BEL ENG DEU FRA



Працягваюцца археалагічныя даследаванні Лаўрышаўскага манастыра

 
 
 
 
 
 
  
5 СЕНТЯБРЯ 2021 (Воскресение) 12:13:01
У другой палове жніўня прайшоў чарговы этап археалагічных раскопак па даследаванню гісторыі Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці). На гэты раз даследаваўся фундамент невядомага ранней невялікага храма, які калісьці існаваў у в. Лаўрышава і адносіўся да манастыра.

Звесткі пра гэты храм былі атрыманы пры вывучэнні дакументаў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны ў Львове. У вопісах 1802 і 1824 г. ён названы як Крыжаўздвіжанская капліца (невялікая царква). Час яе ўзвядзення ў дакументах не пададзены. У вопісе 1824 г. пазначана толькі, што яна "старая". Пры гэтым пра Лаўрышаўскую Успенскую царкву напісана, што яна адбудавана ў 1775 г., і яна не лічылася "старой". Верагодна, у 1824 г. пра час будаўніцтва капліцы ўжо ніхто не ведаў.

Пры абследаванні мясцовасці быў знойдзены фундамент. Царква знаходзілася на старых могілках і дзейнічала, відавочна, да 1939 г. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, яе рэшткі былі разабраны ў 1961 г. Першы этап раскопак праводзіўся ў 2019 г. Тады быў даследаваны фундамент прытвору і паўднёвая частка фундамента асноўнага памяшкання.

Храм быў пабудаваны з драўляных брусоў на валунах, змацаваных вапнавым растворам. Фундамент мае памеры 12,2 х 5,72 м і глыбіню да 0,8 м. Ён захаваўся поўнасцю, і па ім можна вывучаць прыёмы будаўніцтва невялікіх храмаў у мінулым. Цэгла ў фундаменце не выкарыстоўвалася. З валуннага камня выкладзены ганак, контуры прытвора і асноўнага памяшкання з трохграннай алтарнай часткай. У ходзе раскопак вызначана, што капліца была пабудавана не пазней за XVII стагоддзе, але фундамент можа адносіцца і да больш ранняга часу. Верагодна, напрыканцы XVIII ст. побач адвялі месца для могілак.

Сёлета праведзены раскопкі паўночна-усходняй часткі фундамента. Даследаванні вядуцца Інстытутам гісторыі НАН Беларусі пры падтрымцы з боку Лаўрышаўскага манастыра. У працах старанна удзельнічала група валанцёраў. Найбольш значныя задачы выканалі старэйшыя з іх – Уладзіслаў Барысевіч, Іван Малец і Дзмітрый Шкраба (навучэнцы 4 курса аддзялення тэхнічнага забяспячэння працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа), а таксама Дар’я Быстрыцкая (студэнтка 2 курса факультэта міжкультурных камунікацый Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта).

Плануецца, што ў наступным годзе даследаванні старадаўняга фундамента будуць завершаны, пасля чаго можна будзе разглядаць варыянты яго далейшага выкарыстання.

Лаўрышаўскі манастыр заснавалі каля 1258 г. Войшалк Міндоўгавіч (вялікі князь ВКЛ у 1263 – 1267 г.) і прападобны ігумен Елісей Лаўрышаўскі. Манастыр дзейнічаў у Лаўрышаве да 1836 г. У 1913 – 1915 г., а затым у 2007 ён быў узноўлены за 3 км ад Лаўрышава, каля в. Гнесічы. Археалагічныя даследаванні ў Лаўрышаве вядуцца з 2011 г. з благаславення архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя. Вынікі раскопак разам з вывучэннем пісьмовых крыніц паказалі, што Лаўрышаўская абіцель – самы ранні па часе заснавання дзеючы мужчынскі манастыр у Беларусі.

Т. В. Маслюкоў,

археолаг, магістр гістарычных навук

Фота

1. Паўднёвая частка фундамента на палову глыбіні, выгляд з боку прытвору (раскопкі 2019 г.).

2. Фундамент прытвору (раскопкі 2019 г.).

3. Сёлетнія раскопкі, расчыстка валуннай кладкі на палову глыбіні.

4. Паўночна-усходняя частка фундамента на палову глыбіні.

5. Расчыстка фундамента на поўную глыбіню.

6. Фрагмент сценкі фундамента (дзяленне мернага бруска – 1 дм).

/ sobor.by/

(просмотров 2119)





Новости разделов:

Церковь и общество

19 АПРЕЛЯ 2024
Поступаем в духовные учебные заведения Беларуси
18 АПРЕЛЯ 2024
Четверток 5-й Седмицы Великого Поста
16 АПРЕЛЯ 2024
Православные меценаты организуют творческие мастер-классы для талантливой молодежи Витебщины
14 АПРЕЛЯ 2024
«Творчество Олега Молчана живет во мне, в его друзьях и поклонниках» - Ирина Видова
13 АПРЕЛЯ 2024
В Минске на одну сакуру стало меньше: горожане печалятся и вспоминают о прекрасных розовых деревьях
11 АПРЕЛЯ 2024
16 апреля в Минске состоится концерт духовной музыки «Душа поет от музыки духовной…»
11 АПРЕЛЯ 2024
Рубрика "Ответы священника": "Как научиться доверять Богу?"
11 АПРЕЛЯ 2024
ТВ "Союз". Участники Республиканского конкурса молодежных проектов встретились с руководством Центра "Покрова"
10 АПРЕЛЯ 2024
Приглашаются волонтеры для занятий в комнатах духовной помощи при детских больницах (отделениях) в Минске
9 АПРЕЛЯ 2024
В Минской духовной семинарии пройдут Пасхальные богословские курсы
9 АПРЕЛЯ 2024
Стартовал конкурс рисунков «Пасхальная радость»
9 АПРЕЛЯ 2024
30-летие возрождения монашеской жизни в Ляденской Благовещения Пресвятой Богородицы обители
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.