Па шляху 32-й духоўна-асветнiцкай экспедыцыi "Дарога да святыняў". Мiнск-Святое Поле-Зэльва
Кожны год экспедыцыя выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Незгасальная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу на Святой Зямлі. Яго дастаўляюць ў храм да набажэнства ў Вялікдзень. Ад іерусалімскай святыні запальваецца Лампада экспедыцыі, з якой ўдзельнікі выпраўляюцца ў місіянерскі шлях. Па гарадах і весках, святых куточках Айчыны да сталіцы Дня беларускага пісьменства.
Першы прыпынак, як заўжды, ў Сталовічах, на радзіме заснавальніцы экспедыцыі паэткі Ніны Загорскай.
Духмяным караваем - пленам працы земляробаў-сталавічан віталі мясцовыя прыгажуні. Як заўжды, не прамінуў сустрэць экспедыцыю Міхаіл Мікалаевіч Барысевіч, намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама. Потым, у дарозе, ен з гонарам казаў пра сельскагаспадарчыя дасягненні землякоў у неспрыяльны для ўраджаю год.
На Святым Полі нас чакалі, але спачатку прыпыняемся ля крыжа, дзе прамаўляецца памінальная малітва. Ля капліцы Іаана Прадцечы людна.
Невялікая групоўка салдат у палявой вопратцы, як баявыя знамены, трымае царкоўная харугвы. Побач з воінамі ляхавіцкія хлопцы і дзяўчаты з ваенна-патрыятычнага клуба “Фартэцыя”. Знаёмімся з іх кіраўніком Іванам Іванавічам Шпакам.
Служыцца памінальная ліція.
Над Святым Полем высокае неба. Здаецца, адтуль, дзе лунаюць галасы птушак, нас чуюць салдаты трох войнаў, што загінулі на гэтай зямлі.
Верш паэта Вадзіма Спрынчана-майстра імправізацыі, пэўна, нарадзіўся на Святым Полі. Пра яго героеў моладзі распавядае айцец Федар - настаяцель сталовіцкай царквы і Прадцечанскай каплічкі на Святым Полі.
Пачынальніца “Дарогі да святыняў” Ніна Сымонаўна Загорская, манашка Кіра, застаецца тут, у родных мясцінах, ля Святога Поля, а місіянерскі шлях вядзе да Зэльвы
Іпацьеўскі летапіс узгадвае, што ў 1258 годзе тут існавала паселішча, есць сведчанні: у 1470 годзе быў заснаваны касцел. Зэльва належала многім магнацкім родам. У 1721 годзе каралем Рэчы Паспалітай Аўгустам Другім быў падпісаны прывілей: Зэльве дазвалялася мець свой кірмаш. Доўжыўся ен месяц і пачынаўся ў дзень святой Ганны, маці Прасвятой Богародзіцы. Так кірмаш стаў звацца Ганнінскім. Штогод у Зэльву прыбывалі купцы з усяго свету - Францыі, Баварыі, Італіі, Швецыі і з расійскіх гарадоў. Акрамя рознага тавару, Ганненскія кірмашы славілся коньмі, бо ўладальнікі Зэльвы, Сапегі, мелі конны завод.
На пачатку 21 стагоддзя зэльвяне адрадзілі слыную традыцыю і цяпер Ганнінскія кірмашы вабяць не толькі гандляроў ды мастакоў, імі цікавяцца турысты.
Аўтобус спыняеца ля гасціннага двара ў атачэнні векавых дрэў. “Леснічоўка” вітае нас песняй дзяўчат у каларытных беларускіх строях.
Нас сустракаюць Сяргей Мікалаевіч Лойка, намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама і святар Арсеній Ананко, настаяцель гістарычнага Міхайлаўскага храма-крэпасці ў Сынковічах.
Хрэсным ходам, са сваім святынямі - Благадатным Агнем і Загор'е Сталовіцкай іконай Божай Маці крочым да воінскага мемарыяла. Пра падзеі, што адбыліся тут у гады вайны, расказвае Вольга Мікалаеўна Цэкан.
І зноў хрэсны ход да Свята-Траецкага зельвенскага храма. Ля яго закладаецца Сад малітвы, удзельнікі экспедыцыі разыходзяцца на сустрэчы з жыхарамі.
Мы едзем у Каралін да капліцы на беразе Зэльвенскага вадасховішча на сустрэчу з прыхаджанамі. Настаяцель зэльвенскага храма айцец Георгій Субаткоўскі расказвае пра тутэйшыя святыні.
Эфір 28 сакавіка ў 7.30 на Перым нацыянальным канале Беларускага радые. Паўтор у 13.30 на канале “Культура”.