Адбыўся ўстаноўчы сход па арганізацыі 23-яй навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў”

  Адным з знакавых мерапрыемстваў Года культуры ў Беларусі будзе чарговая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга. 18 мая ў канферэнц-зале Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі адбыўся арганізацыйны сход пад кіраўніцтвам Прэасвяшчэннага Веніяміна, епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага, старшыні аддзела.

Былі абмеркаваны пытанні па арганізацыі дваццаць трэцяй навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў”. Плануецца, што экспедыцыя пройдзе з 31 жніўня па 4 верасня.

Традыцыйна ў мерапрыемствах удзельнічаюць вядомыя дзеячы навукі, культуры, прадстаўнікі Царквы. З іх удзелам у гарадах і вёсках праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія абавязкова ўключаюць: малебны, навуковыя канферэнцыі, круглыя сталы, духоўна-асветніцкія сустрэчы. Традыцыйнымі сталі пасадкі Садоў малітвы ў населеных пунктах па маршруту “Дарогі да святыняў”.

Удзельнікі наведаюць беларускія святыні чатырох епархій. Плануецца, што ў 2016 годзе маршрут пачнецца як заўседы ў Мінску з далейшымі прыпынкамі ў в. Крысава (Дзяржынскі раён), Святое поле (в. Загор’е, Баранавіцкі раён), г. Баранавічы, г.п. Чырвоная Слабада (Салігорскі раён), г.п. Акцябрскі, г.п. Чырвоная Слабада, в. Парэчча, в. Граб’е (Акцябрскага раёна), г.п. Азарычы, г. Гомель, п.г.т. Парычы, г. Светлагорск, г. Жлобін. Па заканчэнні экспедыцыі адбудуцца святочныя мерапрыемствы прысвечаныя Дню беларускага пісьменства ў горадзе Рагачове.

Па выніках пасяджэння сфарміравана рабочая група па падрыхтоўцы 23-яй навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да Святыняў".

Нязменным кіраўніком навукова-асветніцкай экспедыцыі з’яўляецца Ніна Сымонаўна Загорская, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне.”/ sobor.by/ oroik.by
(просмотров 2497)





Новости разделов:

Церковь и общество

31 ЯНВАРЯ 2026 (Субб
Учимся вместе и снова. Основы Православия. Откуда мы знаем о Боге
31 ЯНВАРЯ 2026 (Субб
9-10 марта в Борисове будут пребывать Пояс Пресвятой Богородицы
31 ЯНВАРЯ 2026 (Субб
Православие в мире: Началась реставрация пещеры Рождества Христова
30 ЯНВАРЯ 2026 (Пятн
30 января молодежно-просветительское объединение «ЛОГОС» приглашает на "Игро-пятницу"
29 ЯНВАРЯ 2026 (Четв
6 февраля педагогических работников приглашают на семинар «Ценность зарождения жизни и роль педагога в формировании ответственного родительства». Участие бесплатное
29 ЯНВАРЯ 2026 (Четв
Учимся вместе и снова. Основы Православия. Начальные понятия о Боге и духовной жизни
28 ЯНВАРЯ 2026 (Сред
ТВ "Союз". На Рождественском вечере Христианского образовательного центра вручены премии
28 ЯНВАРЯ 2026 (Сред
XXXIV Международные Рождественские образовательные чтения проходят в Москве
28 ЯНВАРЯ 2026 (Сред
Координационный совет по библиотечной деятельности планирует публикацию цикла материалов, посвященных святым женам земли Белорусской
27 ЯНВАРЯ 2026 (Втор
25 января молодежно-просветительское объединение «Логос» собралось для чтения Писания
26 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
С Богом в новую неделю: ближайшие события церковного календаря
26 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Вечером 26 января в нашем приходе состоится литературная встреча "Любимые страницы книг Ф.М. Достоевского". Приглашаем!

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.