Вечар духоўнай паэзіі прайшоў у рамках фестывалю “Каложскі благавест”
26 лютага 2013 года у актавай зале царкоўна-прыхадскога комплекса Свята-Пакроўскага сабора прайшоў вечар духоўнай паэзіі. Традыцыйна ён адбываецца ў рамках Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”. Словамі прывітання вечар адкрыў айцец Павел Каспяровіч. “У гэтым годзе мы вырашылі змяніць фармат правядзення нашай вечарыны – распавеў а.Павел. – Раней у вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні ўдзельнічалі жыхары Гродна альбо рэдкія госці з суседніх гарадоў – у асноўным аматары паэзіі. Новым лейтматывам нашых сустрэч будзе просты дэвіз: “ад аматараў да літаратараў”!
У мерапрыемстве ўдзельнічалі наступныя паэты і музыканты: дуэт дзвюх знакамітых асоб – Уладзімір Захараў і Алена Якімава; прыхажанка царквы ў гонар Свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага горада Гродна Святлана Іванова; выпускаючы рэдактар часопісу “Пакаленне” Алена Бабіч; панамар Свята-Барыса-Глебскай царквы Гродна, аўтар шматлікіх аудыя-зборнікаў песен Анатолій Калкоўскі, кандыдат філалагічных навук Анатоль Брусевіч і вядомы беларускі бард – Андрэй Мельнікаў (горад Гомель).
Вельмі складана вызначыць, вершы якога паэта спадабаліся больш, бо ўсе яны былі непадобныя адзін на другі. Вось, напрыклад:
Святлана Іванова “Всевышнему”
Ты - един,
Радость каждого дня.
Милосерден, всесилен, велик.
Осознала я суть бытия:
Твой во всем виден праведный лик.
Ты - начало,
Ты – Слово,
Ты – Бог.
Ты- реки нашей жизни исток (…)
А гэта цудоўны верш Алены Бабіч “Плач Еўфрасінні”:
Ты тады толькі можаш быць,
Калі будзеш мацней мяне:
Прывясці да Яго, скарыць перад ім
Калі здолееш. Калі не-
Прабачай, мне лягчэй адной скарацца.
Ты тады толькі можаш стаць
Усім сусьветам дзеля мяне,
Калі схоча Ён, калі не-
Прабач, няма розніцы, ці з табою, ці без цябе,
Але ў ім ратавацца.
Ты тады толькі мог быць.
Каб Яго не было ў мяне.
Калі ёсьць Ён – тады не,
Прабачыш – не з табою, але з ім
Хачу застацца.
На вечары паэзii былі прадстаўлены вершы на розных мовах (беларускай, рускай, украінскай і польскай), па настрою – ад жыццярадаснага да разважальна-сумнага, па тэмах - вершы-малітвы, вершы пра ўнутраны, навакольны свет. Была прадстаўлена i аўтарская песня пад акампанiмент акустычнай гітары. Уладзімір Захараў парадаваў слухачоў таксама игрой на лютні.
На мерапрыемстве час ляцеў незаўважна хутка, паэтаў змянялі музыканты. Толькі адно заставалася нязменным – наша радасць ад прыгажосці слова, прыгажосці гукаў, голасу і музычных інструмантаў. / sobor.by/ orthos.org Вольга Кароткая (просмотров 7151)