Мінскую моладзь запрашаюць прыняць удзел у жыцці праваслаўнага брацтва

  Мінскае праваслаўнае моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" запрашае маладых людзей прыняць удзел у жыцці брацтва. Братчыкамі могуць стаць усе жадаючыя.

Жыццё брацтва - гэта:

- удзел у паломніцтвах, экскурсіонных паездках і велапаходах

- пазнавальныя гутаркі і лекцыі

- адпачынак на прыродзе

- удзел у дабрачынных акцыях для выхаванцаў мінскага дзіцячага дома № 5 і школы-інтэрната в. Чэхаўчына

- арганізацыя спартыўных спаборніцтваў


- царкоўна-прыхадское служэнне

- пастаноўка спектакляў.


Калі вы хочаце цікава і з карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па чацвяргах у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65.

Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 (Аляксадр). Таксама ёсць група у vk.com.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.