BEL ENG DEU FRA



Протаіерэй Сергій Гардун: Уздвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга – свята праслаўлення найвялікшай Святыні

 
 
  
26 СЕНТЯБРЯ 2014 (Пятница) 19:39:34
27 кастрычніка мы святкуем Уздвіжання Крыжа Гасподняга – адно з дванадцаці галоўных двунадзесятых святаў. Гэта сапраўды радаснае свята таму, што быў знойдзены той Крыж, на якім Гасподзь наш Іісус Хрыстос прынес сябе ў ахвяру за грахі ўсяго свету. І Крыж Гасподні - гэта менавіта ахвярнік, мы яго так і ўшаноўваем. І ўсе ахвярнікі Старога Запавету - гэта былі правобразы Крыжа Гасподняга, а яны названыя ў гонар таго ахвярніка, які быў у двары старазапаветнага Храма, а ён у сваю чаргу, названы ў Свяшчэнным Пісанні Святыняй Вялікай. Сказана: кожны, хто дакранецца да яго, той асвеціцца. І вось, калі Святыняй Вялікай быў старазапаветны ахвярнік, на якім прынасіліся ў ахвяру жывелы, а гэтыя жывелы - ягняты, козы – былі правобразам Галгоўскай ахвяры, Хрыстовай ахвяры; то, калі гэты ахвярнік названы Святыняй Найвялікай, то больш вялікай святыні для нас, для хрысціян, з’яўляецца Крыж Гаспадні.

І вось у IV стагоддзі дзякуючы святому раўнаапостальнаму Канстанціну Вялікаму і яго маці царыцы Алене, Святы Крыж быў знойдзены і ўрачыста ўздвігнуты, урачыста падняты для пакланення ўсяго народа. Хаця і да гэтага часу Крыж успрымаўся як сімвал хрысціянства і Крыж ушаноўваўся як сімвал перамогі Хрыста над пеклам, над смерцю, над злом. І пасля таго, як сам гэты Крыж быў знойдзены, ў той самы дзень адбылося ўваскрашэнне мертвага чалавека, які быў дакрануты да гэтага Крыжа. Крыж яшчэ больш стаў ушаноўвацца як сапраўдны сцяг хрысціянства, як знак самога Хрыста.

Таму гэта сапраўды свята, адно з самых вялікіх хрысціянскіх святаў. Разам з тым гэты святочны дзень з’яўляецца днем посным, таму што, калі мы думаем пра Крыж, калі мы глядзім на Крыж Гасподні, для нас немагчыма не думаць пра Крыж інакш, як у сувязі з пакутай Хрыста, у сувязі з мукамі Хрыста на Крыжы, у сувязі са смерцю Госпада нашага Іісуса Хрыста на Крыжы. І таму, што гледзячы на Крыж Гасподні, мы думаем перш за ўсё, пра Яго пакуты і смерць, таму гэты дзень посны. А для хрысціяніна дзень посны - гэта не азначае нейкі трагічны дзень, наадварот, нам радасна ўсведамляць , што дзеля Хрыста, дзеля таго, каб быць са Хрыстом, нам патрэбна самаабмежаванне. І гэтае самаабмежаванне, ў тым ліку і ў тым, чым мы харчуемся , для нас карысна духоўна і целесна. Мы, праваслаўныя хрысціяне, ушаноўваем Крыж Гасподні як найвялікшую святыню і пастараемся рабіць гэта сапраўды дастойна ў нашым штодзенным жыцці. Няхай у кожнага з нас на грудзях заўжды будзе крыж, наш крыжык, які быў дадзены нам пры хрышчэнні . Ёсць такая цудоўная традыцыя, калі ў вечары, пасля вячэрніх малітваў, мы цалуем свой крыжык. Не будзем забываць, што паводле нашай праваслаўнай царкоўнай традыцыі, кожны раз і снедаючы, і абедаючы, і вячэраючы, мы павінны памаліцца і асяніць сябе знакам Крыжа Гасподняга – перахрысціцца. Кожны раз, калі мы праходзім або праязджаем у транспарце міма праваслаўнага храма, нам так сама трэба перахрысціцца і ўспомніць, што мы належым Хрысту, што гэта наш храм, які так сама увенчаны крыжом Гасподнім. Свята Уздвіжання Крыжа Гасподняга так сама нагадвае нам, што хрысціянін павінен несці свой крыж у жыцці, выконваць свае абявязкі, цярпець і нечым ахвяраваць дзеля выратавання свайго тых, хто побач.

/ sobor.by/
Да публікацыі падрыхтавала Юлія Чырва. Фото calend.ru
(просмотров 3925)





Новости разделов:

Интервью

23 АВГУСТА 2023
Продолжение интервью протоиерея Игоря Коростелева смотрите в программе «Сiла веры», посвященной 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
10 АПРЕЛЯ 2023
В программе «Прикосновение к свету» на телеканале СТВ вышло интервью с регентом Ольгой Янум
6 АПРЕЛЯ 2023
Церковная музыка - это, наверное, это самый прямой и короткий путь для детей к Богу: регент детско-юношеского хора «Встреча» Людмила Литошик
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
28 ЯНВАРЯ 2023
Смотрите программу «Сiла веры», посвященную 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
26 НОЯБРЯ 2022
К 30-летию праздничного хора прихода иконы «Всех скорбящих Радость» - программа «Свет души»
23 НОЯБРЯ 2022
Интервью с протоиереем Игорем Коростелевым, настоятелем Радосте-Скорбященского прихода-юбиляра, слушайте в программе «Свет души»
15 НОЯБРЯ 2022
Приход иконы "Всех скорбящих Радость" - в программе «Прикосновение к свету»
4 АВГУСТА 2021
С Богом нет ничего невозможного. Протоиерей Игорь Коростелев о строительстве первого православного старообрядческого храма в Минске
2 ФЕВРАЛЯ 2021
У меня два момента, где я понял, что это раз и навсегда: семья и церковный приход, мое служение - лауреат премии "За духовное возрождение" прот. Олег Абрамович
17 НОЯБРЯ 2020
К 100-летию легализации абортов. Протоиерей Павел Сердюк: Мы — залгавшиеся люди, и наша жизнь — коллективная психотравма
14 СЕНТЯБРЯ 2020
Иллюзия или послушание? Интервью с психологом Мариной Филоник и священником Александром Бойко
  Церковные праздники

25 СЕНТЯБРЯ 2023
Преподобный Афанасий Высоцкий. Церковный календарь: 25 сентября
24 СЕНТЯБРЯ 2023
Преподобная Феодора Александрийская. Церковный календарь: 24 сентября
23 СЕНТЯБРЯ 2023
Церковный календарь: 23 сентября
22 СЕНТЯБРЯ 2023
Праведные Иоаким и Анна. Церковный календарь: 22 сентября
21 СЕНТЯБРЯ 2023
Рождество Пресвятой Богородицы
20 СЕНТЯБРЯ 2023
Иоанн Новгородский. Церковный календарь: 20 сентября
19 СЕНТЯБРЯ 2023
Чудо в Колоссах. Церковный календарь: 19 сентября
18 СЕНТЯБРЯ 2023
Праведные родители величайшего из пророков. Церковный календарь: 18 сентября
18 СЕНТЯБРЯ 2023
Сегодня Церковь чествует память преподобномученика Афанасия Брестского
18 СЕНТЯБРЯ 2023
Икона Божией Матери «Оршанская»
17 СЕНТЯБРЯ 2023
Неопалимая купина. Церковный календарь: 17 сентября
17 СЕНТЯБРЯ 2023
Осенний день любви и верности
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.