Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
Знаёмы гэты мне шлях родны, –
Даўгінаўскі вядомы шлях!
Які нёс годных і нягодных
На векавых сваіх плячах.
Пісаў Янка Купала ў сваім вершы “Па Даўгінаўскім гасцінцы”. Гэта быў шлях паэтаў, па якім пралягалі жыццёвыя пуцявіны Ядвігіна Ш. - літаратурны псеўданім Антона Лявіцкага - аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, Змітрака Бядулі - літаратурнае прозвішча Самуіла Плаўніка, ен жыў і вучыўся ў Даўгінаве,Тамаша Зана, кампазітара Фларыяна Міладоўскага.
Даўгінава ганарылася сваімі кірмашамі, таму цягнуліся сюды па гасцінцы вазы рознага гандлевага люду. І само мястэчка славілася майстрамі, працавала фабрыка па вырабе якаснай воўны.
Пра адметны статус Даўгінава сведчаць дзве яе старадаўнія культавыя пабудовы - касцел святога Станіслава і Троіцкая царква. Захаваўся яе летапіс, у якім шмат цівавых гістарычнах звестак.
У храме нас сустракае настацель айцец Іаан Ліннік.
Айцец Іаан шмат разоў гартаў старонкі старога царкоўнага летапісу і зараз памяць падказвае мноства цікавых падзей.
Напрыклад, у Айчынную вайну 1812 года тут бясслаўна законыўся шлях французскай арміі, а сам Напалеон, пераапрануўшыся ў форму польскага афіцэра, кінуў войска. У гэтую зямлю назаўжды палеглі тысячы яго ваяроў.
Нялегкім для тутэйшага люду былі часы, калі народ заганялі ва ўнію.
4 ліпеня 1916 года, па дарозе на фронт, у Свята-Троіцкую царкву прывезлі Уладзімірскую ікону Божай Маці. Мноства народа сустракала святыню і служыліся малебны.
У 1939 годзе Даўгінава ўваходзіць у склад Савецкай Беларусі,¸але хутка пачалася Вялікая Айчынная вайна і новыя выпрабаванні.
Побач з Троіцкай царквой - школа, куды мы з айцом Іаанам Ліннікам скіроўваемся.
Даўгінаўская сярэдняя школа была заснавана ў 1862 годзе, як народнае вучылішча. Цяпер мікрараён школы ўключае 11 населеных пунктаў Даўгінаўскага сельсавета, адкуль прывозяць вучняў на заняткі. “Следам за сонцам” – так вучні Даўгінаўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў пазнаюць жыццё і сусвет, і гэта адлюстравана ў эмблеме - узыходзячае сонца над адкрытай кнігай.
Нас сустракае дырэктар Іна Уладзіміраўна Кабановіч.
Пра музейныя экспазіцыі расказвае настаўніца гісторыі, кіраўнік музея “Родныя вытокі” Наталля Пятроўна Пташнік і Таццяна Федараўна Зубель- намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Даўгінаўскай сярэдняй школы.
Разам з намі ў музейных пакях пабываў айцец Іаан Ліннік. Паміж школай і царквой моцныя сувязі і агульная духоўная справа.
Эфір праграммы "Святло душы": 19.10 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.
Паўтор 20.10 у 17.30 і 24.10 у 15.30 на канале "Культура".