BEL ENG DEU FRA



Праграма "Святло душы" раскажа пра гісторыю святарскага роду Хільтовых

 
  
23 ОКТЯБРЯ 2015 (Пятница) 11:27:53
У адной з нядаўніх праграм “Святло душы” распавядалася пра грамадзянскі подзвіг двух святароў - братоў Мікалая і Георгія Хільтовых. За сувязь з партызанамі яны былі схоплены гестапаўцамі і закатаваны ў лагеры смерці Калдычова. Разам з імі загінулі жонкі - Лідзія Аляксандраўна Валасовіч і Надзея Іванаўна Навіцкая. Ініцыятарам і ўдзельнікам гэтай перадачы быў сын святара Георгія Хільтова - Мікалай Георгіевіч Хільтоў, дзякуючы якому адкрыліся невядомыя старонкі патрыятычнага подзвігу беларускага святарства ў гады вайны.

Мікалай Георгіевіч Хільтоў спачыў напярэдадні свята Пакрова і ў памяць аб ім і яго добрай справе прагучыць яго расказ пра свой род і гісторыю гэтай незвычайнай святарскай сям'і, якая параднілася з не менш слаўнымі родамі Беларусі.

Род Хільтовых паходзіць з Наўгародчыны. Вядома, што ў сярэдзіне 19 стагоддзя Андрэй Хільтоў прыехаў у Беларусь і стаў настаяцелем царквы ў вёсцы Валеўка Новагрудскага павету. Ён шмат клапаціўся аб пабудове новага храма, быў добрым гаспадаром і сем'янінам. Святарскі род прадоўжылі яго нашчадкі Мікалай і Георгій Хільтовы.

Старадаўняя Свята-Пакроўская царква, дзе служыў у апошнія гады жыцця Георгій Хільтоў, узвышаецца на гары, сярод могілак, на ўскрайку Клецка, але рух жыцця чалавечага і духоўнага тут ніколі не перапыняўся. Калі мы сюды завіталі, айцец Андрей Парфенчык праводзіў абрад хрышчэння. Дзіцё, пэўна ўпершыню ўбачыўшы храм, ціхмяна пазірала навокал. А тут шмат старадаўніх ікон, ахвяраваных колішнімі прыхаджанамі, і гонар краю - цудадзейны Клецкі абраз Божай Маці. Прастора царквы зберагае мінулае, быццам набліжае часы, калі тут служыў Георгій Хільтоў - бацька Мікалая Георгіевіча Хільтова. Ля царквы айцец Георгій і быў арыштаваны.

Дачка закатаванага святара Мікалая Хільтова Надзея Мікалаеўна апошнія гады жыцця правяла непадалёку ад Клецка, у вёсцы Блячын, цяпер Садовай. У агароджы Прадцечанскай царквы яна пахавана. Тут знайшоў свой апошні прытулак і яе дзед па маці святар Іван Навіцкі, які быў родным братам аднаго са знакамітых людзей Беларусі акадэміка Яўфімія Карскага.

У 1929 годзе, пасля смерці Івана Навіцкага, святаром Прадцечанскай царквы ў Садовай робіцца выпускнік Віленскай духоўнай семінарыі Мікалай Хільтоў. Ажаніўшыся з яго дачкой Наталляй, ён займае месца цесця і працягвае весці распачаты ім летапіс Прадцечанскай царквы. Старыя фотаздымкі, якія цудам захаваліся, вяртаюць у мінулыя шчаслівыя і мірныя часы для гэтай вялікай святарскай сям'і.

У храма, у якім служыў Мікалай Хільтоў , амаль 400-гадовая гісторыя, аднак у часы бязбожжа ён быў зруйнаваны. Аднавілі храм самі жыхары Садовай, яны ж захавалі старыя іконы.

Дзеці братоў Хільтовых, якія малалеткамі засталіся сіротамі, атрымалі ў спадчыну высокія духоўныя вартасці роду, што працягваюцца ў нашчадках. Менавіта яны, вывучаючы свой радавод, дазналіся пра кроўныя сувязі з класікам беларускай літаратуры Максімам Багдановічам. Маці Мікалая Георгіевіча Хільтова- Лідзія Аляксандраўна Валасовіч была дачкой святара Аляксандра Валасовіча, таксама закатаванага ў Калдычове, у якога былі яшчэ два браты - Васіль і Кіпрыян. Святара Васіля Валасовіча дагэтуль добрым словам узгадваюць на Клеччыне, а Кіпрыян аказаўся пародненым з сям'ёй Максіма Багдановіча.

Слухайце праграму “Святло душы” 24 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа день у 8.30 і 21.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/

(просмотров 2552)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

25 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.