Пра жыццёвы шлях айца Пятра Латушкі пойдзе размова ў праграме “Святло душы”

 
  
27 МАРТА 2014 (Четверг) 17:08:10
Паступова адыходзіць у Вечнасць пакаленне святароў, што абралі шлях служэння Богу, Царкве і людзям у цяжкія часы, якія не абяцалі жыцця спакойнага і забяспечанага. Наадварот, гэты малы статак Божы быў выгнаны, нёс крыж пакутніцтва, але імі стваралася і жыла Царква, і так важна цяпер,у часы свабоднага спавядання веры, прыняць іх у свае настаўнікі і не забываць іх справы.

“Калі б я па нейкай прычыне не змог быць святаром, я быў бы самым нясчасным чалавекам”,- казаў протаіерэй Пётр Латушка - будаўнік храмаў і заснавальнік дынастыі святароў.

Ён нарадзіўся ў 1930 годзе на Міншчыне. У вайну,калі адкрылі ў іх вёсцы храм, хлопчык стаў прыслужваць у алтары, але той ліпеньскі дзень, напярэдадні вызвалення Мінска, стаў зваротным у яго лесе. Тады была паранена яго сястра Аня, і ён назажды запомніў яе гарачую малітву перад смерцю.

Адразу пасля вайны ў Вільню з Масквы вярнуліся мошчы трох віленскіх пакутнікаў-Антонія, Іаана і Яўстафія. Гістарычная духоўная падзея ўмацавала веру людзей, і канчаткова пераканала Пятра Латушку ў выбары святарскага шляху. Ён закончыў Жыровіцкую духоўную семінарыю, і першым месцам яго служэння стаў Лоеў.
Ішоў 1951 год, людзі ва ўсходняй Беларусі, дзе яшчэ да вайны закрываліся храмы, адвыклі ад Царквы, і айцец Пётр садзіўся на матацыкл, ехаў на гарадскія ўскраіны, у вёскі. Ён знаёміўся, гутарыў с народам, адпраўляў трэбы. I той яго спазнаў і палюбіў як “свайго бацюшку”. У гэтым асяродку гадаваліся і дзеці.
На пачатку 60-х гадоў айца Пятра прызначылі на службу ў Рэчыцу. Красамоўнае ўяўленне пра святыні гэтага месца і духоўны лад жыцця дае апісанне перанясення мошчаў святой Еўфрасінні з Кіева ў Полацк на параходзе па Дняпры, якое адбылося ў 1910 годзе. Першы прыпынак на зямлі Беларусі быў у Рэчыцы. Захаваліся і фотаздымкі, на якіх магутны хрэсны ход з іконамі і харугвамі ідзе да галоўнай святыні Рэчыцы – Успенскага храма.

Да прыезду сюды айца Пятра храм даўно быў закрыты. Вернікам далі маленькі кавалак зямлі на ўскраіне, і тыя перанеслі сюды з вёскі хатку, у якой калісьці была і школа, і капцільны цэх. Калі першы раз у Рэчыцу прыехаў уладыка Філарэт, айцу Пятру было сорамна , і ён вырашыў дзейнічаць. Па сутнасці, за тры дні ўзвёў новы Свята-Пакроўскі храм. Улады ужо не маглі яго знесці і прызнаць свой недагляд было няёмка, і святару прыйшлося ехаць у “ганаровую высылку” .... у Амерыку.
Канешне, чалавеку, народжанаму ў Савецкім Саюзе, было і цікава і нязвыкла на чужыне. 5 гадоў ён праслужыў у праваслаўным храме гарадка Пайн-Буш у штаце Нью- Йёрк. Людзі яго палюбілі і ён іх. Айцец Пётр сумняваўся, ці зразумелая ім царкоўнаславянская мова, а яны радаваліся, што могуць маліцца як продкі, і марылі, каб хаця б жменьку роднай зямлі кінулі ў іх магілу.

У 1987 годзе Пётр Латушка вярнуўся ў любімую Рэчыцу. Як благачынны, узвёў і адрамантаваў шмат храмаў у раёне, клапаціўся аб вяртанні рэчыцкага Свята-Успенскага сабора, а потым пра яго аднаўленне. Айцец Пётр мог проста і шчыра ставіцца да людзей. Даведаўшыся пра яго, тыя шукалі “старога бацюшку”, каб падзяліцца бедамі. Яшчэ адна рыса, уласцівая яму, - магчымасць бачыць Божы дар у чалавеку. У рэчыцкім Свята- Пакроўскім храме ёсць карціны мастака трагічнага лесу і незвычайнага таленту - Аляксандра Ісачова. Ён жыў у Рэчыцы і з бласлаўлення айца Пятра напісаў некалькі карцін для храма на евангельскія сюжэты. Цяпер многія прыязджаюць у Рэчыцу, каб іх пабачыць. Безумоўна, хрысціянская плынь творчасці Аляксандра Ісачова працягвалася не без прысутнасці побач айца Пятра.

Тут, у Рэчыцы, ён блаславіў у святарскі шлях сваіх трох сыноў: Георгія Латушку, які стаў ля вытокаў адраджэння найстарэйшага храма Мінска - Свята- Петрапаўлаўскага сабора; сярэдні прыняў манаскі пострыг з імем Сергій і служыць пад Пецярбургам; малодшы Павел - настаяцель мінскага храма ў гонар іконы Божай Маці “Сысканне загінулых“, які завуць “чарнобыльскім”.У трэцім пакаленні святарскі род Латушак працягвае сын айца Георгія - Адрыян.

Святары Павел і Адрыян Латушкі раскажуць пра жыцце і служэнне айца Пятра, прагучаць і яго ўспаміны ў праграме “Святло душы” 29 сакавіка ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/
(просмотров 6673)





Новости разделов:

Анонс события

20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
22 ноября в Минске состоится церемония награждения победителей XII Международного фестиваля социальной рекламы в защиту жизни и семьи "Ладошка"
11 НОЯБРЯ 2025 (Втор
В Гомель доставлены великие святыни - ковчеги с частицей Ризы Пресвятой Богородицы и частицей мощей блаженной Матроны Московской
5 НОЯБРЯ 2025 (Сред
14-16 ноября в Витебске состоится молодежный образовательный форум «ΑΙΩΝΙΟΣ ΖΩΗ (Жизнь Вечная)»
23 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
Продолжается прием заявок на XII Международный фестиваль социальной рекламы в защиту жизни и семьи «Ладошка»
19 ОКТЯБРЯ 2025 (Воскр
25 октября в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоится концерт духовной музыки
17 ОКТЯБРЯ 2025 (Пятни
Фонд «Покров» продолжает серию тематических семинаров для педагогов. Открыта запись на ближайший семинар
10 ОКТЯБРЯ 2025 (Пятни
I Республиканский фестиваль православных духовных песнопений «Духоўны спеў Зямлі беларускай» состоится в Минске
9 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
21 октября в Белгосфилармонии состоится концерт Государственной академической хоровой капеллы Республики Беларусь имени Григория Ширмы
9 СЕНТЯБРЯ 2025 (Вторни
14 сентября под Минском состоится фестиваль колокольного звона "Строчицкие перезвоны"
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Бобруйский Центр «Покрова» приглашает детей в объединения по интересам! Занятия на безвозмездной основе
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Фестиваль социальной рекламы в защиту жизни и семьи "Ладошка" приглашает к участию
21 АВГУСТА 2025 (Четве
Фестиваль духовной культуры «Слово Христово» состоится в Климовичах
  СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.