Памяць прападобнага Фёдара Астрожскага ўшанавалі ў дамовай царкве ў гонар святого

 
  
25 АВГУСТА 2014 (Понедельник) 13:39:05
Памяць прападобнага Фёдара Астрожскага ўшанавалі 24 жніўня ў дамовай царкве ў гонар святого, размешчанай у «Кінаніі» - паведамляе сайт мінскага сабора ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла.

24 жніўня ў дамовай царкве ў гонар прападобнага Фёдара Астрожскага дома “Кінанія” брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў адбылася святочная беларускамоўная Літургія, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Мінскай епархіі, пры ўдзеле клірыкаў Свята-Петра-Паўлаўскага сабора пратаіерэя Віталія Харытановіча ды іерэя Юрыя Залоскі. Упершыню праваслаўнае богаслужэнне архіерэйскім чынам было цалкам здзейснена на беларускай мове.

Паколькі прападобны Фёдар, князь Астрожскі, глыбока ўшаноўваецца ва Украіне, асабліва на Ровеншчыне, то ў дзень яго памяці немагчыма было не ўзнесці сугубага малення за мірнае вырашэнне варожага супрацьстаяння ва Украіне.

Асаблівую атмасферу лучнасці з братнім украінскім народам стварылі спевы вядомага фальклорнага ансамбля “Калыханка” (з пасёлка Міханавічы Мінскага раёна), у выкананні якога прагучалі канты з рэпертуара браціі Пачаеўскага манастыра на ўкраінскай мове.

Удзел у богаслужэнні прынялі прадстаўнікі Польскай Праваслаўнай Царквы з Беласточчыны. Дырэктар фонда “Усход”, сябра праўлення фундацыі імя князя Канстанціна Астрожскага Міраслаў Матрэнчык у сваім прывітальным слове засведчыў важнасць актыўнасці міран і братчыкаў у справе адстойвання гістарычных і духоўных каштоўнасцяў Праваслаўнай Царквы ў жыцці грамадства.

Старшыня Брацтва Мікалай Матрунчык адзначыў, што адной з прыярытэтных задач Брацтва ў бліжэйшай перспектыве будзе развіццё сувязяў з беларускай дыяспарай. Асабліва актуальным гэта стала пасля адкрыцця падвор’я Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Маскве пры храме св. вмц. Ірыны, дзе плануецца стварэнне нядзельнай школкі і беларускамоўных курсаў.

Пасля богаслужэння ў “Кінаніі” адбылася святочная братчына, на якой братчыкі і госці пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй, прысвечанай жыццю і творчасці вядомага беларускага паэта і празаіка Сяргея Новіка-Пяюна. Пясняр, апошнія дні жыцця якога апекавала Брацтва, нарадзіўся 14 (27) жніўня 1906 у вёсцы Лявонавічы, што на Случчыне, а адыйшоў з жыцця 20 гадоў таму, 26 жніўня 1994 года ў Мінску. Некаторыя з прысутных дзяліліся сваімі ўспамінамі пра гэтага чалавека, які, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні і складаны жыццёвы лёс, ніколі не губляў веры і надзеі на лепшае, ствараючы свае знакамітыя вершы, многія з якіх былі пакладзены на музыку. Трэба сказаць, што некаторыя песні на словы Сяргея Новіка-Пяюна лічацца народнымі, а найбольш вядомыя з іх «Над Шчарай» («Слонімскі вальс») ды «Зорачкі». Дарэчы, песня “Зорачкі” таксама прагучала пад час прэзентацыі, прычым, падпявалі яе разам амаль усе прысутныя.

Напрыканцы святочнай праграмы братчыкі пазнаёмілі ўсіх прысутных з тым, як ідзе падрыхтоўка да ўзвядзення памятнага крыжа ў гонар Святых зямлі Беларускай, што мае быць усталяваны на ўездзе ў Калодзішчы.

У заключным слове ўладыка Веніямін акцэнтаваў увагу братчыкаў на неабходнасці духоўнага ўмацавання беларускага грамадства, што ў сваю чаргу будзе спрыяць устойліваму развіццю і нацыянальнай ідэнтычнасці насельніцтва Беларусі.
/ sobor.by/
(просмотров 3057)





Новости разделов:

Богослужения

2 АВГУСТА 2022 (Вторн
Сплав на байдарках по реке Неман прошел в честь 1030-летия Православия на белорусских землях и 30-летия возрождения Новогрудской епархии. ВИДЕО
31 ИЮЛЯ 2022 (Во
Крещальная Литургия на водах Немана в день крещения Руси прошла у стен Лавришевского монастыря. ФОТО
3 МАРТА 2022 (Чет
Миссионерская Литургия с пояснениями пройдет в Минске 5 марта
1 МАЯ 2021 (С
Митрополит Вениамин совершил утреню с чином погребения Господа Иисуса Христа. ВИДЕО
29 АПРЕЛЯ 2021 (Четв
Великий Четверг. Служба двенадцати Евангелий. ВИДЕО
29 АПРЕЛЯ 2021 (Четв
Митрополит Вениамин впервые совершил чин омовения ног в Великий Четверг. ВИДЕО
14 ЯНВАРЯ 2021 (Четв
Идет прямая трансляция заупокойной литургии по новопреставленному Митрополиту Филарету
1 СЕНТЯБРЯ 2020 (Вторни
О мире в Беларуси молились в крестном ходу с афонской «Всецарицей»
31 АВГУСТА 2020 (Понед
Епископ Вениамин: В смутное время усилим молитву
3 МАЯ 2020 (В
Прямая трансляция Божественной Литургии в Неделю 3-ю по Пасхе, святых жен-мироносиц. Собор "Всех скорбящих Радость", Минск, 3 мая 2020 года.
18 АПРЕЛЯ 2020 (Субб
ПРЯМАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ ПАСХАЛЬНОГО БОГОСЛУЖЕНИЯ ИЗ СОБОРА "ВСЕХ СКОРБЯЩИХ РАДОСТЬ"
28 МАРТА 2020 (Суб
Текст прошения на сугубой ектении и молитва во время распространения вредоносного поветрия
  Новости приходов

19 ИЮЛЯ 2025 (Су
На месте строительства храма старообрядческой общины в честь святого пророка Илии 2-го Минского городского благочиния Белорусской Православной Церкви состоялось производственное совещание
17 ИЮЛЯ 2025 (Че
ТВ "Союз". "Он никогда не закрывался": древнейший храм Минщины освящен после капитального ремонта
29 АПРЕЛЯ 2025 (Втор
ТВ "Союз". Приход храма святителя Николая в Привольном в эти пасхальные дни переживает сугубую радость
20 ФЕВРАЛЯ 2025 (Четве
В Минском храме святой праведной Софии Слуцкой состоялось расширенное заседание Синодального отдела Белорусской Православной Церкви по архитектуре и реставрации
19 ФЕВРАЛЯ 2025 (Среда
ТВ "Союз". Митрополит Вениамин совершил освящение часовни в честь иконы Божией Матери «Знамение»
28 ДЕКАБРЯ 2024 (Суббо
ТВ "Союз". В Ляденской Благовещенской обители на месте первой монастырской церкви освящен новый Введенский храм
1 НОЯБРЯ 2024 (Пятн
ТВ "Союз". В Минске будет возведён храм в честь святителя Саввы Сербского
30 АВГУСТА 2024 (Пятни
ТК "Союз". В старинном храме Успения Пресвятой Богородицы на Минщине отметили престольный праздник
27 АПРЕЛЯ 2024 (Субб
Митрополит Вениамин возглавил работу собрания настоятелей приходов города Минска
11 МАРТА 2024 (Пон
Митрополит Минский и Заславский, Патриарший Экзарх всея Беларуси Вениамин совершил заупокойную литию по почившему Вячеславу Евгеньевичу Клементьеву
7 МАРТА 2024 (Чет
На 75 году жизни отошёл ко Господу председатель Приходского Совета старообрядческого прихода в честь святого пророка Илии Минской епархии Белорусской Православной Церкви Вячеслав Евгеньевич Клементьев
22 ЯНВАРЯ 2024 (Поне
В Неделю 33-ю по Пятидесятнице Патриарший Экзарх совершил Божественную литургию в храме в честь Загорье-Столовичской иконы Покрова Божией Матери прихода священномученика Владимира Хираско в городе Минске

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.