Мінск-аг. Ленін-Ляскавічы-Петрыкаў - па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» у праграме «Святло душы»

  Кожны год, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, эскпедыцыя нясе ў гарады і паселішчы Айчыны Лампаду з Дабратворным Іерусалімскім Агнем, і яшчэ адну святыню экспедыцыі - Загор’е-Сталовіцкую ікону Божай Маці. Святы Агонь перадаецца ўдзельнікам экспедыцыі пасля малебну ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.

Благаслаўляе ў дарогу мітрапаліт Мінскi і Заслаўскi Венiямін, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі.

У складзе экспедыцыі навукоўцы, святары, пісьменнікі, педагогі, журналісты. Акрамя храмаў, Святы Агонь яны прыносяць у школы, бібліятэкі, сацыяльныя прытулкі, навучальныя ўстановы, асвячаюць воінскія мемарыялы, дзе адбываюцца сустрэчы, гучыць духоўнае слова.

Першы прыпынак місіянераў на ўскраіне аграгарадка Ленін Жыткавіцкага раёна. "Хлебам-соллю" і песняй сустракаюць кабеты тутэйшага фальклорнага гурта.

Як ветэран экспедыцыі, каравай прымае член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук.

Назва паселіча-Ленін не мае дачынання да прозвішча правадыра пралетарыяту. Яно ўзнікла яшчэ ў канцы 16 стагоддзя пры яго фундатарах з праваслаўнага роду князеў Алелькавічаў.

У часы Вялікай Айчыннай вайны Ленін быў спалены нямецка-фашыстскімi захопнікамi. Тут загінула некалькі тысяч яго жыхароў і палонных салдат. Таму ля жалобнага мемарыялу адбыўся мітынг. Прыемна ўбачыць сярод старэйшых жыхароў - моладзь.

Хрэсным ходам па вуліцах, разам з жыхарамі, крочым да нядаўна адноўленай царквы Раства Прасвятой Багародзіцы, дзе захавальнік Святога Агню святар Аляксандр Пачопка перадае яго на свечкі прыхаджан.

Пра гісторыю святыні расказвае настаяцель айцец Дзмітрый Гулюта.

Нас сустракаюць у Ляскавічах.

Назву Ляскавічам дала тутэйшы рачулка Ляска. Кажуць, калі пракопвалі месцічы ручаіну, быстрая вадзіца "заляскага", загрукатала і пабегла да Прыпяці.

Ляскавічы - цэнтральная сядзіба Нацыянальнага парку "Прыпяцкі", багатага запаведнымі лясамі, поймай Прыпяці. Рака па вясне разліваецца да 30 кіламетраў і дае прытулак птушкам, што вяртаюцца з выраю. Пра багацці "Палесскай Амазоніі" сведчыць Музей прыроды, а фальклорнымі традыцыямі славіцца фестываль "Покліч Палесся".

Ляскавічы - утульны, сучасны аграгарадок, у цэнтры якога прыгажуня Свята- Міхайлаўская царква.

Нас чакаў яе настаяцель ігумен Аляксей Карніцкі.

У храме пабачылі ікону "Чарнобыльскі Спас". Яна некалькі разоў прыснілася ліквідатару чарнобыльскай аварыі Юрыю Андрэеву, які атрымаў вялікую дозу выпраменьвання і паміраў у шпіталі. Ен апісаў, што бачыў у сне святару і хутка стаў папраўляцца. Па яго расказу абраз "Чарнобыльскага Спаса" стварыў іканапісец Уладзіслаў Гарэцкі. На ім разам з Іісусам Хрыстом Багародзіца і Архістраціг Міхаіл. Унізе ліквідатары аварыі і ў белым адзенні людзі, загінуўшыя ад радыяцыі. У цэнтры іконы зорка Палын, пра якую сведчыў Іаан Багаслоў у Апакаліпсісе. Маланкай яна падае над знакамітай "крыжовай" сасной, што расце паблізу ад чарнобыльскай станцыі. Ікону можна ўбачыць у храмах Беларусі, Расіі, Украіны.

У святыні гучыць малітва за мір. Гутарым з айцом Аляксеем Карніцкім.

Далей шлях экспедыцыі да Петрыкава.

За вокнамі светлыя палесскія бары грыбныя, ягадныя.

У 1987 годзе за кнігу "Слышу небо и землю" паэт Ігар Шклярэўскі атрымаў Дзяржаўную прэмію, якую скарыстаў на закладку парку. Бярозы, сосны, таполі садзілі дарослыя і дзеці, і сення "Парк Шлярэўскага" ўпрыгожвае шлях да Петрыкава.

Ля вескі Наваселкі - "Сядзіба дзеда Талаша"- знакамітага палескага партызана і яго месцічаў - герояў аповесці Якуба Коласа "Дрыгва". Скульптуры з дрэва зрабіў майстар Іван Перарэшка. Ен жа аднавіў іканастас Увазнясенскай царквы ў Петрыкаве, якая сустракала нас званамі.

Пачынаецца хрэсны ход з Дабратворным Агнем па вуліцах Петрыкава, і вось ужо чутны званы Мікалаеўскай царквы.

Пасля размовы настаяцель Мікалаеўскай царквы айцец Васіль Лемеш благаслаўляе на сустрэчу з прыхажанамі.

Эфір "Святло душы" 11 сакавіка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.

Паўтор 12 сакавіка ў 17.30 на канале "Культура"./ sobor.by/

(просмотров 2871)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

13 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
В программе «Духовное слово» - рассказ о судьбе священника Иоанна Лойко, сожженного вместе с жителями деревни Хоростово 15 февраля 1943 года
6 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
Программа "Свет души" к 60-летию кончины и 20-летию прославления блаженной Валентина Минской
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
Программа "Свет души", посвященная памяти блаженной Валентины Минской
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
В программе "Духовное слово" на Первом национальном канале Белорусского радио выступил клирик нашего прихода протоиерей Виктор Мельников
19 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Программа «Свет души»: миссия Иоанна Крестителя
30 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Программа "Свет души" расскажет о праведном воине Феодоре Ушакове
12 ДЕКАБРЯ 2025 (Пятни
Субботний выпуск программы "Святло души" посвящен апостолу Андрею Первозванному
2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.