Інтэрв'ю з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем слухайце ў праграме “Святло душы”

 
  
02 января 2018 (Вторник) 12:35:54
2017 год для старажытнага Полацка стаў юбілейным: горад адсвяткаваў 1155-годдзе, і Полацкая епархія адзначыла 1025-годдзе з часу заснавання.

Юбілейныя ўрачыстаці пачаліся хрэсным ходам з іконай Божай Маці “Адзігітрыя-Дзісненская” і часцінкай мошчаў свяшчэннапакутніка 20 стагоддзя Канстанціна-прасвітара Шаркаўшчынскага, які прайшоў па гарадах і вёсках епархіі. Адбыліся Рэспубліканскія Свята-Еўфрасіннеўскія педагагічныя чытанні, урачыстыя сустрэчы ў бібліятэках, навучальных установах, сацыяльных аб'ектах. Частка юбілейных падзей супала са святкаваннем 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Днём беларускага пісьменства, якое адзначалася ў Полацку. У гэтыя дні прайшла презентацыя кнігі Новага Запавету на беларускай мове. Узгадаем, што адна з найдаўнейшых кніг беларусаў - Полацкае Евангелле. Кульмінацыяй святкавання стала богаслужэнне ў Сафійскім саборы Полацка.

Услед за Кіевам полацкая зямля прыняла Праваслаўе. Князям полацкім стаў сын хрысіцеля Русі Уладзіміра і княгіні Рагнеды ( у манастве Анастасіі) Ізяслаў. Ад яго пайшоў род князёў полацкіх  - будаўнікоў храмаў і заснавальнікаў крыніц кніжнай мудрасці, з кораню якіх узрасла святая Еўфрасіння. Нездарма ў дні святкавання юбілею ў горадзе быў устаноўлены памятны знак “Полацк- калыска беларускай дзяржаўнасці”. Праз хрысціянства полацкая зямля прыняла евангельскія даброты, якія паўплывалі на станаўленне дзяржаўнасці і духоўнае жыццё народа.

Размова з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем выйшла ў праграме “Святло душы” 30 снежня на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Фота з сайта oroik.by.

/ sobor.by/

(просмотров 2824)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.