BEL ENG DEU FRA



Праграма “Святло душы” расказала пра дзейнасць Дома дыяканічнага сацыяльнага служэння ў Тарасаве

 

Слушать аудио

 
  
26 ИЮНЯ 2018 (Вторник) 15:04:16
Ёсць каля Мінска храм, які прыцягвае да сябе местачкоўцаў і жыхароў сталіцы. Вабіць даўняя слынная гісторыя: паселішча Тарасава - родавая спадчына дабравернага князя Канстанціна Астрожскага, абаронца Праваслаўя на мяжы 16-17 стагоддзяў, у часы наступлення ўніі.

Данінай памяці князя стала адраджэнне ў Тарасаве ў канцы 20 стагоддзя храма Раства Багародзіцы. Тады ж быў закладзены сад удзячнасці і малітвы , а неўзабаве тут знайшлі спачын, у брацкім пахаванні, воінаў-абаронцаў гэтых мясцін у гады вайны. У тыя часы ў настаяцеля храма протаіерэя Сергія Кузьмянкова нарадзілася адна дабрачынная задума - стварыць Дом дыяканічнага сацыяльнага служэння.

Дарэчы, чаму дом у Тарасаве мае назву “дыяканічны”? Яшчэ на зары хрысціянства існаваў так званы інстытут дыяканіс - жанчын, якія ажыццяўлялі пры царкве дабрачыннае служэнне.

Цяперашні яго дырэктар Вольга Залеская мела сталы вопыт сацыяльнай работы. Новае месца працы стала зваротным у жыццёвым лёсе і прафесійным развіцці.

У Тарасава мы трапілі з нагоды правядзення семінара-трэнінгу для работнікаў цэнтраў дзённага знаходжання інвалідаў і людзей састарэлага ўзросту. Такія сустрэчы ў дыяканічным доме адбываюцца даволі часта, на гэты раз сюды прыехалі прадстаўнікі Магілёўшчыны. Заняткі праходзілі ў нефармальнай атмасферы: у асноўным, маладыя людзі давяралі калегам свае сумненні, дзяліліся недахопамі і здабыткамі ў працы.

На шчырую размову ўдзельнікаў трэнінгу настроіла Валянціна Пятроўна Абярган – кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры кіравання і сацыяльнай работы філіяла Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ігстытута, якая лічыць вопыт працы дома дыяканічнага сацыяльнага служэння ў Тарасаве ўнікальным. Тут праходзяць валанцёрскую практыку яе студэнты.

Адзін з заняткаў дапамагаў з пазытыўнага боку ацаніць сваю працу і справіцца з так званай праблемай “эмацыянальнага выгарання”. Яно аказалася карысным для Наталлі Лазоўскай - загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і людзей сталага ўзросту з Бялыніч.

Не выпадкова гэты дом сацыяльнага служэння ў Тарасаве ўзнік у царкоўным асяродку духоўнасці і, акрамя практычных ведаў, навучае спачуванню, міласэрнасці, дабрыні.

Пабываўшы ў Тарасаве, пабачыла шмат добрых змен: увайшлі ў сілу маладзенькія дрэўцы, забуялі кветнікі, побач з храмам з'явілася трапезная, якую наведваюць у абедзенны час і жыхары сталіцы. У планах айца Сергія Кузьмянкова пабудаваць духоўна-асветніцкі цэнтр і дзіцячы храм.

Праграма “Святло душы” выйшла 23 чэрвеня ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106.2 FM). Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура” (102.9 FM).

/ sobor.by/

(просмотров 3288)





Новости разделов:

Просвещение

9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
5 МАРТА 2022
Вручены дипломы церковным звонарям - выпускникам 44 набора отделения звонарей МДУ
3 ФЕВРАЛЯ 2022
4 февраля в Национальной библиотеке откроется экспозиция «Венценосная семья. Путь Любви»
4 ЯНВАРЯ 2022
Святитель Феофан Затворник. Мысли на каждый день года
29 ДЕКАБРЯ 2021
Социальные мастерские прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" встретили детей школы 151 г. Минска
  СМИ о Церкви

26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
28 АПРЕЛЯ 2023
Мир книг протоиерея Артемия Владимирова в программе «Свет души»
26 АПРЕЛЯ 2023
«Святые иконы Чернобыля» в программе «Свет души»
18 АПРЕЛЯ 2023
Активисты БРСМ помогли в благоустройстве Храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
17 АПРЕЛЯ 2023
Православные верующие празднуют Пасху. Репортаж первого канала телевидения Беларуси
7 АПРЕЛЯ 2023
Ветка - Кармянскi манастыр - Добруш. Заключны этап экспедыцыі “Дарога да святыняў“ у праграме “Святло душы”
2 АПРЕЛЯ 2023
Праграма «Святло душы»: Карма- Чачэрск. На шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
20 МАРТА 2023
Па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Капаткевичы- Сасновы Бор- Карма
9 МАРТА 2023
Мінск-аг. Ленін-Ляскавічы-Петрыкаў - па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» у праграме «Святло душы»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.