BEL ENG DEU FRA



Протаіерэй Георгій Сапун стане героем суботняй праграмы “Святло душы”

 

Слушать аудио

 
 
  
16 ОКТЯБРЯ 2014 (Четверг) 17:36:02
Праграма “Святло душы” раскажа пра лёс аднаго з старэйшых пастыраў Беларускай Праваслаўнай Царквы - 91-гадовага протаіерэя Георгія Сапуна. Жыццё яго вытрымала ўсе выпрабаванні 20-га стагоддзя, але “блуканні па пакутах” загартавалі мудрасць і любоў, а моцная вера падцвердзілася справамі.

Знаёмства з айцом Георгіем Сапуном пачалося менавіта з уяўнага сведчання гэтай дзейснай любові.

Аднойчы маленькім паломніцкім гуртом мы выправіліся ў вёску Вялікая Сваротва пад Баранавічамі, каб паглядзець на айчыннае дзіва - трохвугольны храм. У свеце дагараючыга восеньскага вечара мы пабачылі Царкву з бутавага каменю, быццам толькі што пабудаваную. Фотаздымак на сцяне сведчыў, што храм быў ушчэнт разбураны і нядаўна адноўлены.

Свята-Троіцкі храм у Вялікай Сваротве збудаваны ў 1823 годзе на месцы драўлянага, і прыход яго ўключаў 10 вёсак. Яму выпаў шматпакутны лёс: у напалеонаўскаю кампанію французы зрабілі ў ім стайню, у Першую сусветную вайну тут была лінія фронту, а ў Вялікую Айчынную яго спалілі.
Толькі ў 2006 годзе святар Георгій Сапун з дапамогай спонсараў, у прыватнасці Васіля Уладзіміравіча Філіпчыка, адрадзіў святыню.

Знаёмства з айцом Георгіем Сапуном адбылося ў суседняй вёсцы Пачапава. Бацюшка аднавіў не толькі трохвугольны храм у Вялікай Сваротве, але і пачапаўскую Пакроўскую царкву - таксама прыгажуню з бутавага каменю.
Айцу Георгію ўжо за 90. Ён служыць тут з 1954 года. Калі
прыехаў, усе храмы ў акрузе пасля вайны былі спалены і адпраўляць службы шмат гадоў прыйшлося ў невялічкай капліцы на могілках. Кожную раніцу, калі выходзіў са сваёй хаціны ля царквы, у вочы кідаліся парослыя дрэвамі разбураныя сцены. Але звітая руплівымі птушкамі буслянка ўсяляла надзею на аднаўленне святыні.

І вось тое дзіва з дапамогай людзей, ахвяраваўшых намаганні і грошы, адбылося: 26 лістапада 2005 года мітрапаліт Філарэт асвяціў адроджаную Пакроўскую царкву ў Пачапаве.

Пра гісторыю царквы ў Пачапаве мала што вядома, бо ўсе дакументы згарэлі ў пажары 1943 года. Айцец Георгій лічыць адроджаны храм помнікам загінуўшым і памерлым продкам. Дзеля гэтага на ганаровым месцы ў царкве - вялізная Кніга Памяці Баранавіцкага раёна: 27 тысяч землякоў былі забіты ў вайну, 140 тысяч закатавана ў канцлегерах, звыш 8 тысяч вывезены на працу ў Германію. Ёсць у гэтай кнізе імены 15 землякоў-афганцаў, якія не вярнуліся на Радзіму.

У айца Георгія Сапуна асобыя рахункі з вайной: ён родам з вескі Доры - сястры Хатыні.

Падчас вайны яго бацька служыў ля Навагрудка. Калі ў гарадку адкрыліся пастырскія курсы, сын вырашыў працягваць справу бацькі. Кіраваў імі архіепіскап Афанасій Мартас - адзін з пастыраў Беларускай Праваслаўнай Царквы ў гады вайны, потым эмігрант-выгнаннік, аўтар кнігі па гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Айцец Георгій Сапун - адзін з тых, хто апошнім можна расказаць пра яго, бо служыў у яго іпадыяканам і … дапамагаў партызынам здабываць зброю. Але гэта не пашкодзіла ў 1944 годзе ўладам адправіць юнака ў сібірскія лагеры, дзе ён працаваў у шахтах. Праз тры гады ён бяжыць адтуль і на дахах цягнікоў, абыходзячы вялікія станцыі, дабіраецца дадому. Гасподзь уратаваў яго ў гады вайны і не дазволіў зноў вярнуцца ў лагернае пекла.

У 1947 годзе Георгій Сапун паступае ў Мінскую духоўную семінарыю, а ў 1954 пачынае служыць ў Пачапава. Калі мы ўваходзілі ў пачапаўскі Пакроўскі храм, айцец Георгій папрасіў прыкласціся да яго сцен: яны для яго - святыя.

Пачапаўскага бацюшку паважаюць у акрузе. Усё жыццё ён пражыў з матушкай Ганнай ў невялікай хаціне. Усё іх багацце - гэты храм і вянчальная ікона, якую падаравалі ўнуку.

На развітанне айцец Георгій паказаў нам яшчэ адно пачапаўскае дзіва - асобныя малельні па вуглах царкоўнай агароджы. Адчыніўшы дзверы такой капліцы, можна памаліцца перад іконай і запаліць свечку.

Некалі Пачапава было вялікім сялом, праз яго праязджала шмат народу, і калі храм быў зачынены, людзі адчынялі дзверы капліцы і маліліся. Нажаль цяпер у пачапаўскім храме прыхаджан ўсё менш і менш.

Хочацца верыць, што праз храмы Вялікай Сваротвы і Пачапава пройдуць паломніцкія і турыстычная маршруты, і храмы напоўняцца людзьмі. Нездарма ж Гасподзь дараваў айцу Георгію Сапуну напрыканцы жыцця шчасце адрадзіць гэтыя святыні.

Слухайце праграму “Святло душы” 18 кастрычніка ў 7.30 на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у 8.30 і 21.30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/
(просмотров 6284)





Новости разделов:

Новости приходов

29 МАЯ 2023
НОВОГРУДСКАЯ ЕПАРХИЯ ПРИГЛАШАЕТ НА ДЕТСКИЙ СЛЕТ
26 МАЯ 2023
В праздник Вознесения Господня Митрополит Вениамин возглавил престольный праздник в одноименном храме агрогородка Ждановичи
25 МАЯ 2023
2-ое Минское городское благочиние пополнилось новым храмом равноапостольной Нины
16 МАЯ 2023
Новые приходы 2-го Минского городского благочиния.Приход храма преподобного Паисия Святогорца
17 ДЕКАБРЯ 2022
Протоиерей Игорь Коростелев принял участие в епархиальном собрании духовенства Минской епархии
22 НОЯБРЯ 2022
Патриарший Экзарх возглавил престольное торжество в храме Архистратига Божия Михаила города Минска
21 НОЯБРЯ 2022
Рождественский музыкальный марафон пройдет в поддержку больных детским церебральным параличом
17 НОЯБРЯ 2022
Над храмом в честь Благовещения Пресвятой Богородицы в Минске вознеслись купола с крестами
17 НОЯБРЯ 2022
В Беларуси реализуется семейный проект "Чтение Псалтири вместе. Преемственность поколений"
13 НОЯБРЯ 2022
Приход равноапостольной Нины появился в Минске
3 СЕНТЯБРЯ 2022
В субботу седмицы 12-й по Пятидесятнице Митрополит Вениамин совершил Божественную литургию в храме Рождества Пресвятой Богородицы в деревне Тарасово
1 АВГУСТА 2022
Митрополит Вениамин освятил казачью часовню в честь святого преподобномученика Вадима Персидского
  СМИ о Церкви

26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
28 АПРЕЛЯ 2023
Мир книг протоиерея Артемия Владимирова в программе «Свет души»
26 АПРЕЛЯ 2023
«Святые иконы Чернобыля» в программе «Свет души»
18 АПРЕЛЯ 2023
Активисты БРСМ помогли в благоустройстве Храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
17 АПРЕЛЯ 2023
Православные верующие празднуют Пасху. Репортаж первого канала телевидения Беларуси
7 АПРЕЛЯ 2023
Ветка - Кармянскi манастыр - Добруш. Заключны этап экспедыцыі “Дарога да святыняў“ у праграме “Святло душы”
2 АПРЕЛЯ 2023
Праграма «Святло душы»: Карма- Чачэрск. На шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
20 МАРТА 2023
Па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Капаткевичы- Сасновы Бор- Карма
9 МАРТА 2023
Мінск-аг. Ленін-Ляскавічы-Петрыкаў - па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» у праграме «Святло душы»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.