У саборы Гродна прайшла культурна-асветніцкая вечарына «Адвечнае слова»

  Гродзенскі Клуб праваслаўнай размовы падрыхтаваў да Дня беларускага пісьменства імпрэзу, што прайшла 6 верасня ў актавай зале гродзенскага сабора.

У імпрэзе прынялі ўдзел: пратаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора; старшы выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Пётр Лявонавіч Навіцкі; паэт, дацэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Анатоль Брусевіч; паэт, аспірант кафедры рускай і замежнай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Агапонава; паэт, іерэй Свята-Пакроўскага сабора Павел Каспяровіч i ўсе зацікаўленыя.

У пачатковай прамове прат. Георгій Рой адзначыў, што ў гэты дзень беларускага пісьментсва не толькі Шчучын, але і Гродна з’яўляюцца цэнтрамі, дзе гучыць адвечнае Слова на роднай мове.

Адметна, што не толькі святары, але і навукоўцы вызначалі неразрыўную гістарычную і жывую духоўную сувязь нашага пісьментсва і хрысціянскага слова.

Старшы выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Пётр Лявонавіч Навіцкі распавёў пра гісторыю ўзнікнення стараславянскай мовы і культуры, пра ахвяру і вычын братоў Кірыла і Мяфодзія, пра тое, што па асноўнай сёння сярод навукоўцаў версіі, Кірыл быў аўтарам глаголіцы, якая была для яго “справай асабістага натхнення”, а кірыліца атрымала сваю назву ад удзячных, хутчэй за ўсё, другога пакалення вучняў. Петр Лявонавіч графічна растлумачыў сувязі паміж кірыліцай і глаголіцай, паказаў, што асноўнай троіцай знакаў, на якіх будуецца глаголіца з’яўляюцца: крыж, трохкутнік і кола, што адсылае нас да дагматычных асноў праваслаўнай веры - Крыж, Троіца, Вечны Бог.

У гэты вечар, зразумела для сучасных носьбітаў беларускай мовы, гучалі вершы мінулых стагоддзяў і сучаснасці, у тым ліку і гродзенскай. Адбылася прэзентацыя выставы беларускіх старадрукаў.

Сустрэча закончылася так, як і пачалася: малітвай, гутаркай, чаем з прысмакамі.

Уласныя ўражанні апасля афіцыйнай інфармацыі: калі Пётр Лявонавіч Навіцкі паказаў прыклад, як гучала стараславянская мова, узнікла ўражанне яднання нашых моў: польскай, літоўскай, рускай, беларускай - нейкай хрысціанскай духоўна-лінгвістычнай саборнасці.

Мікалай Байда.

Відэа: "Твой стыль"  

Гродненская епархия / sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.