшлося пайсці з працы па стану здароўя, у мяне аднялася правая рука. Вышываць трэба было, каб руку распрацоўваць, бо яна падымалася толькі на пятнаццаць градусаў. Тады я не думала, што буду вышываць менавіта іконы. Шчыра кажучы, я ў той момант вельмі пала духам, бо неяк нечакана і рэзка ўсё гэта адбылося. Я нават не думала, што ўвогуле буду жыць. Але аднойчы мне ў рукі трапілі маленькія іконы - пісаныя абразы. Мне іх прынесла адна знаёмая. Я тады нічога не разумела ў іконах – чые там выявы, што напісана, але гэтыя абразы вельмі мяне ўразілі. І я вырашыла іх вышыць, каб пакінуць ад сябе дзецям на добры ўспамін. Вось так усё і пачалося, з Боскаю дапамогаю і пайшло, зараз шаснаццаць гадоў ужо, як я вышываю.

Аднаго разу я ў шпіталі ляжала, а ў той самы час там на лячэнні быў зараз ўжо нябожчык айцец Пётр (Каліноўскі). Ён пабачыў мае працы, блаславіў мяне і адвёў у царкву Сабора Усіх Беларускіх Святых. Ён стаў мне духоўным бацькам, з яго дапамогаю праца стала больш асэнсаванай, духоўна паглыбленай. І ў гэтую пару ў мяне ужо многа пытанняў узнікла, ён дапамагаў мне разбірацца, што і як.

Напрыклад, мяне непакоіла, што лікі на маіх вышываных іконах падобныя да маіх знаёмых ці блізкіх, так атрымлівалася, не ведаю чаму, я хвалявалася, можа тут нешта не так. Але ён мне распавёў, што так атрымліваецца таму, што чалавек створаны па вобразу і падабенству Боскаму. Яго падтрымка і дапамога прывялі мяне на гэты шлях. І я зараз хачу падзякаваць нашай праваслаўнай царкве за яе давер, за блаславенне, за духоўную падтрымку. Усім святарам хачу падзякаваць, найперш айцу Анатолію Ненартовічу, які зараз з’яўляецца настаяцелем храма Сабора Усіх Беларускіх Святых, айцу Аляксандру з Уладзімірскай царквы, куды хадзілі яшчэ мае бабуля і мама, дзе вянчаліся мае дзеці.

Пратаіерэй Георгій Рой:

- Працэс стварэння іконы - гэта не проста творчая праца, гэта хрысціянскі подзвіг. І я ведаю, што праца іканапісцаў, людзей, якія ствараюць іконы, яна ў пэўнай ступені духоўна небяспечная, спакусы розныя ўзнікаюць… Пра гэта сведчаць і кажуць людзі. Таму, каб стварыць святы вобраз, пераадолець гэту спакусу, патрэбна пэўная духоўная моц, духоўная засяроджанасць чалавека. І сапраўды, заўсёды бачыш, якую духоўную сілу нясе той ці іншы вобраз, якая духоўная праца была зроблена, а не толькі творчая. Бывае і так, што выкананне творча дасканалае, але як бы сказаць… не кранае. А бывае, што і пры наяўнасці нейкіх недасканаласцяў вобраз мае моцную духоўную сілу. І калі нехта бярэ на сябе такі подзвіг, гэта выклікае павагу і радасць, што ёсць людзі, гатовыя прайсці гэты шлях. Гэта сведчыць, што яны сапраўды імкнуцца да Бога, бо без такой духоўнай працы, без шчырага імкнення выніку немагчыма дасягнуць.

Галіна Пятроўна Курносава:

- Тэхніка, у каторай я выконваю свае працы, называецца "старажытнае вонкавае i залатное шытво", гэта адзін са спосабаў вышывання процягам, які выкарыстоўваўся прыкладна да пятнаццатага стагоддзя. Але акрамя авалодання тэхнікай, для майго станаўлення як майстра важнай была і застаецца падтрымка сям’і. Мой муж, Аляксей Уладзіміравіч Курносаў, трывае мяне і маю працу. Ён някепска малюе i дапамагае мне, а яшчэ афармляе вышытыя працы – палатно нацягнуць, рамкі зрабіць – гэта ўсё яго рукамі робіцца. Я вельмі яму ўдзячна. І ўсім людзям, хто мяне падтрымлівае, таксама хацела б выказаць вялікую падзяку. Ведаеце, ікону немагчыма стварыць аднаму. Праз людзей, праз бібліятэкі прыходзяць кнігі, матэр’ялы… гэтыя каменьчыкі, пэрлы каштоўныя, гэта ўсё людзі ахвяравалі на іконы, адна я б гэтага не зрабіла.

Аляксей Уладзіміравіч Курносаў:

- Мне гэтае жончына захапленне вельмі падабаецца. Яе творчая праца звязана не толькі з мастацкімі аспектамі, але і з духоўнай працай. Дзякуючы гэтаму я таксама далучыўся да царквы, стаў больш чытаць духоўнай літаратуры, жыццяў святых, пачаў разбірацца ў іконах. Гэта ўсё ўзбагачае жыццё, бо ў выхаванні нашага пакалення такога не было. А аказалася, што гэты пласт гісторыі і духоўнага жыцця велімі цікавы і глыбокі. Дзякуючы жонцы і я змог да яго дакрануцца і вельмі рады, што мы маем такі занятак.

Наведаць выставу можна да 6 жніўня.

Ірына Новік/ "Твой стыль"

/ sobor.by/

(просмотров 2921)





Новости разделов:

Анонс события

3 МАРТА 2021
13 марта минчан приглашают на праздник «Молодежная суббота. Масленица»
2 МАРТА 2021
Когда поминать усопших в 2021 году. Ближайшая дата - 6 марта
2 МАРТА 2021
Пеки блины и приходи! Братство сщмч. Владимира Хираско приглашает отпраздновать Масленицу
25 ФЕВРАЛЯ 2021
Слуцкая епархия объявила о старте конкурса творческих работ, посвященного праведной Софии Слуцкой
24 ФЕВРАЛЯ 2021
Дни православной культуры откроются в Минске 27 февраля
18 ФЕВРАЛЯ 2021
Открыт набор на библейские курсы при Минской духовной семинарии
5 ФЕВРАЛЯ 2021
Мероприятия, приуроченные ко Дню православной молодежи пройдут в Минске 13 февраля
1 ФЕВРАЛЯ 2021
Выставка, посвященная блаженной Валентине Минской, пройдет в Бобруйске
25 ЯНВАРЯ 2021
С 27 января по 22 марта в Минске пройдет курс лекций "9 уроков семейных отношений"
22 ЯНВАРЯ 2021
Объявлен конкурс творческих и исследовательских работ «Свет Православия»
5 ЯНВАРЯ 2021
15 ЯНВАРЯ СОСТОИТСЯ РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ВЕЧЕР ХРИСТИАНСКОГО ОБРАЗОВАТЕЛЬНОГО ЦЕНТРА
31 ДЕКАБРЯ 2020
Открыт набор на богословские курсы при Минской духовной семинарии
  Искусства

9 ФЕВРАЛЯ 2021
12 февраля в Гомеле откроется выставка Владимира Куклина «Творение души и рук»
5 ФЕВРАЛЯ 2021
6 февраля в Могилеве состоится показ фильмов о сщмч. Павлине (Крошечкине) и прмц. Елизавете (Романовой)
3 ФЕВРАЛЯ 2021
Беларусь и Грузия провели оnline-марафон "Инклюзивный калейдоскоп"
1 ФЕВРАЛЯ 2021
С 4 по 10 февраля в Бобруйске состоятся показы документального фильма «Где Ты, Адам?»
1 ФЕВРАЛЯ 2021
Выставка, посвященная блаженной Валентине Минской, пройдет в Бобруйске
30 ЯНВАРЯ 2021
Юная художница совместно с фондом Юрия Розума провела акцию «Счастливое Рождество» для поддержки детей-музыкантов с ограничениями
22 ЯНВАРЯ 2021
22 января в 17.00 начнется прямая трансляция Рождественского вечера Христианского образовательного центра на YouTube канале БПЦ
5 ЯНВАРЯ 2021
ОТКРЫТ ПРАЗДНИЧНЫЙ ФЛЕШМОБ РОЖДЕСТВЕНСКИХ ПЕСЕН И КОЛЯДОК НА ПРИЗЫ ПАТРИАРШЕГО ЭКЗАРХА
29 ДЕКАБРЯ 2020
В Минске завершились Декабрьские недели для инвалидов
14 ДЕКАБРЯ 2020
«Сердце милующее»: выставка, посвященная 85-летию митрополита Филарета, пройдет в Минске 15 декабря-31 января
11 ДЕКАБРЯ 2020
Оратория «Христос на Масличной горе» Л. ван Бетховена прозвучит 22 декабря в Белгосфилармонии
8 ДЕКАБРЯ 2020
Показ документального фильма «Где ты, Адам» в Минске продлен до 20 декабря
  Церковь и общество

5 МАРТА 2021
В Новополоцке работают выставки «Вселенская Родительская (мясопустная) суббота» и «Нравственность и педагогика»
5 МАРТА 2021
Вселенская родительская суббота, день, посвященный Страшному суду и начало Масленицы: ближайшие события церковного календаря
4 МАРТА 2021
В Минской духовной семинарии пройдет вечер памяти архиепископа Михея (Хархарова)
3 МАРТА 2021
13 марта минчан приглашают на праздник «Молодежная суббота. Масленица»
3 МАРТА 2021
О постах. Близится Великий пост
2 МАРТА 2021
Когда поминать усопших в 2021 году. Ближайшая дата - 6 марта
2 МАРТА 2021
Определены лауреаты премии князя Константина Острожского. Среди них - церковный историк из Беларуси протоиерей Фёдор Кривонос
2 МАРТА 2021
Жителям Фрунзенского района расскажут о технике безопасности
26 ФЕВРАЛЯ 2021
«Оставляешь место ДТП - совершаешь преступление!» - единый день безопасности дорожного движения пройдет 26 февраля
26 ФЕВРАЛЯ 2021
Минский приход свт. Спиридона Тримифунтского проводит онлайн марафон по английскому языку
25 ФЕВРАЛЯ 2021
Слуцкая епархия объявила о старте конкурса творческих работ, посвященного праведной Софии Слуцкой
24 ФЕВРАЛЯ 2021
Дни православной культуры откроются в Минске 27 февраля
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.