BEL ENG DEU FRA



Гісторыю закладкі Сада Малітвы ў Оршы слухайце ў праграме «Святло душы»

 
  
22 НОЯБРЯ 2013 (Пятница) 16:24:31
Аршанцы прынялі ўдзел у закладцы Сада Малітвы на месцы разбуранага Нікольскага храма і могілак. 50 саджанцаў дрэў і больш за 200 саджанцаў кустарнікаў, вінаград і кветкі былі пасаджаны на месцы пахавання загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны салдатаў і мясцовых жыхароў.

Заснаванне садоў малітвы стала добрай традыцыяй духоўна-асветніцай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Праходзячы праз гарады і вёскі Беларусі, падарожнікі пакідаюць у храмах Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга і ўдзельнічаюць у пасадцы садоў з мэтай нагадаць людзям, што як узрастае дрэва і цягнецца галінкамі да Неба, так і сэрца можа ўзрасці садам малітвы і дабрадзейнасці.

У той год, калі экспедыцыя праходзіла праз Оршу, Сад Малітвы, па волі Нябёсаў, не быў закладзены. Праз пэўны час было наканавана знайсці тое месца, якое ў народзе называюць святым - старадаўнія могілкі. Насупраць іх, на другім беразе Дняпра, знаходзіцца Куцеінскі манастыр, заснаваны ў 17 стагоддзі. У цяжкія для Праваслаўя часы, па словах Партыярха Нікана,ён быў “глава и начало монашескому житию во всей Белой Руси».

У 17 стагоддзі аршанскае праваслаўнае брацтва, дзякуючы падтрымцы магната Багдана Статкевіча і яго жонкі Алены Саламярэцкай, атрымала дазвол іерусалімскага Патрыярха Феафана на будаўніцва Куцеінскай лаўры, якая праславілася дабрадзейным манаскім жыццем і асветніцкімі справамі. Тут была заснавана тыпаграфія, у якой працаваў паслядоўнік Францыска Скарыны Спірыдон Собаль. Сярод манахаў значыўся палітычны і рэлігійны дзеяч, чалавек трагічнага лёсу Афанасій Філіповіч. Безумоўна, Куцеінскі манастыр і старадаўнія могілкі, на супрацьлеглым беразе Дняпра, былі звязаны і гістарычным лёсам, і малітоўным покрывам. Але і манастыр, і могілкі былі разбураны і занядбаны. Колькі такіх могілак на твары нашай зямлі, на якіх няма ўжо ні крыжоў, ні камянеў , а зямля зруйнавала сляды пахаванняў...

На гэтым гістарычным месцы таксама можна ўбачыць купіны здранцвелага дзерну і некалькі зацягнутых зямлей помнікаў 19 стагоддзя. Зараз на тэрыторыі, дзе былі могілкі, знаходзіцца стадыён і насосная станцыя, а на беразе Дняпра - пляж. Горад заваёўвае апошні прытулак продкаў і парушае іх адвечны сон. Таму сястра Клаўдзія Грабавенка, удзельніца духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, вырашыла пасадзіць Сад Малітвы на месцы страчаных могілак. Аднак, гэта быў і акт асабістага пакаяння. Аднойчы ў дзяцінстве разам з хлапчукамі яна аднесла крыж з магілы на металалом. Праз многа гадоў, калі на тым самым месцы, каля могілак, яна купалася ў Дняпры, то раптам аслепла. Клаўдзія перанесла аперацыю, зрок вярнуўся да яе. Потым яна пакінула працу і вярнулася ў Оршу, каб даглядаць хворую на анкалогію маці. Вось тады яна прыйшла ў храм. У той нялёгкі для Клаўдзіі Грабавенкі час ёй трапілася кніга археолага Вольгі Ляўко пра старадаўнія культавыя помнікі Оршы. На карце 19 стагоддзя Клаўдзія Грабавенка знайшла каардынаты знішчаных гарадскіх цэркваў. На ёй быў пазначаны Нікольскі храм, насупраць Куцеінскага манастыра, каля старых могілак. І адразу прыйшло рашэнне паставіць на гэтым месцы паклонны крыж. У 2005 годзе яна напісала прашэнне на імя Мітрапаліта Філарэта. Колькі часу спатрэбілася, каб ідэя паклоннага крыжа і Сада Малітвы стала ажыццяўляцца! Клаўдзія Фёдараўна ўсё часцей наведвалася ў родную Оршу, каб знайсці памочнікаў і аднадумцаў. Сёлета, светлым восеньскім днем, у Дзмітраўскую памінальную суботу, на месцы былых могілак сабраліся старыя аршанцы, члены аршанскага аддзялення БРСМ і заняліся пасадкай кустоў і дрэўцаў. З Мінска прыехала кіраўнікі праекта «Сад Малітвы», загадчыца кафедры ландшафтнага праектавання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсытэту Тамара Бурганская і прафесар кафедры Любоў Грыгарцэвіч. У будучым студэнты універсытэту распрацуюць далейшы план пасадак алей і кветнікаў.

У Вялікую Айчынную вайну праз могілкі прахадзіла лінія абароны. Побач з ім - мост праз Дняпро. Мост абаранялі салдаты, таму, невыпадкова, у закладцы Сада Малітвы ўдзельнічаў ваенна-патрыятычны праваслаўны клуб ЮНЕСКА “Русічы”. Падлеткам было даволі цяжка падымаць дзерн, але яны працавалі сумленна, ад душы. Шмат людзей далучыла да справы Клаўдзіі Грабавенка: мясцовыя ўлады, школьнікі, супрацоўнікі аршанскага льнокамбіната.

Прыход да веры змяніў жыццё Клаўдзіі Грабавенкі. Цяпер яна член сястрычаства ў гонар Сафіі Слуцкай пры мінскім Свята-Духавым саборы. І свой акт міласэрднаці да продкаў спраўдзіла заснаваннем Сада Малітвы. Дзякуючы намаганням настаяцеля Куцеінскага манастыра айца Сергія Канстанцінава, на месцы могілак устаноўлены паклонны крыж, каля якога ў гэты светлы дзень гучала памінальная ліція.

Разагнаўшы ранішіні туман, ззяла сонца, рухалася плынь Дняпра, шумеў горад... Наваколле напаўняла малітва, злучаючы  будзённае жыцце з Вечнасцю...

На гэта святое гістарычнае месца будуць прыходзіць паломнікі, тут трэба праводзіць урокі па асновам веры, каб Сад Малітвы стаў прыкладам міласэрдных адносін да магіл сваіх продкаў, бо кожнаму з нас аднойчы прыйдзецца дайсці да апошняга свайго зямнога дня....

Всему конец бывает на земле и даже ожиданию, поверьте,
и даже одиночеству и смерти,
всему конец приходит на земле,
но нет конца у утренних дорог,
у поля ландышей, у нежного напева.
И нет конца любви, что дарит Дева,
и нет конца словам, что молвит Бог
о том, что на земле все скоротечно,
конец приходит словно часовой....
Но по искрящей солцем мостовой
идет Христос. И это будет вечно.

Слухайце праграму “Святло душы” 23 лістапада ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Белорускага радыё. Паўтор у той жа дзень на канале “Культура” ў 21.30.
/ sobor.by
(просмотров 3078)









 





Новости разделов:

СМИ о Церкви

25 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
19 ИЮЛЯ 2024
Старец Паисий Святогорец - путь смирения и деятельной любви. Слушайте программу «Свет души»
13 ИЮЛЯ 2024
О выставке, посвященной 40-летию установления праздника Собора белорусских святых, расскажет программа «Свет души»
17 ИЮНЯ 2024
Историю омофора первого минского архиепископа Виктора(Садковского) расскажет программа «Свет души»
7 МАЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Шуміліна-Гарадок
29 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны (аудио)
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
Новости (фоторепортажи)
Архив фоторепортажей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.