Мінскія братчыкі на роварах здзейснілі велапаход у вёску Строчыцы

  Моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" здзейсніла велапаход у вёску Строчыцы, у Музей народнай архітэктуры і побыту.

Каб дабрацца да вёскі, моладзь на роварах праехала ад МКАД 9 км. А ўвогуле маладыя людзі праехалі значна больш, бо некаторыя выехалі з прыходу іконы "Усіх тужлівых Радасць", што на вул. Прытыцкага.

- У паездцы ўдзельнічалі як дзеючыя братчыкі, так і "ганаровыя". У музеі мы паглядзелі, як выглядала беларуская вёска 19 стагоддзя, - расказалі ў брацтве.

Пасля экскурсіі па музею маладыя людзі паехалі да ракі Пціч, каб пакупацца.

Калі вы хочаце цікава і з карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, то прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па чацвяргах у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65. Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 Аляксандр. Таксама ёсць група ў ВК./ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.