| | 1 ДЕКАБРЯ 2015 (Вторник) 16:17:07 Фестываль накіраваны на дапамогу людзям з інваліднасцю сродкамі мастацтва. Пройдзе ён у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (пераходная галерэя, Мінск, вул. Леніна, 20). Пачатак а 14-й гадзіне, заканчэнне прыкладна а 17-й гадзіне.
Дэвіз фестывалю "Тэрыторыя мастацтва – тэрыторыя роўнасці".
Праграма фестывалю:
- Праца творчых пляцовак і майстар-класы для ўдзельнікаў фестывалю і ўсіх жадаючых:
"Падарунак сябру"
"Мая планета"
"Вясёлыя чалавечкі"
"Сусвет"
"Творчасць і натхненне". Бодзі-арт
- Фотавыстава Станіслава Карбановіча
- Выстава жывапісных работ дома-інтэрната № 2 г. Мінска
- Канцэртная праграма
- Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю
Фестываль праводзіцца Першаснай арганізацыяй Кастрычніцкага раёна Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" у рамках праекта "Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю" пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Цэнтрам Дзелавога Развіцця і ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" г. Мінска".
Задачы мерапрыемства:
• дапамагчы дзецям і маладым людзям з асаблівасцямі развіцця ў раскрыцці творчага патэнцыялу праз арганізацыю і правядзенне інклюзіўнага фестывалю;
• падняць значнасць творчасці гэтых дзяцей і маладых людзей для культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
• падняць самасвядомасць нацыі, якая клапоціцца і ганарыцца кожным жыхаром сваёй краіны, дзе кожны чалавек можа зрабіць СВОЙ моцны выбар і крок насустрач мары!
Да ўдзелу запрашаюцца: дзеці, падлеткі і маладыя людзі з інваліднасцю, партнёры і іншыя зацікаўленыя людзі.
Праект "Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю" імкнецца да пераадолення стэрэатыпаў у грамадстве ў дачыненні да людзей з інваліднасцю. У выніку працы праекта ў розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь праводзяцца інклюзіўныя мерапрыемствы, мэтай якіх з’яўляецца ўзняцце значнасці творчасці гэтых дзяцей і маладых людзей для культурнага развіцця Беларусі, а таксама прадастаўленне ім шанцу выказаць свой унутраны свет на мове творчасці, рэалізаваць здольнасці і прадэманстраваць талент нароўні з іншымі дзецьмі.
/ sobor.by/ (просмотров 2072) |