Выдавецтва Петра-Паўлаўскага сабора прыме ўдзел у ХХІ Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

  Выдавецтва Петра-Паўлаўскага сабора прыме ўдзел у ХХІ Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая адкрываецца 5 лютага – паведамляе sppsobor.by.

У экспазіцыі выдавецтва будуць прадстаўлены:

- пераклады Свяшчэннага Пісання на беларускую мову,
- тэксты богаслужэнняў на беларускай мове,
- выданні па гісторыі Праваслаўя ў Беларусі,
- літаратура, прысвечаная святым зямлі Беларускай,

- даведачныя выданні пра сучасны стан Беларускай Праваслаўнай Царквы,
- «Беларускі Праваслаўны Каляндар» і тэматычны царкоўны каляндар на рускай мове,

- навукова-асветніцкі альманах «Праваслаўе»,

- CD-дыскі з песнапеннямі на беларускай мове.

Выстава будзе працаваць да 9 лютага.
/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.