| | 21 ОКТЯБРЯ 2019 (Понедельник) 15:30:40 19 кастрычніка моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска зладзіла аднадзённую вандроўку ў Віцебск.
Як і некалькі апошніх год, братчыкі, а таксама іх знаёмыя, якія вырашылі да іх далучыцца, адправіліся ў падарожжа на цягніку. Па прыбыцці ў паўночную сталіцу Беларусі маладыя людзі накіраваліся ў Свята-Троіцкі Маркаў мужчынскі манастыр, каб прыняць удзел у набажэнні. Затым моладзь паслухала цікавы расповяд пра жыццё манастыра ад аднога з яго насельнікаў. Падсілкаваўшыся манастырскімі ласункамі, мінчане адправіліся на шпацыр па горадзе, падчас якога госці наведалі храмы, ратушу, мастацкую галерэю і музей Марка Шагала, павабілі час у парку Перамогі. Дзякуй Богу, што было добрае надвор'е, добры настрой і добрая кампанія!
Калі вы хочаце цікава і з карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па чацвяргах у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65.
Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 (Аляксадр). Таксама ёсць група у https://vk.com/club6343470.
/ sobor.by/
(просмотров 2317) |