У Спаса-Пра­абражэнскім прыходзе Брэсцкай епархіі аднавілі старадаўні нагрудны крыж

  У Хаціслаўскім Спаса-Пра­абражэнскім прыходзе Брэсцкай епархіі аднавілі ўнікальны крыж сярэдзіны ХІХ стагоддзя - высокую ўзнагароду для асоб духоўнага звання. Ён быў знойдзены ў 2003г. падчас перазахавання на вясковых могілках.

26 жніўня 1856г. Маніфестам імператара Аляксандра ІІ быў зацверджаны нагрудны крыж для святароў “У памяць вайны 1853-1856 гадоў”. Ён з’яўляўся высокай узнагародай для асоб духоўнага звання. Нагрудным крыжом адзначалі духавенства ўсіх веравызнанняў (ад святароў да мітрапалітаў), якія неслі службу як у ваенных, так і ў іншых ведамствах Расіі. Акрамя таго, духоўныя асобы, якія прымалі ўдзел у ваенных змаганнях, маглі ўзнагароджвацца яшчэ і медалём са светлай бронзы ў памяць об Крымскай вайне. Таму нагрудным крыжам мог быць узнагароджаны любы святар, незалежна ад атрыманых раней духоўных або свецкіх узнагарод.

Узнагарода ўяўляе чатырохканцовы крыж і мае наступныя памеры: удаўжыню — 100 мм, ушырыню — 60 мм, з пашыранымі фігурнымі канцамі. На вонкавым боку размешчаны вензелі Мікалая I і Аляксандра II пад імператарскай каронай. Уверсе — “Усёвідушчае вока” з прамянямі. Унізе, пад вензелямі, размешчаны даты: “1853-1854-1855-1856”. На адваротным боку крыжа, у сярэдзіне, знаходзіцца надпіс: “На Тя, Господи, уповахом, да не постыдимся во веки”.

Выраб крыжоў з цёмнай бронзы на Санкт-Пецярбургскім манетным двары працягваўся да 1860г. Усяго адчаканена каля 40 тысяч. Насілі нагрудны крыж на шыі на стужцы ордэна святога Уладзіміра. Пасля смерці таго, хто быў узнагароджаны, крыж перадаваўся старэйшаму ў родзе ці змяшчаўся на вечнае захоўванне у храм – у царкоўную рызніцу.

Нагрудным крыжам быў ўзнагароджаны таксама і настаяцель Праабражэнскага храма вескі Хаціслаў Брэсцкага ўезда Сімяон Паеўскі. Святар служыў з 30 студзеня 1863г. па снежань 1870г. Вядома, што яго матушку звалі Агафія. У Паеўскіх было двое сыноў. Міхаіл Паеўскі служыў дзяканам у Праабражэнскім саборы г.Полацк, Фёдар Паеўскі быў дзяржаўным служачым банка ў Санкт-Пецярбургу.

Да нашых дзён захавалася шмат ікон і начыння, прынесеных у дар роднаму Хаціслаўскага храму ад дзяцей святара Сімяона Паеўскага. Гэта – Евангелле, Пацір з наборам прыналежнасцей, іконы “Усіх святых”, “Казанская”, “Праабражэнне”, “Уваскрасенне і двунадзясятых свят”. Калі Фёдар і Міхаіл называлі Хаціслаўскі храм родным і не скупіліся на ахвяраванні, то з гэтага можна выказаць здагадку, што дзяцінства іх прайшло ў Хаціславе, а сам храм стаў сапраўды родным.

Святар Сімяон Паеўскі, матушка Агафія і іх сын Фёдар свой спачын знайшлі на Хаціслаўскіх могілках, справага боку ля Ануфрыеўскай царквы.

Мікалай НАВУМЧЫК

/ sobor.by/ ekklisia.by
(просмотров 1905)





Новости разделов:

Церковь и общество

16 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
18 декабря в Минду состоится творческая встреча с Заслуженным художником России Борисом Сергеевым
16 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
17 декабря в Минске состоится открытие фотовыставки «Остров Божье дело» и творческая встреча с фотографом Дмитрием Каменевым
15 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
В Минской духовной семинарии пройдут Богословские курсы выходного дня по углубленному изучению Священного Писания Ветхого Завета
15 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
В Гомель прибудет ковчег с частицей мощей святителя Николая Чудотворца
15 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
Важные события церковного календаря на неделю с 15 по 21 декабря
14 ДЕКАБРЯ 2025 (Воскр
14 декабря объединение «Логос» приглашает на встречу
12 ДЕКАБРЯ 2025 (Пятни
Начал работу сайт комиссии по вопросам семьи, защиты материнства и детства Борисовской епархии
11 ДЕКАБРЯ 2025 (Четве
ТВ "Союз". В Беларуси освящен первый храм в честь преподобного Алексия человека Божия
10 ДЕКАБРЯ 2025 (Среда
В библиотеке Минской духовной академии состоится семинар-практикум «Атрибуция рукописных, старопечатных и редких книг»
10 ДЕКАБРЯ 2025 (Среда
Частица мощей святителя Николая Чудотворца, хранящаяся в Свято-Духовом соборе, будет принесена в храмы 1-го Минского районного благочиния
9 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
12 декабря Минское духовное училище приглашает на праздничный концерт "В ожидании Рождества Христова"
9 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Программа XI Белорусских образовательных Рождественских чтений «Просвещение и современность: формирование личности и вызовы времени»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.