BEL ENG DEU FRA

Праграма “Святло душы” расказала пра святкі ў Вілейцы
9 ФЕВРАЛЯ 2017 (Четверг)

 
 
  
Заснежаная лясная дарога вядзе нас да гарадка, дзе людзі жывуць цікава і творча. Значная частка сталічных жыхароў з'яўляецца спажыўцамі культуры, а там, у глыбінцы, яе творцы і носьбіты - шчырыя, існыя. Мы едзем у Вілейку на свята, якое па традыцыі збірае ў Палацы культуры вілейчан і ладзіцца “творчым штабам горада” з Вілейскім благачыннем.

Адзначым: райвыканкам, Палац культуры, Цэнтр эстэтычнага выхавання месцяцца ў Вілейцы на адной плошчы з праваслаўнай царквой, таму кантакты ў духоўных стасунках цесныя і пленныя.

У той дзень мы наведалі Дом духоўнай асветы пры царкве прападобнай Марыі Егіпецкай. Задума яго стварэння належыць аднаму са старэйшых святароў Беларускай Праваслаўнай Царквы айцу Сімяону Мацюху. Аднак, давесці справу да канца ён не паспеў, завершыць яе выпала цяперашняму благачыннаму Вілейскай акругі іераманаху Аляксандру ( Шмырко), які расказаў пра дзейнасць Дома духоўнай асветы і 150-гадовую гісторыю храма прападобнай Марыі Егіпецкай.

Разам з гасцямі свята, фальклорным ансамблем "Калыханка" з Міханавіч мы завіталі ў вілейскі Цэнтр эстэтычнага выхавання. Яго загадчыца Таццяна Мікалаеўна Захарыч правяла экскурсію па студыйных пакоях, дзе месцяцца гурткі мастацкай творчасці, лялечны тэатр. А потым міханавіцкія дзеткі прынялі ўдзел у святочнай імпрэзе.

Слухайце праграму “Святло душы” 11 лютага ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

/ sobor.by/

(просмотров 786)

Скачать аудио





Новости разделов:

СМИ о Церкви

13 ИЮЛЯ 2017
Программа «Свет души» расскажет о нашем земляке - устроителе храмов Вячеславе Заренкове
6 ИЮЛЯ 2017
Программа "Свет души" расскажет о Свято-Петро-Павловском храме-памятнике в д. Лесная Славгородского района
29 ИЮНЯ 2017
Пра дакументы і музейны лес архіву слуцкага Свята-Траецкага манастыра слухайце ў праграме “Святло душы”
19 ИЮНЯ 2017
Программа «Свет души» рассказала о проекте «Жизнь с белой тростью»
05 ИЮНЯ 2017
Праграма "Святло душы" - пра дзейнасць першага беларускага брацтва ў гонар трох Віленскіх мучанікаў
05 ИЮНЯ 2017
Праграма "Святло душы" - пра дзейнасць першага беларускага брацтва ў гонар трох Віленскіх мучанікаў
22 МАЯ 2017
Программа «Свет души» рассказала о Свято-Вознесенском храме Несвижа
17 МАЯ 2017
Программа «Існасць» подготовила передачу к 25-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость»
11 МАЯ 2017
Программа «Свет души» рассказала о музыкальном вечере ко Дню Победы в приходе Владимира Хираско
25 АПРЕЛЯ 2017
«Со святыми упокой». Протоиерей Сергий Лепин о Радонице - "Пасхе усопших"
20 АПРЕЛЯ 2017
О священномученике Владимире Пастернацком и судьбах его потомков рассказала программа «Свет души»
16 АПРЕЛЯ 2017
TUT.by показал как минчане освящали куличи и яйца в Великую Субботу

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY


© www.sobor.by 2004-2016.