Пра дабрачынную акцыю ў Салігорску “Мы - разам!” раскажа праграма “Святло душы”

 
 
  
31 МАЯ 2018 (Четверг) 14:54:11
Новы выпуск праграмы “Святло душы”, які раскажа пра дабрачынную акцыю ў Салігорску “Мы - разам!”, слухайце 2 ліпеня ў 7:30 і 20:20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Слухайце ў праграме:

"У гэты дзень паўсюль у праваслаўных храмах узгадвалася евангельскае чытанне пра тое, як Хрыстос вылячыў сляпога ад нараджэння чалавека. Пра духоўны сэнс гэтага евангельскага сведчання казаў у звароце да вернікаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Госці з Мінска, пра якіх узгадаў уладыка - гэта дзеткі інклюзіўнага хору “Радасць душы”, што прыехалі са сваімі бацькамі. Адметнасць калектыву ў тым, што спяваюць у ім звычайныя дзеці, і маленькія артысты са слабым зрокам, і наогул з яго адсутнасцю. Разам з бацькамі яны пабывалі на Літургіі, а потым адбылася сустрэча са Святланай Анатольеўнай Сянько - старшынёй Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Прайшлі практычныя заняткі па этыцы суправаджэння дзетак з інваліднасцю. А далей усе скіраваліся ў Чыжэвічы, дзе знаходзіцца адзін з даўніх храмаў Беларусі - царква Пакрова Богародзіцы , якой больш за 200 гадоў.

Некалі яна была пабудавана ў вёсцы Чыжэвічы, якая ўвайшла ў гарадскую мяжу. Менавіта тут служыў і ўславіў зямлю салігоршчыны святар Іаан Панкратовіч. Яшчэ пры яго жыцці храм у Чыжэвічах зачынілі. Айца Іаана расстралялі ў 1937- м за тое, што збіраў подпісы за ўзнаўленне набажэнстаў і заклікаў людзей падчас перапісу насельніцтва вызнаваць сваю веру. У царкве службы аднавіліся ў ваенны час і пасля храм не зачыняўся.

Пры Свята-Пакроўскім храме вядзецца актыўная місіянерская работа і адбываюцца дабрачынныя акцыі. У другі раз хор “Радасць душы” прыехаў сюды з канцэртам, можна сказаць, што гэта ён падараваў мясцовым жыхарам свята сустрэчы з мастацтвам. У сваю чаргу маленькім артыстам салігорскія філіялы слуцкага сыраробчага камбіната і Барысаўскага хлебазавода прапанавалі свае прысмакі. Гасцей з Мінска вітаў дзіцячы хор “Васількі” Салігорскай школы мастацтваў і настацель Свята-Пакроўскага прыхода протаіерэй Мікалай Лабынько.

Галоўных удзельнікаў свята - інклюзіўны хор “Радасць душы” аб'яднала ў дружны калектыў яго кіраўнік Алена Іванаўна Маслава.

Ёсць у хоры свая “зорачка” Марыяна Савіч. Дзяўчынка іграе на скрыпцы, флейце і мае адметны голас.

Бацькі актыўныя ўдзельнікі хору “Радасць душы”. На канцэрт у Салігорск яны везлі свах дзетак вялікай аўтакалонай, каб падзяліць радасць вандроўкі і творчасці разам са сваімі дзецьмі. Гэты музычны калектыў прапануе сапраўды ўнікальны вопыт: дзеці з інваліднасцю навучаюць звычайных дзяцей міласэрнасці"./ sobor.by/ Фото sluck-eparchiya.by
(просмотров 3063)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.