Пачаўся прыём заявак у Школу практычнай генеалогіі
У верасні працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогіі (ШПГ) пры прыходзе ў памяць Свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: духоўнае самапазнанне, практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў.
Заняткі будуць уключаць у сябе не толькі навуковую тэорыю, але і асабісты вопыт у складанні і асэнсаванні свайго радавода, папулярызацыю гістарычнай дакументальнай спадчыны і набыткаў айчыннай гістарыяграфіі, знаёмства з вядомымі спецыялістамі ў дадзенай сферы. Запланавана правядзенне экскурсій і асветніцкіх сустрэч.
Дадзеная вучэбная ініцыятыва прадугледжана для дарослых людзей, якія могуць прымяніць адшуканую інфармацыю ў мэтах належнага выхавання падрастаючага пакалення.
Тэрміны правядзення заняткаў – суботнія дні, два разы на месяц (16 заняткаў, з 10 верасня 2016 г. па 22 красавіка 2017 г.).
Час правядзення – 12.00-14.00 (першае паўгоддзе).
Мовы правядзення заняткаў – беларуская, руская (па жаданні слухачоў).
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 верасня 2016 г. У выпадку спазнення крайняя дата – 21 кастрычніка 2016 г.
Кіраўнік – Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск), намеснік старшыні генеалагічнага аб’яднання “Радавод” гістарычнага факультэта БДУ.
Усім жадаючым праслухаць курс рэкамендуецца ў заяве на імя протаіерэя Паўла (Сярдзюка), настаяцеля прыхода ў памяць свяціцеля Мікалая Японскага, пазначыць наступныя звесткі аб сабе:
1) Прозвішча, Імя, Імя па бацьку.
2) Дата і месца нараджэння.
3) Род заняткаў.
4) Месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас электроннай пошты.
5) Генеалагічныя звесткі аб бацьках, бабулях і дзядулях (прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, даты жыцця, месцы нараджэння і жыхарства, веравызнанне, саслоўнае паходжанне, сямейна-роднасныя сувязі). Дадзеная інфармацыя неабходна з мэтай аказання кампетэнтнай дапамогі ў правядзенні самастойных гістарычных і генеалагічных даследаванняў.
Заявы ў рукапісным або пячатным варыянце прадстаўляць асабіста ў рукі альбо на электронную пошту выкладчыку Вадзіму Валер’евічу Урублеўскаму (slepovron@mail.ru).
Прыкладныя найменні тэм і даты правядзення заняткаў для паступаючых на першы год навучання (першае паўгоддзе):
1. Духоўныя і душэўныя карані генеалагічнага пошуку (10 верасня 2016).
2. Першыя крокі генеалагічнага пошуку: вусная інфармацыя, сямейны архіў, надпісы надмагільных помнікаў, інтэрнэт-рэсурсы (24 верасня 2016).
3. Паходжанне і фарміраванне прозвішчаў жыхароў Беларусі, тэрміны сямейна-роднасных сувязяў, некаторыя аспекты з гісторыі традыцыйнай сям’і ў Беларусі (8 кастрычніка 2016).
4. Асаблівасці функцыянавання дзяржаўных архіваў: кантакты, сайты, спецыфіка працы, бланкі заяваў на пошук, аплата паслуг (22 кастрычніка 2016).
5. Асаблівасці самастойнай працы ў дзяржаўных архівах: бланкі заяваў на працу, аплата, план і спецыфіка працы (5 лістапада 2016).
6. Генеалагічная работа з форумамі гісторыка-генеалагічных і гісторыка-геральдычных сайтаў, сацыяльнымі сеткамі інтэрнэта (19 лістапада 2016)
7. Правілы і прыёмы ў афармленні генеалагічнай інфармацыі (асаблівасці складання генеалагічных схем і роспісаў, працы генеалагічных праграм) (3 снежня 2016).
8. Бібліяграфія генеалогіі Беларусі: рэклама найбольш цікавых кніжных выданняў (17 снежня 2016).