| | 28 МАЯ 2019 (Вторник) 14:54:55 27 мая на базе мінскага прыхода іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” адбылося адкрытае першынство брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска па шахматах.
Першапачаткова мерапрыемства планавалася як каманднае спаборніцтва сярод моладзевых суполак Мінска. Але, на вялікі жаль, моладзь з іншых прыходаў не адгукнулася. Таму адбыліся гульні ў двух катэгорыях: сярод дарослых і сярод юнакоў, не дасягнуўшых 15-гадовага ўзросту. Такім чынам, у старэйшай групе апынулася 6 удзельнікаў, а малодшая група складалася з 4 гульцоў.
- Удзельнікі турніру – аматары, ні адзін з іх не мае ступеняў ці разрадаў па шахматах. Але ўзроўню іх гульні можна пазайздросціць нават заўзятым майстрам гульні. Ніводнаму ўдзельніку не патрапіла прайсці дыстанцыю без перашкод. Перад пачаткам кожнай гульні немагчыма было аддаць камусьці перавагу, расказалі ў брацтве.
Барацьба на дошках разгарнулася на цэлы вечар і скончылася бліжэй да апоўначы. Ва ўпартай і бескампраміснай барацьбе перамогу ў турніры атрымаў Кірыл Вайцэховіч. Другое месца заняў Уладзімір Вайтульянец. Трэцяе месца дасталося Сяргею Сізонаву. У малодшай групе перамогу святкаваў Іван Апосталаў, другім стаў Арцём Шарамецьеў, трэцяе месца заняў Ілля Пархімовіч.
Удзел у турніры прынялі не толькі прадстаўнікі моцнага полу, а таксама і адна дзяўчына - Алена Баброўнік. Самым малодшым стаў Вова Загорскі, якому нядаўна споўнілася 6 гадоў.
Усе ўдзельнікі турніру акрамя асалоды ад гульні атрымалі дыпломы, граматы і памятныя ўзнагароды. Будзем спадзявацца, што дадзенае мерапрыемства абавязкова атрымае свой працяг і ў бліжэйшы час адбудзецца чарговае спаборніцтва. Сачыце за анонсамі брацтва.
Трэба адзначыць, што турнір адбыўся, дзякуючы намаганням Аляксандра Лапухіна. За што ўдзельнкі выказваюць яму вялікую падзяку. На базе брацтва адбываюцца сістэматычныя заняткі па шахматах, якія праводзіць Аляксандр. Прыняць удзел у іх, задаць любое пытанне адносна гульні і атрымаць адказ можна ў любы час па тэл.: 297856058 (+Viber)./ sobor.by/
(просмотров 1505) |