8 верасня ля Минска пройдзе фестываль «Строчыцкія званы-2024»

  8 верасня з 13:00 да 15:00 пад адкрытым небам на тэрыторыi Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў аг.Азярцо адбудзецца Х фестываль "Строчыцкія званы". Свята накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з’явы – храмавай звонавай музыкі.

Фэст пачнецца з малебна св. Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў, а таксама прыкладам спачування і чалавекалюбства да ўсіх, хто мае патрэбу ў тым. Пасля малебна будзе яркая праграма для ўсей сям’і. Мерапрыемства блаславіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі.

У праграме мерапрыемства выступленні:

- ансамбля Братэрства званароў, званароў з розных рэгіенаў Беларусі

- літаратурна-мастацкія замалеўкі (народны хор Мінскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа імя М.І.Глінкі "Бліскавіца" (мастацкі кіраўнік Мілавідава Ганна Барысаўна)

- заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Залатая струна" (мастацкі кіраўнік Полесава Ганна Станіславаўна)

- знаемства з гісторыяй звону (экскурсія ад Багдана Бярозкіна)

- майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага.

Арганізатар званарнага канцэрту – загадчык аддзялення званароў Мінскага Духоўнага вучылішча Марат Сандлер.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара!

Уваход на тэрыторыю музея платны.

Продаж квіткоў на мерапрыемства - з 12:00 до 14:00 у касе музея.

Кошт квіткоў:

для дарослых – 14.00 руб.

для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7.00 руб.

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Калі ласка, клапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

Выхаванцы павінны быць у намордніках і на павадках.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi "Паўднёва-Заходняя" прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.

Глядзiце сюжэт пра фестываль мiнулага году



/ sobor.by/ etna.by

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.