BEL ENG DEU FRA



Праграма "Святло душы" раскажа пра жыццё і дзейнасць свяціцеля Георгія (Каніскага)

 

Слушать аудио

 
  
30 НОЯБРЯ 2017 (Четверг) 14:54:52
Да 300-годдзя з дня нараджэння свяціцеля Георгія (Каніскага) - 2 снежня праграма "Святло душы" раскажа слухачам пра жыццё і дзейнасць свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага.

"Я не адказны за чужы грэх. Аднак калі чужы грэх творыцца па маёй радзе, са згоды альбо з-за неасцярожнага прыкладу, тады ён не толькі ляжыць на мне, але, як жорны, цісне на душу маю. Гора таму чалавеку, праз якога спакуса прыходзіць! Сапраўды, грэх спакусы раней за мяне самога і за маю смерць прадстане на Судзе Божым і пасля канчыны маёй пойдзе туды ж за мною. Скажу тое ж іншымі словамі. Усе спакушаныя прыкладам маім і раней за мяне пакліканыя на Суд Божы панеслі туды грахі мае. Так што ўжо гатовы для мяне мучэнні. Але і гэта не ўсе. Я памёр і перастаў грашыць, але ўсе спакушаныя мною і ўсе ад іх зноў спакушаемыя, што яшчэ засталіся ў гэтым жыцці, пасылаюць услед мне незлічоныя беззаконні ад аднаго прыкладу майго, як з аднаго балота выцекшыя. За гэта прыгатаваны мне новыя мучэнні! Настолькі страшны грэх спакусы".

Калі ў 1835 годзе ўпершыню былі надрукаваны творы аўтара гэтых радкоў архіепіскапа Магілёўскага Георгія (Каніскага), Аляксандр Сяргеевіч Пушкін, які быў у цэнтры духоўных пошукаў часу, спачувальна адгукнуўся думкам пастыра зямлі беларускай: “Проповеди Георгия просты и даже несколько грубы, как поучения старцев первоначальных; но их искренность увлекательна".

Духоўная спадчына слыннага прапаведніка 18 стагоддзя , як і яго асоба, прываблівалі многіх даследчыкаў і літаратараў, якія жадалі наблізіць яе да сучаснай ім мовы.

Па блаславенні тагачаснага архіепіскага Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма выпускнік філалагічнага факультэта Магілёўскага ўніверсітэта Сяргей Сомаў пачаў друкаваць пропаведзі Каніскага ў “Могилевских епархиальных ведомостях”. Праца таксама патрабавала адаптацыі мовы 18 стагоддзя да разумення сучаснага чытача, і прывабіла маладога даследчыка да духоўных глыбінь думак архіпастыра і яго лёсу.

Цяпер Сяргей Эдуардавіч Сомаў кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і кіраўнік духоўна- асветніцкага цэнтра імя Георгія (Каніскага) - адзін з прызнаных даследчыкаў шматбаковай дзейнасці свяціцеля.

Пра жыццё і дзейнасць свяціцеля Георгія Каніскага ён раскажа ў праграме “Светло душы” 2 снежня ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”./ sobor.by/
(просмотров 2928)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

25 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.