BEL ENG DEU FRA



18-19 жніўня ў Заслаўі адбудзецца Міжнародны мастацкі пленэр "Заслаўскі Спас"

 
  
5 АВГУСТА 2019 (Понедельник) 11:42:49
18-19 жніўня кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў горадзе Заслаўі запрашае прыняць удзел у ІІ міжнародным пленэры ”Заслаўскі Спас”. Мерапрыемства стане часткай святкавання прастольнага свята.

Пленэр пройдзе падчас святкавання Праабражэння Гасподняга і стане часткай храмавага свята аднайменнага сабора.

Першы міжнародны мастацкі пленэр “Заслаўскі спас” адбыўся ў 2018 годзе. 70 мастакоў-прафесіяналаў і аматараў (узрост удзельнікаў - ад 4 да 73 гадоў) з Расіі, Польшчы, Украіны, Партугаліі, ЗША і розных мясцін Беларусі прысвяцілі свае творы Заслаўскаму храму і святу Яблычны Спас. Па выніках пленэру, непасрэдна ў храме працавала выстава. Прыхаджане, а таксама турысты-наведвальнікі сабора выказвалі вялікую зацікаўленасць да экспазіцыі.

Мастакі маюць магчымасць дыстанцыйнага ўдзелу. У гэтым выпадку неабходна:

- Даслаць матэрыялы на email: zaslauski-spas@mail.ru да 10 жніўня.

- Размясціць на сайце instagram.com здымак твора з паметкай #zaslauskispas2019.

- Даслаць твор па пошце да 10 жніўня на адрас : Мінская вобл., г.Заслаўе, вул. Цітова, 5-2, 223034.

* Удзельнікамі могуць быць асобныя аўтары, групы і навучальныя ўстановы. Адна адукацыйная ўстанова можа даслаць не больш за 10 твораў.

Патрабаванні:

1. Малюнкі павінны адпавядаць тэме пленэру;

2. Фармат - А4-А3;

3. Магчымы розныя тэхнікі малявання: гуаш, акварэль, алоўкі і інш. (удзельнікі пленэру могуць скарыстацца матэрыяламі, прадастаўленымі арганізатарамі);

4. Неабходная інфармацыя пра ўдзельніка пленэру:

- поўнае імя;

- дата нараджэння;

- кантактныя дадзеныя: тэлефон, e-mail, адрас;

- фармат удзелу (дыстанцыйны, вочны);

Для дарослых прафесійных удзельнікаў: кароткая біаграфія (да 200 знакаў), фота аўтара, 5-10 выяў твораў, кошт твора, прадастаўленага на пленэр.

Аўтары твораў становяцца ўдзельнікам названага пленэру і згаджаюцца з наступным:

- творы, прадстаўленыя на выставу, могуць быць выкарыстаны безкаштоўна;

- малюнкі будуць апублікаваны на сайце арганізацыі і ў сацыяльных сетках.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца сертыфікатамі і падарункамі. Па выніках пленэру будзе выдадзены каталог.

Прыблізная праграма мерапрыемства:

18 жніўня

8.30-11.00 – Літургія

10.00-11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэра

11.00-13.00 - лекцыя-экскурсія “Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi” (удзел па папярэдняй дамове)

13.30-14.30 – абед

14.30- 17.30 – праца мастакоў

15.00- 17.00 – майстар-клас В.М. Данілава (удзел па папярэдняй дамове)

17.30 – Усяночнае бдзенне.

19 жніўня

8.30-11.00 – святочнае Богаслужэнне

10.00-11.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэру

11.00 -13.00– праца мастакоў

13.30 - цырымонія ўзнагароджання, адкрыццё выніковай выставы “Заслаўскі Спас”

14.30 – Сумесная трапеза.

Па выніках пленэру ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга будзе працаваць выстава. Урачыстае закрыццё адбудзецца 1 верасня.

У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяжыцеся з куратарамі пленэру:

Балыш Анастасія тэлефон: +37544 7200923, email: zaslauski-spas@mail.ru, Глод Алена: +375295161996, business.facebook.com.

Арганізатары: Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi, установа “Пралеска-Праект”, Праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага.

Даведка: свята Праабражэння Гасподняга звязана з наступнай евангельскай падзеяй. Незадоўга да Сваiх пакут Iiсус Хрыстос узяў трох найблiжэйшых вучняў — Пятра, Iакава i Iаана — i ўзышоў з iмi памалiцца на высокую Фаворскую гару. Зрабiў Ён гэта дзеля таго, каб паказаць iм Сваю Божую славу i падтрымаць у iх веру для таго, каб, убачыўшы Яго пакуты, яны не ўсумніліся. Пакуль Збавiцель малiўся, вучнi, стамiўшыся, засыналi. Калi ж яны прачнулiся, то ўбачылi Хрыста ў велiчы i славе: твар Яго ззяў, як сонца, i нават вопратка стала белая i зiхатлiвая.

Свята гэта ў народзе называецца Другiм Спасам цi Спасам Яблычным, бо ў гэты дзень у храмы прыносяць для асвячэння яблыкi i iншую садавiну новага ўраджаю. / sobor.by/

(просмотров 2311)





Новости разделов:

Анонс события

12 ИЮЛЯ 2024
Анонс! Программа "Існасць" расскажет о минском приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
7 ИЮЛЯ 2024
8-13 июля состоится республиканский велопробег, посвященный 80-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и 40-летию Собора белорусских святых
7 ИЮЛЯ 2024
23 июля состоится крестный ход в честь Божией Матери ради Ее иконы Барколабовской
6 ИЮЛЯ 2024
26-28 июля в Жировичах состоится семинар "Анастасис" в помощь
27 ИЮНЯ 2024
Летний слет православной молодежи Беларуси состоится 26-29 июля в Пинске
20 ИЮНЯ 2024
24 июня состоятся торжества в честь престольного праздника Свято-Духова кафедрального собора Минска
18 ИЮНЯ 2024
Троицкая Родительская суббота. Расписание богослужений в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" города Минска
11 ИЮНЯ 2024
11 июня в Минске открылась выставка «Cобор Белорусских святых: к 40-летию установления»
7 ИЮНЯ 2024
Центр поддержки семьи и материнства «Матуля» приглашает подростков на коммуникативный тренинг
3 ИЮНЯ 2024
7-12 июля в Жировичах состоится семинар «Миссия и милосердие»
29 МАЯ 2024
14-15 июня в Минске состоится съезд сестер милосердия Белорусской Православной Церкви
28 МАЯ 2024
Икона преподобного Гавриила Самтаврийского и преподобного Серафима Саровского будет пребывать в Храме преп. Гавриила Ургебадзе в Минске
  Искусства

23 ИЮЛЯ 2024
Состоялся III Международный фестиваль христианского искусства «Несвиж Христов приглашает»
18 МАЯ 2024
Когда о семье говорят по-семейному
28 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В галерее им. М. Савицкого во дни Великого поста работает выставка древнебелорусского сакрального искусства «33 ступени»
8 ЯНВАРЯ 2024
«Рождественская колыбельная» Олега Молчана возвращается к слушателям
5 ЯНВАРЯ 2024
Центр «Покрова» приглашает на Рождественский спектакль «Сказ о Петре и Февронии». Вход свободный
7 ДЕКАБРЯ 2023
ТВ "Союз". Коллективы из России и Беларуси приняли участие в хоровом концерте под сводами минского храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
10 ОКТЯБРЯ 2023
Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”
4 ОКТЯБРЯ 2023
Праздничный хор прихода храма «Всех скорбящих Радость» записал новый альбом «Песнопения Русского зарубежья»
17 АПРЕЛЯ 2023
18 апреля в Минске покажут документальный фильм «Святой» о священномученике Владимире Хираско
29 МАРТА 2023
Конкурс «Пасхальная писанка – 2023» стартовал в Гомельской епархии
26 МАРТА 2023
30 марта в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска состоится Великопостный концерт «Душе моя…»
28 ДЕКАБРЯ 2022
17 января в Минске состоится концерт «Рождественский вечер»
  Церковные хоры

29 АПРЕЛЯ 2024
21 апреля хоровой концерт "Песнопения Великого поста. Время покаяния" состоялся в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
26 АПРЕЛЯ 2024
20 апреля хоровой концерт "Песнопения Великого поста. Время покаяния" состоялся в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
23 АПРЕЛЯ 2024
Общенациональное телевидение ОНТ познакомила минчан и гостей столицы с песнопениями Великого поста, которые можно было услышать в соборе иконы «Всех скорбящих Радость»
31 МАРТА 2024
Хор "Встреча" прихода "Всех скорбящих Радость" выступил на заседании Президиума Совета Республики в центре "Ковчег"
14 МАРТА 2024
26 января в эфир на телеканале "Беларусь 3" вышла программа "СИЛА ВЕРЫ", посвященная знакомству с Минским приходом храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
20 ЯНВАРЯ 2024
В БЕЛГОСФИЛАРМОНИИ СОСТОЯЛСЯ РОЖДЕСТВЕНСКИЙ ВЕЧЕР ХРИСТИАНСКОГО ОБРАЗОВАТЕЛЬНОГО ЦЕНТРА
18 ЯНВАРЯ 2024
Дети из Беларуси посетили Рождественскую Патриаршую елку в Зале церковных соборов храма Христа Спасителя в Москве
16 ЯНВАРЯ 2024
Сегодня в Белгосфилармонии пройдет Рождественский вечер Христианского образовательного центра
14 ЯНВАРЯ 2024
Рождественская программа!!! С Ольгой Янум!!!
12 ЯНВАРЯ 2024
Рождественский вечер Христианского образовательного центра пройдёт в Белгосфилармонии
8 ЯНВАРЯ 2024
Младший хор воскресной школы поздравляет с Рождеством Христовым и исполняет рождественские песнопения
8 ЯНВАРЯ 2024
«Рождественская колыбельная» Олега Молчана возвращается к слушателям
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.