Праграма “Святло душы” вандруе разам з удзельнікамі 23-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”

  З Азарычаў мы выпраўляемся да Калінкавіч. Духоўным асяродкам горада стала калінкавіцкая гімназія. У ёй шмат увагі надаюць духоўнаму выхаванню вучняў.

Тут праводзіцца Міжнародная канферэнцыя “Кніга - пачатак усіх пачаткаў”, пасяджэнні Тураўскіх чытанняў, конкурсы дзіцячых рэфератаў па гісторыі і краязнаўстве. Нам з гонарам паказалі кабінет, дзе праходзяць факультатывы па асновах праваслаўнай культуры. Ёсць тут маленькая біблітэка духоўнай літаратуры, выявы айчынных святых і асветнікаў. Сюды часта наведваецца благачынны Калінкавіцкай акругі, намеснік юравіцкага Ражджаства-Багародзічнага мужчынскага манастыра айцец Аўксенцій.

Нечакана было пабачыць на стэндзе з запаветамі айцоў Царквы назву “Святло душы”, якая парадніла гэты асяродак духоўнасці з нашай перадачай. Пэўна мы яшчэ завітаем сюды, каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём гімназіі.

Потым ад цэнтральнай плошчы Калінкавіч, разам з жыхарамі, удзельнікі экспедыцыі, рушылі да храма Казанскай іконы Божай Маці, дзе адбылася перадача Дабрадатнага Агню хрэстаходцам.

Ад Калінкавіч да Гомеля - 170 кіламетраў. У дарозе кожны мог прыгадаць падзеі гэтага напружанага дня. Ужо на яго зыходзе, у прыцемках, экспедыцыю сустракаў Гомель.

Святары гомельскай епархіі сышліся на плошчы, каб разам з намі пранесці Дабрадатны Агонь да кафедральнага сабора святых апосталаў Пятра і Паўла.

Сабор нядаўна адсвяткаваў 200-годдзе. Яго фундатарам стаў граф Мікалай Пятровіч Румянцаў - сын славутага фельдмаршала, спадзвіжніка Суворава. Святыня была закладзена ў кастрычніку 1809 года, а наступнае дзесяцігоддзе спатрэбілася, каб яе збудаваць і ўпрыгожыць, на што Румянцаў не пашкадаваў сродкаў. Каштоўным дарункам храму сталі часцінка мошчаў свяціцеля Мікалая Мірлікійскага і іншых грэчаскіх і рускіх святых, якія, на жаль, не захаваліся.

Пасля Румянцава гомельскі палац разам з храмам перайшоў у валоданне графа Івана Фёдаравіча Паскевіча - Эрыванскага і апякаўся сям'ёй гэтых вядомых мецэнатаў.

У 1929 годзе храм быў зачынены, надышоў час здзекаў са святыні: у ёй месціўся антырэлігійны аддзел гістарычнага музея. Падчас акупацыі, намаганнямі нядаўна праслаўленага архімандрыта Серафіма Шахмуця і вернікаў Гомеля, у саборы аднавіліся богаслужэнні, якія спраўляліся да 1960 года. Тады яго пераўтварылі ў планетарый, пасля закрыцця якога храм быў у занядбанні.

У гады перабудовы вернікі гомельшчыны пачалі барацьбу за адкрыццё царквы. У верасні 1989 года ім перадалі ключы ад святыні, і ў хуткім часе была адпраўлена першая Літургія. У 1990-м на гомельскую кафедру быў прызначаны епіскап Арыстарх. Двойчы сабор наведваў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій. У 2007 годзе ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы адбылася ўрачыстасць кананізацыі прападобнай Манефы Гомельскай, мошчы якой цяпер тут спачываюць.

Наступнай раніцай мы наведалі адзін з новых храмаў Гомеля ў гонар святога Лукі Крымскага, які знаходзіцца на тэрыторыі абласной бальніцы. Побач з храмам будынак гімназіі № 36, навучэнцы якой ганарацца, што яна носіць імя слыннага палешука пісьменніка Івана Мележа. Удзельнікі экспедыцыі разыходзяцца па класах, каб распавесці пра нашу місію.

Бывай, Гомель! Дзякуй за шчыры сардэчны прыём!

А ў хуткім часе наш аўтобус сустракаюць маладзіцы з караваем ды песнямі. Гэта, як бы мовіць, прывітальны “пачастунак” ад Светлагорскага раёна. Аднак, афіцыйная сустрэча адбылася на мемарыяле “Аперацыя Багратціён”, адкрытым да 70-годдзя вызвалення Беларусі.

На гэтым месцы сышліся войскі чатырох франтоў і звыш мільёна варожых салдат і афіцэраў, Больш за два месяцы ішлі крывавыя баі. Стратэгічная наступальная аперацыя “Баграціён” стала не толькі пачаткам вызвалення Беларусі, але вызначыла шлях да Вялікай Перамогі.

Дарога да святыняў часта прыводзіць нас да месцаў пахавання воінаў, да мемарыялаў воінскай славы. Святых месцаў, якія асвячае Іерусалімскі Агонь.

Словы памінальнай малітвы прамаўляе епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін....

Слухайце праграму “Святло душы” 15 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

/ sobor.by/

(просмотров 5110)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  СМИ о Церкви

16 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
В программе «Духовное слово» - рассказ о судьбе священника Иоанна Лойко, сожженного вместе с жителями деревни Хоростово 15 февраля 1943 года
6 ФЕВРАЛЯ 2026 (Пятни
Программа "Свет души" к 60-летию кончины и 20-летию прославления блаженной Валентина Минской
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
Программа "Свет души", посвященная памяти блаженной Валентины Минской
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
В программе "Духовное слово" на Первом национальном канале Белорусского радио выступил клирик нашего прихода протоиерей Виктор Мельников
19 ЯНВАРЯ 2026 (Поне
Программа «Свет души»: миссия Иоанна Крестителя
30 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Программа "Свет души" расскажет о праведном воине Феодоре Ушакове
12 ДЕКАБРЯ 2025 (Пятни
Субботний выпуск программы "Святло души" посвящен апостолу Андрею Первозванному
2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
  Церковь и СПИД

12 ОКТЯБРЯ 2023 (Четве
Праздничный концерт к Неделе Родительской Любви
3 ДЕКАБРЯ 2018 (Понед
«Люди боятся даже лайкнуть мое фото». Как жить с ВИЧ
14 ОКТЯБРЯ 2016 (Пятни
Праграма “Святло душы” вандруе разам з удзельнікамі 23-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”
15 МАЯ 2015 (П
В приходе "Всех скорбящих Радость" в Минске помолятся о людях, умерших от СПИДа
19 МАЯ 2014 (П
В Радосте-cкорбященском приходе почтили память умерших от ВИЧ/СПИДа
24 МАЯ 2013 (П
Выпущен фотоальбом с цитатами участников акции, посвящённой Дню памяти умерших от СПИДа
20 ДЕКАБРЯ 2012 (Четве
Программа «Свет души» расскажет о церковной работе по борьбе с ВИЧ. Эфир перенесён на 24 декабря
14 НОЯБРЯ 2012 (Сред
Молебен о людях живущих с ВИЧ и СПИДом пройдет в Минске
24 МАЯ 2012 (Ч
Режиссёры студии Иоанна Воина сняли три видеоролика, направленных против стигматизации ЛЖВ
24 МАЯ 2012 (Ч
День памяти умерших от СПИДа. Проповедь протоиерея Игоря Коростелёва
21 МАЯ 2012 (П
СПИД - это тоже испытание, через которое человек должен пройти мудро, Христа ради - протоиерей Игорь Коростелёв
14 МАЯ 2012 (П
Акция «Свеча памяти» состоится в приходе Иконы «Всех скорбящих Радость» 19 мая

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.