Праграма «Святло душы»: Карма- Чачэрск. На шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»

  Раніца ў Карме пачалася з сустрэч місіянераў ва ўстановах культуры і адукацыі. Невялікая група выправіліся ў Ліцвінавічы. Нас сустракае Ала Сяргееўна Балыш. Яна ганарыцца тым, што Кармянскі раенны мемарыяльны музей, які ўзначальвае, знаходзіцца ў сельскай мясцовасці. Тут можа прывабіць вясковую моладзь не толькі каларытны этнаграфічны збор мясцовых рарытэаў, але камп'ютарны клас, канферэнц-зала для правядзення творчых сустрэч, рамесная майстэрня, пакой для гульняў. Музей ствараўся ў 1968 годзе як мемарыяльны імя Панцеляймона Лепяшынскага, таму што паплечнік Леніна, агент бальшавіцкай газеты "Іскра” правеў тут дзяцінства. А паходзіў “палымяны “ рэвалюцыянер са святарскага роду.

Бацька Лепяшынскага -Мікалай Пятровіч - ў Ліцвінавічах быў настаяцелем царквы святых Касмы і Даміяна.

У 30-я гады мінулага стагоддзя Лепяшынскі ўзначальвае Гістарычны музей у Маскве і аб'яўляе ўсе храмы ў цэнтры Масквы яго філіяламі , тым самым ратуе іх ад знішчэння. Дагэтуль ен пасланы ў Туркестан дзеля барацьбы з непісьменнацю і там стварае ўнівесітэт. А яшчэ раней,ў 1918 годзе, ен уваходзіць у склад Народнага камісарыята асветы, які ўзначальваў Луначарскі. Тады адбылася нарада, на якой прысутнічалі вядомыя педагогі Васіль Сухамлінскі і Антон Макаранка. Вырашалася пытанне: якой быць савецкай школе. Свой варыянт прапанаваў Панцеляймон Лепяшынскі, і ен аказаўся звязаным з яго роднымі Ліцвінавічамі, дзе арганізаваў школу-камуну для дзяцей.

У музеі шмат рэчаў, якія належылі Лепяшынскаму, яго малюнкі і нават інтэр”еры маскоўскай кватэры. Усё захавалася дзякуючы жонцы Вользе Барысаўне, якая на 20 гадоў перажыла мужа. Была адметным савецкім біёлагам, акадэмікам. Сям'я Лепяшынскіх надзвычай добра ставілася да дзяцей, некаторых яны усынаўлялі і выхоўвалі сына палымянай іспанскай антыфашысткі Далорэс Ібаруры Рубена.

Пасля мы ў кармянскім Доме культуры на сустрэча з жыхарамі.

А далей шлях на Чачэршчыну.

Па дарозе знаемяць з гісторыяй Чачэрскага краю.

Назву гораду дала рака Чачора, а слова “чэчар” на мове тутэйшага племені радзімічаў азначае воск. Радзімічы збіралі мед дзікіх пчол, выплаўлялі воск і шлі з таварам на чаўнах па Сожы і Дняпры да Чорнага мора. Паселішча ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 годам. У 1772-м ўваходзіць ў склад Расійскай імперыі і становіцца ўладаннем першага беларускага генерал-губернатара графа Захара Чарнышова. Пры ім горад атрымаў непаўторнае архітэктурнае аблічча.

Чачэрск ўваходзіць у “Залатое кольца Гомельшчыны”. Славіцца знакамітай ратушай і храмам Праабражэння Господняга. А пасля Чарнобыля з”явіўся тут помнік адселеным вескам. З бетону і дрэва. Дрэва, як сімвала жыцця.

Мы ў храме Праабражэння Господняга.Збудаваны ен у канцы 18 стагоддзя па адных звестках італьянскім архітэкатрам Джакама Кварэнгі, па другім рускім майстрам Васілем Бажэнавым ў форме ратонды - акруглага храма.

Прывітальнае слова настаяцеля айца Генадзя Хаткевіча.

Маладой бібліятэкаркай прыехала ў Чачэрск пачынаць працоўны шлях Вольга Ціткова. Цяпер яна загадчыца сталічнай дзіцячай біблітятэкі №16, ветэран экспедыцыі “Дарога да святыняў” . Тут, у чачэрскім храме, з прывітальным словам Вольга Іванаўна ўспамінае маладыя гады. Амаль гадзіну пра знакамітую чачэрскую святыню распавядаў настацель царквы Генадзь Хаткевіч.

На кожнай сустрэчы кіраўнік эскпедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі разгортвае выставу друкаваных духоўна-асветніцкіх выданняў.Так было і ў чачэрскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы, але спачатку гаспадары знаемяць з яе дзейнасцю.

Зноў хацелася аддаць даніну спачылым ветэранам экспедыцыі. Негледзячы на сталы ўзрост заўжды выпраўляўся ў дарогу знаны беларускі археолаг Петр Федравіч Лысенка, які “ адкапаў” Бярэсце, адшукаў духоўныя скарбы Пінска і Турава. На сустрэчах ен заўжды ўзгадваў свае рарытэты...А вось маладая змена. Вершы чытае Кацярына Стройлава.

Потым мы на дарозе да Веткі.

Эфір “Святло душы" 1 красавіка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.

Паўтор 2 красавіка ў 17.30 на канале "Культура".

/ sobor.by/

(просмотров 3079)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

16 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
В программе «Духовное слово» - рассказ о судьбе священника Иоанна Лойко, сожженного вместе с жителями деревни Хоростово 15 февраля 1943 года
6 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
Программа "Свет души" к 60-летию кончины и 20-летию прославления блаженной Валентина Минской
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
Программа "Свет души", посвященная памяти блаженной Валентины Минской
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
В программе "Духовное слово" на Первом национальном канале Белорусского радио выступил клирик нашего прихода протоиерей Виктор Мельников
19 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Программа «Свет души»: миссия Иоанна Крестителя
30 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Программа "Свет души" расскажет о праведном воине Феодоре Ушакове
12 ДЕКАБРЯ 2025 (Пятни
Субботний выпуск программы "Святло души" посвящен апостолу Андрею Первозванному
2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.