Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
21 МАРТА 2025 (Пятница) 19:40:25 Кожны год экспедыцыя выпраўляецца ад Мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Нязгасная Лампада з Благадатным Агнем, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць Святое Святло ў гарадах і весках, у храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баеў, у святых куточках Айчыны.Благаславенне ў асветніцкі шлях мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі зачытвае рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў). За шматгадовы асветніцкі шлях узнагарожваюцца ветэраны экспедыцыі - фотамастак Яўген Пясецкі і паэт Вадзім Спрынчан. Першы прыпынак як заўжды ў Сталовічах, на радзіме заснавальніцы экспедыцыі паэткі Ніны Загорскай. А далей - Святое поле. На ім, у зямліцы, палітай крывёю салдатаў трох войнаў - шведскай, Першай і Другой сусветных, была знойдзена ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якая стала пуцяводнай і назвалася Загор'е- Сталовіцкай. Эскпедыцыю благаслаўляе благачынны Баранавіцкай акругі Віталь Лазоўскі. Ніна Сымонаўна Загорская на Святым Полі з іконай Багародзіцы, якая прайшла першым хрэсным ходам з Благадатным Агнем праз Украіну, Беларусь і Расію. А пра трагічную гісторыю роднай мясціны яна можа распавядаць бясконца. У Баранавічах экспедыцыю сустракалі званы храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Ен збудаваны ў памяць старадаўняй аднайменнай царквы на могілках, якая да 1931 года была адзінай у Баранавічах. Паколькі ў гады Першай сусветнай вайны тут была Стаўка, побач праходзіла лінія фронту, ішлі жорсткія баі, на могілках хавалі воінаў. Аднак, у 1947 годзе ўлады вырашылі могілкі і царкву знішчыць. Цяпер адроджаны Аляксандра-Неўскі храм, як магутны ваяр, узвышаецца на гарадской плошчы. Тут сустрэчу з прыхажанамі правяла мабільная група экспедыцыі. Праз некалькі хвілін сустрэча ля воінскага мемарыяла ў Ляхавічах. Напярэдадні актывісты Беларускага Саюза моладзі правялі аўтапрабег па тутэйшых воінскіх пахаваннях, сабралі па жменьцы зямліцы. У кожнай мясціне, дзе праходзіць экспедыцыя, нам передаюць яе са святых месцаў, каб потым падсыпаць пад дрэўцы пры закладцы Садоў малітвы. Гэта яшчэ адна традыцыя экспедыцыі, і за гады існавання “Дарогі да святыняў” колькі іх расквітнела пад небам Айчыны... На шляху нашай мабільнай групы веска Дарава. Знаўца тутэйшай гісторыі святар Іаан Ніканчук лічыць, што пашла назва ад слова “дарыць”. Дарэчы, тутэйшы пан Багдан Юрага падараваў кавалак зямлі манахам, і ў сярэдзіне 17-га стагоддзя тут узнік манастыр з трыма храмамі. Гады ліхалецця знішчалі святыню. У наш час на рэштках былога адрадзіўся Свята-Нікольскі храм, дзе настаяцель айцец Іаан. Ен прывез нас у Дараўскую сярэднюю школу, пры якой ў 2020-м годзе, адкрыўся раённы Рэсурсны цэнтр па духоўна- маральным выхаванні. Гэта значыць, што даўно напрацаваны вопыт перадаецца не только педагогам раёна, але па ўсей Беларусі.Тут збіраюцца дзеці з чатырох школ Ляхавіччыны на сустрэчы, заняткі. Вывучаюцца подзвігі святых,адзначаюцца Ражаство і Вялікдзень. Для дзетак і бацькоў бібліятэка прапануе шмат карыснай і цікавай літаратуры на духоўную тэматыку. Загадчыца раённага рэсурснага цэнтра па духоўна- маральным выхаваннм Святлана Сяргееўна Бірукова. Да размовы далучаецца святар Іаан Ніканчук. На развітанне - слова шматгадовай удзельніцы экспедыцыі, загадчыцы мінскай дзіцячай бібліятэкі Вольгі Цітковай. Разам з Вольгай залучаемся да свята, якое адбываецца на цэнтральнай плошчы Ляхавіч. Хрэсны ход ад ляхявіцкага храма прайшоў да капліцы ў гонар святога навамучаніка Серафіма Жыровіцкага. Да народа на плошчы звяртаецца ляхавіцкі благачынны айцец Георгій. Потым пачынаецца музычна-літаратурнае свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Сярод місіянераў Лайковы - вялікая сям'я з Барысава. Янка і Марына - паэты, іх дзеці Васіль і Вераніка выраслі і пасталелі на місіянерскім шляху. Разам з маці яны - ансамбль сярэднявечнай музыкі “Вір”. Марына Лайкова вядзе ў Барысаве аматарскі паэтычны клуб, які выдае літаратурныя часопісы. Вялізнае чырвонае сонца заходзіла за небасхіл, яго прамяні зіхацелі на купалах капліцы, палымнелі на тварах людзей. Раніцай экспедыцыю сустракала Піншчына. Эфір праграмы 22.03 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор 23.03 у 17.30 на канале “Культура”. Фото с сайта: /planetabelarus.by/ / sobor.by/ (просмотров 663) |
Новости разделов: