BEL ENG DEU FRA



Подзвігу беларускіх святароў у гады Вялікай айчыннай вайны прысвечана чарговая праграма «Святло душы»

 
  
6 МАЯ 2014 (Вторник) 20:07:11
Чарговая праграма “Святло душы” пазнаёміць слухачоў з дацэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Святланай Уладзіміраўнай Сілавай, аўтарам дысертацыі «Беларуская Праваслаўная Царква ў гады Вялікай айчыннай вайны». Гэтай тэмай Святлана Сілава пачала займацца з 1987 года. Невялікая частка сабраных звестак пра дзейнасць беларускіх святароў на акупаванай тэрыторыі ўвайшла ў кнігу “Крыжовы шлях”. Менавіта такім ён быў для беларускага святарства, якое ў поўнай меры падзяліла лёс свайго народа і разам з тым аказалася пад моцным націскам аккупацыйнай улады, якая спадзявалася скарыстаць Царкву ў сваіх мэтах. Аб гэтым сведчылі як пакінутыя нямецкія архівы, так і пасляваенныя следчыя справы святароў, якія выкарыстала ў сваёй працы Святлана Сілава.

Фільм Уладзіміра Хаціненкі “Поп” праўдзіва адлюстраваў лёс праваслаўных святароў ў гады вайны, тое гуманістычнае і патрыятычнае служэнне, якое ажыццяўляў айцец Аляксандр Іонаў як пастыр - слуга Божы і чалавечы. Усе тыя прыклады, якія мы бычым у фільме, быццам бы ўзяты з варункаў ваеннай гісторыі беларускага святарства. Але спачатку пагаворым пра становішча Беларускай Праваслаўнай Царквы напярэдадні вайны.

Не трэба шмат казаць пра тое, што ва ўсходняй Беларусі Царква аказалася амаль знішчанай, вырасла цэлае пакаленне, якое жыло без Бога. Зусім у іншых умовах была Праваслаўная Царква ў заходняй частцы нашага краю. Нягледзячы на моцны ціск з боку польскай улады, на гэтай тэррыторыі былі епіскапскія кафедры ў Гродна, Вільні і Пінску, дзейнічалі цэрквы і манастыры на чале з Мітрапалітам Варшаўскім і ўсяя Польшчы Дзіянісіям. У школах выкладаўся Закон Божы, у Вільні працавала духоўная семінарыя, выпускнікі якой маглі працягнуць навучанне на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, адкуль выходзіла адукаванае беларускае святарства. Праўда, як сведчыў архіепіскап Афанасій Мартас: “Слова “беларус” было забаронена, замест яго было слова “тутэйшы”. Так звалі ўсіх праваслаўных беларусаў”.

Да пачатку Другой сусветнай вайны прыходы Заходняй Беларусі разам з украінскай Валынню і Віленскім краем падпарадкоўваліся Польскай Праваслаўнай Царкве, якая атрымала аўтакефалію ў 1925 годзе. У верасні 1939 года Польшча пала пад націскам нямецкіх войск, часткі Чырвонай Арміі ўступілі ў Заходнюю Беларусь. У гэты час пад сваё духоўнае апякунства яе бярэ Мітрапаліт Панцелеіман Ражноўскі, які да гэтага знаходзіўся на пакоі ў Жыровіцкім манастыры.

Састарэлы Мітрапаліт быў аўтарытэтнай асобай: яго пастырскі шлях пачаўся ў царскай Расіі. Перад рэвалюцыяй ён узначальваў Віцебскую кафедру. Мітрапаліт Маскоўскі Сергій даручыў узначаліць яму беларускую паству. Канешне, яе чакалі б тыя ж рэпрэсіўныя катаванні, але бяда прыйшла з іншага боку: пачалася вайна. 17 ліпеня 1941 года генеральным камісарам Беларусі быў назначаны Вільгельм Кубэ. Генеральны камісарыят быў створаны ў складзе рэйхскамісарыята “Остланд”, які ў сваю чаргу ўваходзіў у міністэрства акупацыйных тэрыторый, якім кіраваў Альфрэд Розенберг. Прыход Кубэ азнаменаваўся ў хуткім часе забойствам 2278 вязняў Мінскага гета. Разам з тым, акупанты, разумеючы блізкасць Царквы да народа, спрыялі адкрыццю цэркваў з мэтай кантролю за царкоўным жыццём.

Архіпастыры, якія ўзначалілі Царкву ў новых умовах былі з тых, хто распачаў сваю пастырскую дзейнасць у Заходняй Беларусі. Гэта настаяцель Жыровіцкага манастыра епіскап Венядзікт Бабкоўскі, епіскап Філафей Нарко і аўтар фундаментальнай манаграфіі пра духоўную гісторыю Беларусі архіепіскап Афанасій Мартас, а таксама Мітрапаліт Панцелеіман Ражноўскі, які заставаўся вярхоўным пастырам Царквы і пры акупацыйным рэжыме. Ім наканавана было змагацца з акупацыйнай уладай і яе мясцовымі паслугачамі, якія выступалі за аддзяленне Беларускай Праваслаўнай Царквы ад Маскоўскага Патрыярхату і наданне ёй статусу аўтакефальнай.

Як вядома, ў першыя дні вайны Мітрапаліт Сергій звярнуўся да паствы з прызывам стаць на абарону Айчыны, і потым неаднаразова Руская Праваслаўная Царква ўзвышала свой голас, благаслаўляючы ратны подзвіг. Гэтыя звароты давадзілі беларускія святары да сваёй паствы.

Так, святар Кузьма Раіна аднойчы быў выкліканы раённым бургамістрам, які запатрабаваў, каб той маліўся не аб дабрабыце маскоўскага святарства, а “Об освобожденной стране Российской и победоносном германском воинстве». У вялікодную ноч 1943 года айцец Кузьма пры вялікім сходзе народа зачытаў зварот Мітрапаліта Мікалая і сказаў: “Воля Божия не в постановлениях оккупантов, а в заповеди Господа помнить, «что нет больше той любви, кто душу положит за други своя». Воля Божия не в приказах фашистов, а в призывах родной Церкви к нашим верующим сердцам, чтобы в грозный час, на ниве церковной, как можно меньше было пустоцветов, и каждое живое сердце расцветало лучами милосердия к нашим братьям, которые с оружием в руках защищают нашу Православную веру и Отечество. Братья! Кто чем может, помогайте народным мстителям в их добром и великом деле!”

Праз нейкі час за айцом Кузьмой прыйшлі фашысты, і ён зразумеў, што надыйшоў яго апошні час. Ля царквы ён упаў і стаў маліцца. Канваірамі былі чэхі, якія адыйшлі ўбок. Святар не помніў колькі часу ен маліўся, але калі ўзняўся з кален, побач з ім нікога не было. Кузьма Раіна перахрысціўся і кінуўся ў лес…

Слухайце праграму “Святло душы” 10 мая ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/
(просмотров 4094)





Новости разделов:

Анонс события

22 АПРЕЛЯ 2024
Фестиваль "Радость" пройдет в Минске с 16 по 26 мая
22 АПРЕЛЯ 2024
Музыкальные и хоровые коллективы приглашаются для участия в фестивалев честь праздника иконы Божией Матери "Жировичская"
19 АПРЕЛЯ 2024
Поступаем в духовные учебные заведения Беларуси
19 АПРЕЛЯ 2024
20 и 21 апреля в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоятся хоровые концерты "Песнопения Великого поста. Время покаяния"
11 АПРЕЛЯ 2024
16 апреля в Минске состоится концерт духовной музыки «Душа поет от музыки духовной…»
9 АПРЕЛЯ 2024
В Минской духовной семинарии пройдут Пасхальные богословские курсы
9 АПРЕЛЯ 2024
Стартовал конкурс рисунков «Пасхальная радость»
2 АПРЕЛЯ 2024
В Несвижском замке открылась выставка "Пасхальные сувениры"
14 МАРТА 2024
Республиканский семинар «История Православия родного края: опыт и методика изучения» состоится в приходе иконы «Всех скорбящих Радость» города Минска 15 марта
11 ФЕВРАЛЯ 2024
Беларусь встретила великую святыню – частицу Пояса Пресвятой Богородицы
7 ФЕВРАЛЯ 2024
Патронажные вести: 9 и 10 февраля в Минске состоится тренинг «Практика ухода за тяжелобольными и маломобильными людьми»
15 ЯНВАРЯ 2024
Внимание. Последний день голосования. Голосуем за детско-юношеский хор воскресной школы прихода «Всех скорбящих Радость»!!!
  Просвещение

28 МАРТА 2024
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
5 МАРТА 2022
Вручены дипломы церковным звонарям - выпускникам 44 набора отделения звонарей МДУ
  СМИ о Церкви

22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.