| Сябры, мы працягваем наш праект пра вашы падарожжы да святыняў "Расказ паломніка"! Сёння прапануем прайсціся хрэсным ходам ад Мазыра да Свята-Раства-Багародзіцкага мужчынскага манастыра вёскі Юравічы, што пад Калінкавічамі. А гэта амаль 40 км! Штогод 13 верасня ў манастыры святкуецца памяць "Юравіцкай-Міласэрнай" іконы Божай Маці. Удзел у гэтай падзеі прыняў і наш чытач, паломнік з Мінска. Рассказ паломника. "Поездка в Телядовичи и Копыль: благодатное – рядом, только стоит оглянуться!" >>> Расказ паломніка. З хрэсным ходам - да маці Валянціны Мінскай >>> Тэкст і фота: Алег Лысюк Пра Юравіцкі мужчынскі манастыр я амаль нічога не чуў да верасня 2017 года, калі адзін з сяброў запрасіў мяне ў хрэсны ход з Мазыра ў Юравічы на свята "Юравіцкай-Міласэрнай" іконы Божай Маці. Свята выпала на сераду, але ў мяне як раз пачаўся адпачынак на працы, так што я хутка пагадзіўся і вырашыў ехаць. У аўторак, 12 верасня, прачнуўся а 5.50 раніцы. Хутка паснедаў і паехаў на прыпынак "Інстытут культуры", дзе сеў у маршрутку Мінск – Мазыр. Заснуў. Прачнуўся, калі вадзіцель спыніўся каля кавярні "Парыж" у г.п. Парычы. Вельмі добрае месца. Тут я выпіў кавы. Прачытаў ранішнія правілы. |
![]() |
![]() |
![]() |
| Прыехаў у Мазыр і адразу рушыў у кафедральный сабор на Літургію. Хвілін 10, пакуль ішоу, разглядаў горад – у Мазыры быў упершыню. Ведаю, што тут ёсць свой замак, аднак, на жаль, у гэты прыезд яго не пабачыў. На двары было цёпла. Хутка знайшоў кафедральны храм Архіанёла Міхаіла. Зайшоў у сабор, калі мой сябра з Мінска Сергій прычашчаўся (у Мазыр ён прыехаў за дзень да мяне і начаваў у знаёмых). Моцна абрадаваліся сустрэчы. Павіталіся. |
![]() |
| З гэтага храма і пачаўся гарадскі хрэсны ход. Усе разам ішлі з малітвай і іконамі да маста, што на ўездзе ў горад. |
![]() |
![]() |
![]() |
| Каля моста людзі селі ў аўтобусы і паехалі ў Юравіцкі манастыр. Узяўшы благаславенне ў епіскапа Мазырскага і Тураўскага Леаніда, мы са спадаром Сергіем пайшлі пешшу. Ён даў мне Юравіцкую ікону Божай Маці. Я нёс яе разам з іконай Хрыста. |
![]() |
| Шлі мы па трасе. Сергій ведаў дарогу. Шлях складаў 35 кіламетраў і заняў у нас больш за 8 гадзін. Рабілі перапынак на абед. Два разы купаліся ў канаўках, каб асвяжыцца. |
![]() |
![]() |
| Праходзілі Прудок - там жыве беларускі настаўнік Горват, аўтар кнігі "Радзіва Прудок". Бачылі куніцу. |
![]() |
| Па дарозе сустрэлі аўтобусы, якія вярталіся з манастыра - людзі нам махалі. Пад вечар з Божай дапамогай прыйшлі ў Юравіцы. Да манастыра не дайшлі - спыніліся ў бабулі Ніны (яна запрасіла нас да сябе праз сяброў спадара Сергія - яны паехалі ў манастыр на аўтобусе і сустракалі нас у Юравічах). Бабуля Ніна прыгатавала вячэру. Трохі адпачылі і разам з іншымі паломнікамі пачалі рыхтавацца да прычашчэння. Лёг спаць на ложку, з якога вылазілі металічныя пружыны :). 13 верасня было свята Юравіцкай іконы Божай маці, гэта другая з вядомых мне ікон Палескай зямлі (першая - страчаная Лукаўская ікона Божай Маці). Прачнуўся я а 6.40. Маліліся хрэсным ходам, што працягнулі ад дома бабулі Ніны да Юравіцкага манастыра Раства Багародзіцы. |
![]() |
| Літургія была на вуліцы. Імжыў дождж. У богаслужэнні ўдзельнічаў епіскап Леанід і іншыя айцы. Спавядаўся ў грахах і быў прычаснікам Хрыстовых Таямніц. Манастыр уразіў. Ён вельмі стары і велічны. Бачны сляды рэканструкцыі. |
![]() |
| У пропаведзі ўладыка Леанід адзначыў, што Божая Маці заўсёды з намі, у кожны важны момант чалавечага жыцця. На кожны такі выпадак ёсць Яе абраз... |
![]() |
| З-за дажджу і моцнага ветру не было хрэснага хода вакол манастыра. Затое пачаставалі абедам. Не паспелі аглядзець манастыр, як прыехалі аўтобусы - завезці паломнікаў да Калінкавіч. Адтуль на маршрутцы паехалі ў Мінск. Юравіцкая Божая Маці малі Бога за нас! |
![]() |
| *** Сябры! Праект "Расказ паломніка" прысвечаны вашым вандроўкам да святых месцаў. Кожны хоць аднойчы здзяйсняў паломніцтва, успаміны пра якое саграваюць душу, надаюць сілы і натхняюць на новыя прыгоды. Дасылайце свае гісторыі разам з фота на адрас info@sobor.by з пазнакай "Расказ паломніка"! *** Чытайце і гляздіце таксама іншыя навіны пра хрэсныя хады і паломніцтва: "Крестный ход - это мой воздух". Под Малоритой почтили память св. Параскевы Пятницы >>> Пенсионер, доехавший из Минска до Святой Горы Афон на велосипеде: "До глубины души трогало, как люди мне помогали!" >>> Владыка Иоанн про чудо на озере Луково: "Наш край сподобился явления Божьей Матери >>> Как утешает Господь через чудотворную Марьиногорскую икону Божьей Матери >>> 30 км с молитвой о Беларуси: из Новогрудка в Лавришево прошёл крестный ход >>> Как из Минска паломники идут к святой блаженной Валентине Минской >>> Дело всей жизни. 89-летний архимандрит Кирилл вернул собор самому восточному райцентру Беларуси >>> / sobor.by/ |