BEL ENG DEU FRA



Прэзентацыя кнігі пра прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага прайшла ў Мінску

 
 
 
 
  
26 СЕНТЯБРЯ 2016 (Понедельник) 09:19:08
22 верасня ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася прэзентацыя новай кнігі протаіерэя Феадора Крываноса "Незабвенный пастырь преподобномученик Серафим (Шахмуть)". У сваёй кнізе айцец Феадор расказвае пра жыццёвы шлях архімандрыта Серафіма, яго арышт і мучаніцкі спачын, а роўнеж пра тое, якую роль подзвіг айца Серафіма і іншых навамучанікаў адыграў у гісторыі беларускага Праваслаўя.

"Незабвенный пастырь" – такія словы з’явіліся на першым сімвалічным помніку прападобнамучаніку Серафіму (свецкае імя Раман), устаноўленым ужо праз некалькі гадоў пасля яго спачыну на адным з месцаў служэння святога – у весцы Курашава. Тое, што гэтыя словы пра айца Серафіма цалкам апраўданыя, не выклікае сумненняў у тых, хто знаёмы з яго жыццяпісам. Як расказаў падчас прэзентацыі кнігі айцец Феадор Крыванос, ужо ва ўзросце 15 гадоў будучы архімандрыт Серафім паступіў паслушнікам у манастыр, але па жыццёвых абставінах праз год быў вымушаны яго пакінуць. Тым не менш, жаданне духоўнага росту не пакідала яго, і ў 1923 годзе Раман Шахмуць прыняў у сценах Жыровіцкай абіцелі манаскі пострыг з імем Серафім. Пасля было служэнне ў вёсачцы Курашава, вайна, місіянерская паездка па бязбожнай Усходняй Беларусі, арышт супрацоўнікамі НКУС СССР і спачын у канцлагеры.

Кніга айца Феадора Крываноса не проста дае магчымасць чытачам даведацца пра розныя этапы жыцця прападобнамучаніка Серафіма, пабачыць копіі важных архіўных дакументаў і пратаколаў допытаў мучаніка, але і прапануе зрабіць свае высновы з яго служэння, яго жыццёвых прынцыпаў і мучаніцкага спачыну. Па словах айца Феадора, вера ў тое, што Гасподзь вядзе архімандрыта Серафіма па жыцці, пастаянна яму дапамагала і выратоўвала яго ў самых цяжкіх сітуацыях. Гасподзь паказваў айцу Серафіму, што Ён з ім, што Ён падтрымлівае і не пакідае яго, і ў разуменні гэтага праяўляўся вялікі духоўны і рэлігійны вопыт архімандрыта Серафіма.

Прэзентацыя кнігі айца Феадора прайшла ў рамках круглага стала пад назвай “Ушанаванне памяці прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага і іншых навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай”. Гэтая падзея, арганізаваная мінскім праваслаўным брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў, стала з’явай доўгачаканай, амаль што вымаленай. На круглым стале прысутнічалі прадстаўнікі Мінскай духоўнай акадэміі, даследчыкі царкоўнай гісторыі і жыцця беларускіх навамучанікаў, а таксама прадстаўнікі паломніцкай службы Свята-Елісавецінскага манастыра горада Мінска. Удзельнікі сустрэчы звярталі ўвагу на неабходнасць захавання памяці пра навамучанікаў, у тым ліку і пра айца Серафіма, бо гэта ёсць нямалая частка гістарычнай памяці нашай Праваслаўнай Царквы і нашай Радзімы. Да таго ж, гісторыі подзвігаў навамучанікаў, людзей, жыўшых амаль што ў адзін час з намі, могуць падказаць нам, якім можа быць шлях духоўнай барацьбы ў сучасных умовах, і жыццё прападобнамучаніка Серафіма (Шахмуць) толькі падцвярджае гэтае правіла.

/ sobor.by/ Надзея Фiлiпчык

ФОТО: zhirovichi-monastery.by

(просмотров 2036)





Новости разделов:

Новинки книгоиздания

14 ЯНВАРЯ 2024
В издательстве Свято-Петро-Павловского собора города Минска вышел «Беларускі праваслаўны каляндар, 2024»
24 НОЯБРЯ 2023
Издан учебник "Сектоведение" авторства В.А. Мартиновича
14 СЕНТЯБРЯ 2023
Увидел свет уникальный источник по истории Православия в Беларуси первой половины XIX в.
28 АПРЕЛЯ 2023
Издана книга о церковном историке протоиерее Федоре Кривоносе
28 ЯНВАРЯ 2023
К дню памяти жировичского старца схиархимандрита Митрофана (Ильина) († 30.01.2006)
5 ЯНВАРЯ 2023
Выйшаў у свет «Беларускі праваслаўны каляндар»
26 ОКТЯБРЯ 2022
Издана книга «Что Бог пошлет, то и буду терпеть…» о священномученике Константине Жданове, пресвитере Шарковщинском
21 ОКТЯБРЯ 2022
Издан «Краткий церковнославянско-белорусский словарь православной лексики»
11 ОКТЯБРЯ 2022
Из печати вышло новое издание об истории одного из старейших храмов города – Покровского храма в микрорайоне Веснянка
29 СЕНТЯБРЯ 2022
Читаем вместе с детьми: журнал «Малышок»
27 ИЮЛЯ 2022
На главной площади Заславля 28 июля пройдет фотовыставка «Связь времён: к 1030-летию Православия на белорусских землях»
16 ИЮЛЯ 2022
Издан сборник проповедей насельника Ляденского Благовещенского мужского монастыря иеромонаха Венедикта (Стукача) «Путь спасения длиною в жизнь»
Новости
Архив новостей :