Памяці святара Аляксандра Міхейчыка: праграма "Святло душы"
25 ліпеня слухайце празраму "Святло душы", прысвечаную памяці святара Аляксандра Міхейчыка.
На шляху ад Мінска да Маладзечна ёсць маленькі прыпынак - Ратамка. Электычкі тут спыняюцца на некалькі хвілін, а хуткія цягнікі праносяцца так, што ледзьве заўважыш на другім баку чыгункі царкву. Але затрымаўшы вока, хоць на імгненне, на прыгажуні, што стаіць на высокім пагорку, сярод купаў старых дрэў, міжволі адчуеш на сэрцы цеплыню.
На месцы, дзе знаходзіцца Свята-Петра-Паўлаўская царква, некалі быў дзіцячы дом. Калі храм будавалі, у канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя, некаторыя выхаванцы яшчэ прыязджалі на сустрэчу.
Ад брамы ўзнімаешся па каменных прыступках да святыні і адчуваеш малітоўнасць месца. Звонку на сценах царквы мазаічныя іконы Маці Божай, многія ўшанаваныя як мясцовыя, беларускія. Унутры цеплыня і хатні пах дрэва, храм уражвае казачнай разьбой алтарнага ўпрыгажэння і акладаў ікон, ен сапраўды як дзіўны церам, у якім на цябе пазіраюць столькі святых лікаў!
Кожны храм, у нейкай ступені, адлюстоўвае асобу яго настацеля. Тым больш, айцец Аляксандр Міхейчык стаў архітэктарам і дызайнерам тутэйшай святыні.
У чэрвені 2026 года ганаровы настаяцель прыхода храма святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ратамцы протаіерэй Аляксандр Міхейчык. адыйшоў у вечнасць. Перадача, якая гучыць у эфіры, была падрыхтавана ў жніўні 2019 года і расказвае пра гісторыю святыні.
Эфір: 25 ліпеня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор ў 13.30 на канале “Культура”.