Пра гісторыю Сада малітвы насупраць Куцеінскага манастыра раскажа праграма “Святло душы”

 
  
24 ОКТЯБРЯ 2014 (Пятница) 13:22:47
Дабратворнай традыцыяй духоўна-асветніцай экспедыцыі “Дарога да святынь” стала заснаванне Садоў малітвы. Праходзячы праз гарады і вёскі Беларусі, яна пакідае ў яе храмах Дабрадатны Агонь ад Гроба Гасподняга і насаджае Сады малітвы, каб нагадаць, як узрастае дрэва і цягнецца галінкамі да Неба, так наша сэрца можа ўзрасці Садам малітвы і дабрадзейнасці.

У той год, калі экспедыцыя праходзіла праз Оршу, Сад малітвы, па волі Нябёсаў, не быў закладзены, каб праз шмат часу было наканавана знайсці менавіта тое месца, якое ў народзе завуць святым - старадаўнія гістарычныя могілкі. Насупраць яго, на другім беразе Дняпра, Куцеінскі манастыр. Заснаваны ў 17 стагоддзі у цяжкія для Праваслаўя часы, ен быў, па словах партыярха Нікана, “глава и начало монашескому житию во всей Белой Руси».

У тыя гады аршанскае праваслаўнае брацтва, вядомае сваей моцай, з падтрымкай магната Багдана Статкевіча і яго жонкі Алены Саламярэцкай, атрымала дазвол іерусалімскага патрыярха Феафана на будаўніцва Куцеінскай лаўры, якая славілася дабрадзейным манаскім жыццем і асветніцтвам.Тут была заснавана тыпаграфія, у якой працаваў паслядоўнік Францыска Скарыны Спірыдон Собаль. Сярод яго манахаў быў палітычны і рэлігійны дзеяч, чалавек трагічнага лесу, Афанасій Філіповіч. Не аднойчы лаўру наведваў маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч. Гісторык Карамзін сведчыў, што род Раманавых паходзіў ад аршанскага князя Андрэя Кабылы, які ў 13-м стагоддзі ад”ехаў у Масковію на “государеву службу”.

Безумоўна, Куцеінскі манастыр і старадаўнія могілкі на супрацьлеглым беразе Дняпра былі звязаны і гістарычным лёсам і малітоўным покрывам. І кожны з іх у свой час быў разбураны і занядбаны.

Могілкі закрылі пасля вайны, сюды яшчэ прыходзілі людзі да родных магіл, але з цягам часу чалавечая памяць згасае. Сыходзяць блізкія, а іншым няма справы да чужых пахаванняў. Колькі такіх могілак на твары нашай зямлі,на якіх няма ўжо ні крыжоў, ні камянеў, а зямля ўцягвае, руйнуе апошнія іх сляды...

На гэтым гістарычным месцы таксама купіны здранцвелага дзерану і некалькі зацягнутых зямлей помнікаў 19 стагоддзя. Цяпер нават старыя аршанцы не ведаюць, як могілкі зваліся. На іх тэрыторыі стадыён і помпавая станцыя, на беразе Дняпра – пляж - горад са сваімі патрэбамі заваёўвае апошні прытулак продкаў і парушае іх адвечны сон. Таму сястра Клаўдзія Грабавенка, удзельніца духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святынь”, вырашыла ажыццявіць ідэю Саду малітвы на гэтых старых могілках, але гэта быў акт асабістага пакаяння... У дзяцінстве, разам з хлапчукамі, аднесла крыж з могільніка на металалом. Прыйшла да Бога, калі прыехала даглядаць хворую на анкалогію маці. У той нялегкі для Клаўдзіі Грабавенкі час, ей трапілася кніга археолага Вольги Ляўко.На карце 19 стагоддзя тая знайшла каардынаты знікнуўшых гарадскіх цэркваў Оршы. Насупраць Куцеінскага манастыра, на гэтых старых могілках,на ей быў пазначаны Свята- Мікольскі храм. І адразу прыйшло рашэнне ўзняць на месцы той святыні паклонны крыж. У 2005 годзе яна напісала прашэнне на імя ўладыкі Філарэта. Колькі часу спатрэбілася, каб ідэя паклоннага крыжа і саду малітвы стала ажыццяўляца! Клаўдзія Федараўна прыйшла сюда з хрэсным ходам, тут пачалася малітва, а яна усё часцей наведвалася ў родную Оршу, каб знайсці памочнікаў і аднадумцаў.

Светлым восеньскім днем, у Дзмітраўскую бацькоўскую памінальную суботу, на старых аршанскіх могілках сабраліся старыя аршанцы, члены аршанскага аддзялення Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі і заняліся пасадкай кустоў і дрэўцаў. З Мінска прыехалі кіраўнікі праекта саду малітвы загадчыца кафедры ландшафтнага праектавання Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Тамара Мінаеўна Бурганская і прафесар Любоў Мікалаеўна Грыгарцэвіч.

Старыя аршанскія могілкі маюць раны вайны - зацягнутыя травой акопы. У Вялікую Айчынную тут праходзіла лінія абароны. Побач мост праз Дняпро, які абаранялі воіны, таму не выпадкова ў закладцы саду малітвы ўдзельнічае ваенна-патрыятычны праваслаўны клуб ЮНЭСКА “Русічы”.

Шмат людзей далучыла да сваей вялікай справы Клаўдзія Федараўна Грабавенка. Прыход да веры змяніў яе жыццё. Цяпер яна сястра міласэрнасці сястрынства ў імя Сафіі Слуцкай пры мінскім Свята-Духавым саборы, і свой акт міласэрнаці да продкаў спраўдзіла заснаваннем Саду малітвы.

Слухайце праграму “Святло душы” 25 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
/ sobor.by/ Фото fotobel.by
(просмотров 5404)





Новости разделов:

Просвещение

28 МАЯ 2024 (В
Социальные мастерские прихода встретили воспитанников ЦКРОиР г. Полоцка
28 МАРТА 2024 (Чет
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024 (Пят
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023 (Втор
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022 (Воскр
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022 (Су
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022 (По
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022 (По
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
6 ИЮНЯ 2022 (По
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
20 АПРЕЛЯ 2022 (Сред
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022 (Вто
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022 (Пон
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
  СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.