BEL ENG DEU FRA



Праграма “Святло душы” распачынае цыкл, прысвечаны экспедыцыі “Дарога да святыняў”

 
  
6 СЕНТЯБРЯ 2013 (Пятница) 14:49:36
Заўтрашні выпуск штотыднёвай аўтарскай праграмы Людмілы Мітакавіч “Святло душы” (Свет душы), якая выходзіць у эфір Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё па суботах, прагучыць па-беларуску. І невыпадкова, бо перадача будзе прысвечана Дню беларускага пісьменства, а дакладней навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая суправаджае гэтае свята на працягу ўсіх 20 гадоў яго існавання.

Пачатак духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” быў пакладзены ў 1994 годзе, калі ў Полацку Благадатны Агонь асвяціў першае свята беларускага пісьменства. З таго часу яны заўжды поруч, бо ўдзельнікі экспедыцыі - пісьменнікі, паэты, артысты, навукоўцы, журналісты, хто нясе слова духоўнае і паэтычнае людзям. Шляхаводнай іконай экспедыцыі з”яўдяецца цудатворная Загор”е - Сталавіцая ікона Божай Маці.

Нястомны кіраўнік і арганізатар “Дарогі да святыняў” - лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” пісьменніца Ніна Загорская - вызначае маршрут эскпедыцыі, які сёлета пралягаў праз Стоўбцы, Міханавічы, Круглае, Дрыбін, Баркалабаўскі манастыр, Быхаў.На шляху маленькія весачкі і святыя крыніцы, новыя храмы, якія асвеціць Благадатны Агонь.

Першы прыпынак на Святым Полі. Экспедыцыя штогод пачынаецца тут невыпадкова. Шмат войнаў пракацілася праз яго, і ўсе яны пакідалі тут свае ахвяры. Пасля Паўночнай вайны ў недрах яго засталіся магілы заваёўнікаў-шведаў і рускіх салдат. Потым, у 1771 годзе, была вялікая бітва войскаў Суворава з польскімі канфедэратамі. Пазней праз гэтыя мясціны праходзіла лінія фронту Першай сусветнай вайны. Гэта адзін вялікі могільнік многіх часоў і цяжка ўявіць, колькі чалавечых жыццяў абарвалася тут. Сапраўды, гэтае поле ля невялікай вёсачкі Загор’е – Святое памяццю пра тых, чые астанкі пакояцца тут у зямлі.

Ураджэнка гэтых мясцін, пісьменніца Ніна Загорская атрымала благаславенне Мітрапаліта Філарэта, каб тут былі ўсталяваны Крыжы і камень пакаяння, адбылася памінальная малітва.

На жаль, не заўсёды людзі з глыбокай пашанай адносяцца да памяці. У 1983 годзе могілкі на Святым Полі аддалі пад кар’ер, і чалавечыя косці разам з гравіем пайшлі на удаўніцтва трасы Брэст-Масква... Сапраўды, не маючы ў сваіх сэрцах агню веры, страху Божага, людзі губляюць адчуванне святасці, не ведаюць, што такое святыня. Але Сама Маці Божая заступілася за душы продкаў нашых. У каўшы экскаватара, які чэрпаў астанкі праху людскога, явілася ікона Пакрову Прасвятой Багародзіцы. І страх Божы прымусіў будаўнікоў спыніць работы. З таго часу знойдзеная ікона стала звацца “Загор”е - Сталавіцкай. Гэта невялічкая металічная ікона магчыма была палкавой, а, можа, належала камусьці з памерлых салдатаў. Яна ахоўвала сон загінуўшых на Святым Полі, а цяпер стала іх малітоўным покрывам і шляхаводным абразам экспедыцыі.

Недалёка ад Святога Поля вёска Сталовічы. Тут, у храме ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, застаецца часцінка Святога Агню, якая перадаецца на свечкі людзям.

Храм у весцы Сталовічы нагадвае Сафійскі сабор у Полацку, і збудаваў яго той жа архітэктар Ян Крыстаф Глаўбіц у стылі віленскага барока. Прыгажосць і памеры храма сведчаць, што ў яго незвычайная гісторыя, якая пачалася са збудавання тут па загаду Мікалая Радзівіла Сіроткі капліцы. Кажуць, аднойчы ен выправіўся ў Рым да Папы Рымскага, каб той адпусціў яму грахі. Папа ж сказаў, каб ен пабудаваў храм, мо Гасподзь тады і будзе да яго літасцівы. Вяртаўся Мікалай Сіротка ў Нясвіж, і на скрыжаванні дарог сталі яго коні і не зрушыліся з месца. Заначаваў тут Радзівіл і, пабачыўшы ў сне Богародзіцу, зразумеў, што менавіта тут трэба пабудаваць царкву. У той жа Італіі спадабалася яму ў горадзе Ларэта статуя Дзевы Марыі. Хацеў ен выкупіць яе ў манахаў, але тыя прапанавалі яму купіць яе за тыя грошы, якія яна заважыць. Колькі не сыпаў Радзівіл дукатаў, статуя пераважвала, тады манахі сказалі, што Дзева Марыя на жадае пакідаць свае месца. Усе ж ноччу Радзівіл выкраў упадабаную статую. Так мовіць легенда.... Аднак, ларэнтыйская статуя некалі сапраўды знаходзілася ў капліцы, свет у якой прабіваецца з маленькага акенца ў вышыні, дзе яна знаходзілася.

Цікава,што Ларэнтыйская статуя Богародзіцы стала першавобразам праваслаўнай іконы “Прыбаўленне розуму”. У праваслаўным даведніку чытаем: «Икона «Прибавление Ума», имеет благодать дарования премудрости, разума и благих знаний, помощи в просвещении детей, исцеления слабости ума и повреждения рассудка . Особенность ее редкой иконографии заключается в том, что Дева Мария и Христос изображены спеленутыми вместе богослужебным облачением – фелонью. Иконография «Прибавления Ума» сложна и несколько непривычна и связана с ее историей. Есть на Адриатическом побережье Италии маленький городок Лорето. Знаменит он на весь мир благодаря находящемуся там Святому Дому Пресвятой Богородицы, перенесённому из Палестины в конце XIII века семьёй Ангелов — властителей Эпира, древней страны в Северной Греции. Как известно, в 1291 году христиане после нескольких веков войн были вытеснены с Востока мусульманами. Благочестивые греческие властители спасли одну из главнейших христианских святынь — Святой Дом из Назарета. А точнее — комнату подлинного дома, в котором жила Пречистая Дева и где она получила благую весть от архангела Гавриила о рождении от неё Спасителя мира. Здесь помещается статуя Богоматери, сделанная из кедрового дерева, покрытого бриллиантовыми ривьерами и жемчужными нитками Изображение Богоматери, в общем, сходно с нашей иконой «Прибавление Ума», которая западного происхождения, только переделана на «московский манер». Считается, что первые изображения Лоретской Богоматери появились на Руси после посещения Святого Дома русскими паломниками в XVI веке».

Паданне кажа, што Ларэнтыйская статуя належала апосталу і евангелісту Луке. Аднак, эксперты прыйшлі да высновы, што яна была зроблена на мяжы 13-14 стагоддзяў. Старадаўні абраз быў знішчаны пажарам, які ўспыхнуў у Доме Багародзіцы ў 1921 годзе. Потым яе замянілі новай статуяй, зробленнай з ліванскага кедру. Вось такое незвычайнае паходжанне мела, пэўна, копія Ларэнтыйскай статуі Багародзіцы са Сталовіч, якая, нажаль, даўно згубілася.

Слухайце першую перадачу цыклу, які раскажа пра духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”, у праграме “Святло души” 7 верасня ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у гэты ж дзень у 21.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/
(просмотров 3880)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

19 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.