Аб малітоўнай дапамозе блажэннай Валянціны Мінскай раскажа праграма "Святло душы" (аўдыязапіс)

  У 2013 годзе ў Мінску адкрылася выстава “Народом нареченная святой”, прысвечаная блажэннай Валянціне Мінскай. У экспазіцыі - фоталетапіс народнага шанавання беларускай святой: хрэсныя ходы да месца спачыну - у зімовую сцюжу і ў летнюю спякоту, твары людзей у самыя патаемныя хвіліны малітвы, гісторыя роду блажэннай у фотаздымках.

Выстава пабывала ў многіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы, а ў 2020 годзе - ў Мінску, Гродна і Ваўкавыску. Фоталетапіс і сустрэчы з яе наведвальнікамі падрыхтаваны людзьмі, якія суправаджаюць паломнікаў да месца пахавання святой ля вескі Коскі, упрыгожваюць яго да царакоўных святаў кветкамі і дарамі дабрадатнай зямлі беларускай, збіраюць шматлікія сведчаніі яе малітоўнай дапамогі.

Праграма “Святло душы” пабывала на сустрэчах у Мінску і Гродна і прапануе іх запіс.

Эфір - 27 чэрвеня ў 7.30 і 20.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё./ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.