Праграма “Святло душы” пазнаёміць слухачоў з удзельнікамі праваслаўнай выставы “Пакроўская Радасць”

 
  
10 ОКТЯБРЯ 2019 (Четверг) 14:30:50
Суботні выпуск праграмы “Святло душы”, які выйдзе ў эфір 12 кастрычніка ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, пазнаёміць слухачоў з удзельнікамі праваслаўнай выставы “Пакроўская Радасць”. Нагадваем, што фестываль праходзіць у мінскім Палацы мастацтваў. Завершыцца ён 13 кастрычніка.

Слухайце ў праграме:

"Ёсць непадалёку ад Жіровіцкага манастыра вёсачка Русакова, а ў ёй жаночы скіт, які прыцягвае да сябе паломнікаў. 14 гадоў тут творыцца малітва яе духоўнаму ахоўніку Амвросію Опцінскаму.

Свае святыні прывезлі госці са старадаўняга рускага горада Гарахаўца і прадстаўнікі брацкай Сербіі.

Увагу наведвальнікаў выставы прыцягвае праект дзіцячай пляцоўкі. Некаторыя часткі аб'ектаў ужо вельмі выразныя. Складаюцца яны з невялікіх дэталяў: кожны, хто ахвяруе на яе будаўніцва, дастае адзін з кавалкаў малюнка і далучае да агульнай карціны. Так яўна “будуецца” дзіцячая пляцоўка, якая павінна паўстаць ля мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра.

На Пакроўскім фэсце адбылася яшчэ адна дабрачынная акцыя “Дарога міласэрнасці”, якую прыхаджане мінскага храма ў гонар іконы Божай Маці “Усецарыца” праводзілі ў дапамогу хоспісам. У дабрачынным канцэрце прыняў удзел хор прыхода.

Сёлетні Пакроўскі фэст прапанаваў шмат падарункаў да Дня Маці: слоікі мёду і цёплыя рэчы, лекавыя травы і напоі.

А вось у майстрыхі Таццяны вырабы адметныя і карысныя для зімовай сцюжы - валёнкі і чуні з воўны, упрыгожаныя гронкамі рабін і снегірамі.

Шмат наведвальнікаў у стэнда манастыра святой Фёклы Дамаскай епархіі Антыахійскай Праваслаўнай Царквы. Людзі імкнуца выказаць спачуванне і падтрымку хрысціянам Сірыі і манастыру, які пацярпеў падчас баявых дзеянняў.

Сірыец Самір жыве побач са святыняй, у паселішчы Маалюля, там размаўляюць на арамейскай мове, кажуць, на ёй прапаведваў Хрыстос. Самір чытаў на арамейскай мове акафіст святой Фёкле і знаёміў з гісторяй манастыра.

Пісьменніца і паэтэса Таццяна Дашкевіч - удзельніца многіх праваслаўных выстаў, на якіх яна заўжды з гітарай. На сёлетнім Пакроўскім фэсце Таццяна распачала цыкл сустрэч “Мая радаслоўная”.

Пра свой род і няпросты шлях да Бога, да манастырскага служэння расказвала сястра Ірына - насельніца мінскага Свята-Елісавецікага манастыра. Сястры Ірыне выпала паслушэнтва на манастырскім падвор'і, дзе працуюць і вяртаюцца ў соцыум людзі з няпростай біяграфіяй.

Часта на праваслаўных выставах Таццяна Дашкевіч выступае разам з яшчэ адной манастырскай сястрой - Іуліяй і, слухаючы яе голас, думаеца: колькі ж таленавітах людзей сабралася ў манастыры, і талент іх тут толькі расквітае".

Слухайце праграму “Святло душы” 12 кастрычніка ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Чытайце таксама: "С 5 по 13 октября в Минске пройдёт православный фестиваль "Покровская Радость"">>>

/ sobor.by/ Фота са старонкі фестываля VK

(просмотров 2108)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

19 ИЮНЯ 2025
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»
3 ИЮНЯ 2025
900-летию «Монастыря у церкви Спаса» посвящен субботний выпуск программы "Свет души"
26 МАЯ 2025
К 900-летию полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря программа «Свет души» подготовила цикл передач об истории святыни
28 АПРЕЛЯ 2025
Программа «Свет души» расскажет о храме Воскрешения святого праведного Лазаря Четверодневного
16 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Белаазерск-Івацэвіэчы
9 АПРЕЛЯ 2025
Праграма "Святло душы" - па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў". Варацэвічы-Драгічын
1 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Брэстчына
21 МАРТА 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
18 МАРТА 2025
О презентации документального фильма «Обитель святой Евфросинии» расскажет программа «Свет души»
11 МАРТА 2025
Смотрите программу «Сiла веры» о Минском духовном училище
19 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.